Жаро́нцы ’каменьчыкі ў страўніку птушак’ (брасл., Нар. словатв., 134), жаронцы, жаронкі ’страўнік у птушак, пуп’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. пск. жаронки, смал., пск., калін. жерёнки, кастр. жерновки́, калуж. жёрны ’птушыны страўнік’. Значэнне ’каменьчыкі…’ можа мець другасны народна-этымалагічны характар. Першасны, відаць, пераносны (па функцыі ’перамолвання’ ежы) ад жаро́н (гл.). Цікава ў гэтым плане, што ў дыялектах вядома рус. жерновки́ ’каменьчыкі ў рака каля страўніка’, польск. żarna ’сківіца рака’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́ка ’невялікі заліў’. Рус. смал. зато́ка ’багністы луг, месца, якое затапляецца паводкай’, цвяр. заток ’заліў’, укр. затока ’тс’, польск. zatoka ’заліў’, ’паглыбленне, паварот’, чэш., славац. zátoka ’заліў’, славен. zatòk ’невялікі заліў’, ’пухліна’, серб.-харв. за̑токи ’заліў’, балг. дыял. за́ток ’тс’. Ст.-рус. затокъ, затока ’тс’ (XVII ст.). Прасл. бязафіксны назоўнік ад za‑tek‑ti (гл. цячы) з чаргаваннем галосных ео. БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Юркоўскі, Ukr. hydrogr. 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́чыць ’выказваць пажаданні’ (ТСБМ). Рус. паўд., зах., кур. зычить ’тс’, арханг., цвяр., арэнб., вяцк., свярдл. ’крычаць’, ярасл., калуж. ’плакаць’, укр. зи́чити ’выказваць пажаданні’, польск. życzyć ’зычыць’, чэш. žičiti ’тс’, славац. žičiť. Ст.-бел. зычити, жичити, ст.-рус. зычити (1567 г.) у польск. справах. Як і варыянт жычыць (гл.), з польск. у XV–XVI стст. Пальцаў, Лінгв. дасл., 209; Булыка, Запазыч., 114. Форма з з‑ адлюстроўвае, відаць, мазуруканне ў мове-крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зірну́ць ’паглядзець’, зіркнуць (Багушэвіч, Мар. дыс.). Рус. кур., арл., калуж. зырнуть ’кінуць хуткі, кароткі погляд’, дыял. зы́ркнуть, укр. зирну́ти, зи́ркнути, польск. zerknąć, zerkać, zierkać ’тс’, серб.-харв. зи̏рнути, зи̏ркати, зи̏рати ’тс’, макед. ѕирне ’зірнуць’. Параўн. ст.-слав. прэфіксальныя назирати, объзирати, призирати, зазирати і інш., ст.-рус. подъзирати, узирати і інш. Ад zir‑ ці zirk‑ (гл. зірк) з суфіксам ‑nǫ‑ (калі з zirk‑, ‑k‑ у групе зычных можа выпасці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каб, злучн., часц. (ТСБМ). У гаворках: каб (Бяльк., Гарэц., Касп.; лаг., КЭС; Мал., Нас., Нік. Напаў., Сержп., Сержп. Прымхі, Федар., 1, Шат.), кабы (Нас.). Укр. коби, рус. кабы, ст.-рус. кабы. Усх.-слав. утварэнне ад прыслоўнага *ка (склон. форма займен. *къ, аб якім гл. хто) + часціца ўмоўнага ладу бы, гл. Фасмер, 2, 152; 1, 257. Бел. каб, магчыма, адлюстроўвае не рэдукцыю апошняга гука, а іншы варыянт часціцы ўмоўнага ладу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паласка́ць ’прамываць, абмываць; развяваць што-н., хлопаць чым-н. (пераважна пра вецер)’. Агульнаслав.: рус. полоска́ть, укр. полоска́ти, ст.-рус. полоскати, ц.-слав. пласкати ’тс’, польск. płoskuny ’нянасце’, чэш. pláskati ’хлопаць, матляць, махаць’, славац. pľas(k)nuť ’хлопнуць’, славен. plȃskati ’хлопаць, біць, шумець, крычаць’. Прасл. polskati. Этымалогію гл. палакаць. Паралелі з балт. моў: лат. palce ’месца для купання; дажджавы паток’, pal̃ts ’дажджавы паток’ (магчыма, з *palcs) (Мейе–Эндзелін, 3, 57, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пату́ль, пату́ле ’дасюль’, ’да таго часу’ (Мал., ТСБМ, Мядзв., Нас., Шат.). Рус. потуль, потуля, потуле, славац. poťul, poťul. Да прасл. po‑ (> па‑) і toli/tolě, якое ў бел. і інш. слав. мовах змяніла карэннае ‑о‑ на ‑и‑ пад уплывам сіноніма tudy (як покуль пад уплывам вакалізму сіноніма kudy) (ESSJ SG, 2, 578). Сюды ж: патуль‑таго ў выразе патуль‑таго і быў = рус. и был таков (Анім., дад.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашало́хіваць ’шалясцець’ (Нас.), пашаляхцець ’патрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцець ’мітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаластуны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадня1 ’вяроўка для ўвязвання воза з сенам, саломай ці снапамі, перадоўка’ (шальч., віл., Сл. ПЗБ; рэч. Мат. Гом.; Варл.), рус. дыял. пере́дник ’тс’. Да пярэдні < перад (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 118, параўн, яшчэ паперадня́.

Перадня́2, перадня́, пярэ́дня ’прарэх у кашулі’ (віл., леп., ЛА, 4). Рус. дыял. пере́дня ’каўнер жаночай кашулі’. Да пе́рад (гл.). Аб суфіксе ‑н‑я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)