Су́пліка ’просьба, прашэнне’ (Нас.), су́плікі ’плёткі, размовы’ (Касп.). Ст.-бел. су́плика ’прашэнне’ (1638 г., Ст.-бел. лексікон) < ст.-польск. suplika (1621 г.) ’прашэнне, хадайніцтва’, апошняе з лац. supplex ’той, хто просіць, моліць, хадайнічае’. Кюнэ (Poln., 100) заўважае, што польск. suplika магло быць запазычана праз пасрэдніцтва франц. supplique або непасрэдна з ням. Supplix ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)