Пара́бала ’лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой-небудзь датычнай плоскасці гэтага корпуса’ (ТСБМ). Ст.-бел. парабола ’прытча, алегорыя’, 1517 г. < ст.-польск. parabola < сяр.-лац. parabola ад грэч. παραβολή (Булыка, Лекс. запазыч., 163). Сучаснае бел. слова з рус. пара́бола (Крукоўскі, Уплыў, 90), якое ўзыходзіць да той жа лац. крыніцы (Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысы́пшчык ’чалавек, што няпрошаным умешваецца ў размову, справу’ (Бяльк.). Да прысы́паць (гл.). Параўн. рус. дыял. присы́пщиктой, хто прыняты ў чыю-небудзь сям’ю, прыбіўся да чужога двара; спекулянт, ірвач’, присыпа́ться ’ўмешвацца ў чужую справу, размову’. Слова, з улікам семантыкі паралелей, можна лічыць пранікненнем з рускай, але не выключана і сумеснае арэальнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ракама́ту (rakamátu) ’нібы, быццам, лікам’ (Варл.). Відаць, у аснове слова прыслоўе ад рэкці ’сказаць’ (гл. рэ́кнуць) — *ракама́ ’кажучы’, параўн. рако́мсе ’быццам’ (гл.), ст.-бел. ркомо ’як быццам, нібы’ (Ст.-бел. лексікон), у той жа функцыі маўляў (гл.), ст.-рус. рьци, польск. rzekomo ’моў, маўляў’; канец слова ўзыходзіць да ўказальнага займенніка *tъ (гл. тут).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́пліка ’просьба, прашэнне’ (Нас.), су́плікі ’плёткі, размовы’ (Касп.). Ст.-бел. су́плика ’прашэнне’ (1638 г., Ст.-бел. лексікон) < ст.-польск. suplika (1621 г.) ’прашэнне, хадайніцтва’, апошняе з лац. supplexтой, хто просіць, моліць, хадайнічае’. Кюнэ (Poln., 100) заўважае, што польск. suplika магло быць запазычана праз пасрэдніцтва франц. supplique або непасрэдна з ням. Supplix ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусо́лка ’соска’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Растарг.; глыб., Сл. ПЗБ), ’лядзяш’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк., Шатал.; брагін., З нар. сл.), ’дзіця, якое ссе палец’ (брагін., Шатал.), ’скручаная пятля ці вузел на нітцы’ (віц., ЛА, 5), сусу́лькі ’ледзяшы’ (смарг., Сл. ПЗБ). Укр. сусі́лка ’лядзяш’, рус. сусо́ла ’неахайніца’, сусо́лятой, хто сусліць’, сусо́лить. Да сусліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талача́нка ’ружа, шыпшына, Rosa cinnamomea L.’ (маг., Кіс.), рус. смал. талача́нка ’тс’. Паводле Фасмера (4, 15), няяснага паходжання; магчыма, да талакно (гл.) пад уплывам вядомага на той жа тэрыторыі талача́ннік ’талакнянка’ (Кіс.), што звязана з падобнай кансістэнцыяй пладоў ці выкарыстаннем суквеццяў, параўн. навуковую назву ружа кары́чная, рус. роза кори́чная (ад карыца, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́-та ’то́-та ж’, ’у тым вось і справа’, ’вось іменна’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), то́та ’так, але’ (Бяльк.), то́‑то ’то’ (маст., Хромчанка, дыс.), ’так’: от то‑то й ёсь (Сержп. Прык.). Параўн. рус. то́‑то (же) ’вось так’. Адзайменнікавая часціца, утвораная ад той (гл.) шляхам рэдуплікацыі формы н. р. займенніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыж ‘таксама’ (Сл. рэг. лекс.), тыш (тыж) ‘тс’ (зэльв., Нар. словатв.), ст.-бел. тыжъ, тежъ, тэжъ ‘тс’ (ГСБМ). Спецыфічнае развіццё першаснага спалучэння *tъže (гл. тэж), параўн. укр. теж ‘таксама’, дыял. тиж ‘тс’, ст.-чэш. і чэш. tyžтой жа’, tež ‘таксама’, паралельнага да польск. tež ‘тс’. Мена [e] > [ы], як у польск. potem > бел. по́тым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́й ’галадранец’ (Сцяц. Словаўтв.). Гэтаму бел. слову ёсць дакладная адпаведнасць у некаторых рус. гаворках. Параўн. рус. кастр. галуй ’гультай; той, хто любіць валачыцца; пустамеля’ (СРНГ, 6, 118). Этымалогія слова не вельмі пэўная. Можна зыходзіць з гол‑уй (да голы), але таксама не выключаецца і сувязь з такімі дзеясловамі, як рус. га́литься ’насміхацца’, бел. га́ліцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гла́сны (гіст. назва) ’гласны’ (назва пасады) (БРС), укр. гла́сний ’тс’ (Грынч.). Запазычанне з рус. мовы: рус. гла́сный (назва пасады, якая з’явілася ў 1785 г.: гласный ’член гарадской думы’; гл. Шанскі, 1, Г, 91). У рус. мове, паводле Шанскага (там жа), утварэнне на базе ст.-рус. гласьныитой, што мае голас’ (ад ст.-слав. гласъ ’голас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)