Лахма́ты, лахма́тый ’касматы, калматы’, ’зроблены са скуры з доўгай і густой поўсцю, з доўгім ворсам’, ’чалавек з доўгімі і густымі ўскудлачанымі валасамі’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш.; паст., Сл. паўн.-зах.), лахмач ’тс’ (міёр., З нар. сл., ТСБМ), лъхмаціна ’лахматая асоба’ (міёр., Нар. словатв.), мсцісл. лахмаценечкій, лахмаценькій ’лахматы’ (Нар. словатв.), лахмаціцца ’станавіцца лахматым’, лахмаціць ’рабіць лахматым’ (ТСБМ), лахмацець ’тс’ (в.-дзв., Сл. паўн.-зах.), лахма́тка ’непрычасаная жанчына’, ’калматая жывёла’ (Юрч. Вытв.). Паўн.-усх. бел. рус. ізалекса. Утворана ад лохма < лох‑ма, якое чаргаваннем галоснай кораня звязана з лах1 (гл.) (Фасмер, 2, 524). Сюды ж лыхма́ціння ’рызманы’ (Юрч. Вытв.). Параўн., аднак, ст.-грэч. λάχνος ’шэрсць, воўна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ата́рыца ’частка панскай зямлі, засеяная парабкам для сябе’ (Нас., Чач., Гарэц.), ’асабістая даходная праца’ (Мядзв.), ’ралля, прыгатаваная пад пасеў’ (КЭС). У блізкім значэнні слова выкарыстоўваецца ў «Рускай праўдзе» (Сразн.): отарица. Спрэчна. Карскі (Труды, 391) лічыць запазычаннем з літ. ãtaras ’баразна з краю нівы’. Карскі супраць сувязі з дзеясловам араць, таму што ў гэтым выпадку чакалася б *аторыца (параўн. атор(а)). Урбуціс (Baltistica V (1), 1969, 48) лічыць, што бел. атарыца ўтворана ад атара (гл.) ’гурт авечак’ і ’зямельнае ўгоддзе’. Значэнне атарыца ’пасаг’, у тым ліку ’жывёла, што даецца як пасаг’ (Мат. дыял. канф., 77), укр. дыял. палес. атарица ’пасаг’ указвае на магчымасць іменна такога (ад атара) паходжання слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кала́ндыш ’целяпень, непаваротлівы чалавек’ (івац., Нар. сл.). Фармальна як быццам бы няма пярэчанняў супраць таго, каб суаднесці з каланда́ (гл.), для якога можна рэканструяваць значэнне ’кашалёк, каліта’. Параўн. да семантыкі бел. дыял. капшук ’мяшочак (для тытуню і інш.)’ і ’жывёла, якая многа наядаецца’. Гэту версію, аднак, нельга лічыць задавальняючай (словы адзначаны ў розных гаворках, семантыка каланда не вельмі ясная, няма надзейных прыкладаў прапанаванай намі семантычнай мадэлі ’тоўсты кашалёк’ — ’целяпень’). Больш пэўна суаднесці каландыш і карантыш, мяркуючы мену плаўных і азванчэнне зычнага. Не выключана, што гэтыя змены — вынік пранікнення слова ў іншыя гаворкі, унутраная форма не асэнсоўваецца і таму пачынаюцца фармальныя змены. Аб далейшай этымалогіі гл. карантыш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ргель1, ма́рґель, ма́рґэль, ме́рґель, мэргель, маргуль ’вапняковы камень, які трапляецца ў гліне’ (Нас., Нар. словатв.). З польск. margiel ’тс’ (Кюнэ, 76), якое з новав.-ням. Mergel ’тс’. Насовіч (280) гэту лексему памылкова выводзіць з літ. marga.

Ма́ргель2, марґель, ма́ргі(с) ’мянушка рабога (стракатага) быка’ (лід., ашм., Кар.; мін., КЭС), гродз. ’рабы (пра масць жывёлы)’, шальч. ’брудны, мурзаты’ (Сл. ПЗБ), ма́рга ’мянушка каровы’ (Калоссе, 4), маргі(с) ’стракаты вол, сабака’ (Кар. 1; LKK, 16), польск. margiel ’стракаты бык’, margiala, margiałka ’стракатая карова’. Балтызм. Параўн. літ. margẽlis, margẽlė, mar̃gisжывёла’, бык (карова) пярэстай масці’ (Карскі, Труды, 393; Вяржб. дыс., 510–512), літ. márgais ’стракаты’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 32; Урбуціс, Baltistica, 5, 160 і 65, Лаўчутэ, Балтизмы, 47–48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́паратак (БРС). Рус. дыял. вы́пороток ’неданосак’, таксама лаянка ў адносінах маленькіх, але дзёрзкіх дзяцей, укр. ви́пориток ’неданосак, мёртванароджаная жывёліна’, польск. wyprótek, wyporek ’тс’, чэш. spratek ’цялё-неданосак’. Ц.-слав. испрътъкъ ’infans exsectus’ (Міклашыч, Lex. paleosl., 267). Фасмер (1, 369) і інш. (Мацэнаўэр, LF, 13, 19 і наст.; Міклашыч, 258) лічаць расшырэннем дзеепрыметніка на ‑to‑ ад пароць, як, напрыклад, рус. взятка. Аднак паколькі існуе форма рус. за́порток ’тухлае яйцо’, то параўноўваюць і са ст.-інд. pr̥thukaḥ ’дзіця, хлопец’, асец. firtʼonжывёла’, грэч. πόρτις, πόρταξ, πόρις ’цялё, цялушка’, ст.-в.-ням. farro, far ’бык’, літ. periù ’выседжваю (птушанят)’ (Праабражэнскі, 2, 110; Клюге, 147). Махэк₂ (571) таксама ўказвае на другасны характар збліжэння слав. слоў з porjǫ, porti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярэ́зімак, перазі́мак, лун. пэрэзі́мок, мазыр. перэ́зімок, хоцім. пірязі́мык, лаг. піразі́мак; лід., чэрв., ашм., зэльв. пярэ́зімак, шчуч., беласт., шальч., ашм. пярэ́зімка; гродз., мін., віц. перазі́мка, перазімо́вак, перазі́мачак, мсцісл. пірязі́мывік ’маладая жывёла (цялё, жарабя і інш.), якая перазімавала сваю першую зіму’ (Шатал., Бяльк., З нар. сл., КЭС, Сл. ПЗБ; ЛА, 1; Юрч. СНЛ). Укр. зах. пере́зімча ’тс’, рус. прыбалт. перези́мка ’цялушка, якая перазімавала адну зіму’; цвяр., пск., новасіб. перези́мок ’перазімак’, польск. паляўнічае przezimek ’гадавалая жывёліна’, przezim(a) ’перазімаваць, зімовая пара, зімовая лежня’, ’зімовыя кватэры’. Прасл. *per‑zimovati, укр. перези́мувати, рус. перезимова́ть, польск. prezimować, н.-луж. (pśe)zymowaś, в.-луж. přezymować, чэш. přezimovati, славац. prezimovať, славен. prezimováti, серб.-харв. прези́мити, макед. презими, презимува, балг. презиму́вам. Да пера- і зімаваць < зіма́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ізго́й ’чалавек, ад якога ўсе адхіліліся, які страціў сваё становішча ў грамадстве; адшчапенец’. Рус. изго́й, укр. ізго́й, ст.-рус. изгои ’чалавек, які страціў сувязь са сваім саслоўем (селянін, які адкупіўся на волю; князь, які страціў княства; купец, які разарыўся)’. Бязафікснае ўтварэнне ад *изгоити ’выжыць, выгнаць’ з из‑ + гоити ’жывіць’. У сіб. гаворках захавалася изго́ить са значэннямі ’паправіць, адрамантаваць, уладзіць’, ’адмыць, адчысціць’ і ’запэцкаць, сапсаваць’, параўн. выжыць ’выгнаць’ і ’ўцалець’. У якасці аналогіі ст.-рус. изгои ’выжыты з роду’ ад изгоити ’выжыць’. Фасмер (2, 121–122) прыводзіць серб.-харв. и̏зрод ’вырадак’ ад изро̀дити ’вырадзіцца’, рус. издо́йжывёла, якую перасталі даіць’ ад издоить ’выдаіць’. Гл. яшчэ Праабражэнскі, 1, 138; Шанскі, 2, I, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́ты ’злы, крыважэрны (пра жывёл)’, ’жорсткі, бязлітасны’, ’кровапралітны’, ’невыказна цяжкі’, ’суровы, крайне строгі’, ’вельмі моцны ў сваім праяўленні’, ’сіберны (пра з’явы прыроды), рэзкі, халодны’ — адсюль і назва другога месяца каляндарнага года — лю́ты (Нас., Бяльк., Шат., Гарэц., Бес., Яруш., ТС, ТСБМ). Булахаў (Гіст., 121–122) для ст.-бел. лютый вылучае наступныя значэнні: ’дзікі, неўтаймаваны, драпежны (звер)’, ’раз’юшаны, шалёны (чалавек)’, ’вельмі жорсткі, крывавы, кровапралітны (бой, зброя, сеча)’, ’бязлітасны, пакутлівы, вельмі цяжкі (стан здароўя)’, ’надзвычай халодны, марозны (зіма, другі месяц года)’. Укр. лю́тий, рус. лю́тый, люто́й, польск. luty азначаюць ’строгі, дзікі, бязлітасны, жорсткі’, ’халодны, марозны’ і ’другі месяц зімы’; толькі ў серб.-харв. гаворках лути мае апошняе значэнне; у іншых мовах: чэш. litý, ст.-чэш. lʼutý, славац. ľúty, славен. ljȗt, серб.-харв. љу̑т, макед. лут, балг. лют, ст.-слав. лютъ абазначаюць ’дзікі, злы, востры, строгі, бязлітасны, крыважэрны, крохкі, ломкі, кіслы, вельмі горкі, нязносны, атрутны’ і да т. п. Прасл. lʼutъ, якое збліжаюць з кімр. llid (< *lūto ’гнеў, раз’юшанасць’), з тах. прыслоўем lyutār ’вельмі’. Трубачоў (Эт. сл., 15, 236) суадносіць яго з і.-е. *leu‑, *leu̯ǝ‑, *lēu‑, ’аддзяляць’. Іншыя менш імаверныя версіі і л-ру гл. Фасмер (2, 547), Скок (2, 340–342), Бязлай (146), БЕР (3, 581–584). Сюды ж лю́тасць ’люты, раз’юшаны, гнеўны стан’ (ТСБМ). Аб бел. палютый, укр. палютий — назва 13‑га месяца паміж зімой і летам (вясной) гл. Шаўр (Этимология–71, 93–101). Аб выразе лютый звѣрь ’дзікая жывёла (леў, барс, мядзведзь і інш.’, ’казачная жывёла (змей, гривь)’ гл. артыкулы Сумнікавай, Сабаляўскаса і Іванава ў БСИ, 1984, 59–79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жы́хар. Рус. смал., пск., наўг., пецярб., алан., калін., арханг., вяцк. жи́харь, жи́хорь ’тс’ (і шэраг мясцовых семан. варыянтаў: ’гаспадар’, ’дамасед’, ’скупы’, ’свавольнік’, ’плясун’, ’злы дух’, ’птушка’, ’сялянская гаспадарка’, ’здаровая, буйная жывёла’). Фіксуецца з 1912 г. (Вярхоў, Назоўнікі на ‑ар (‑яр) у бел. мове, 1970, 35). Утворана з суф. ‑ар ад дзеяслоўнай асновы *жых‑. Рус. жи́ха́ть(ся) мае знач. ’качацца, качаць, гнуць’, у бел. адпаведны дзеяслоў не зафіксаваны. Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 4, 136), суфікс ‑ха‑ ў дзеяслове жихати < жити ўказвае на інтэнсіўнасць дзеяння, як грымецьграмыхаць. Такое ўтварэнне не вельмі тыповае, таму не выключана і аналогія ці сувязь са знахар ад знаць (Фасмер, 2, 101) як табуістычнай назвай (параўн. рус. жихарь ’злы дух’). Параўн. і назвы асоб з арганічным ‑х‑: бляхар, кажухар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жыво́т1 уст. ’жыццё’. Рус. уст. живо́т, укр. уст. живі́т, польск. кніжн. żywot ’жыццё’, палаб. zaivăt ’цела, жыццё’, чэш., славац. život ’жыццё’, разм. ’частка цела’, славен. živòt ’жыццё, цела, наследнік’, серб.-харв. жѝвот ’жыццё; цела, моц’, балг. живо̀т, макед. живот жыццё’. Ст.-слав. животь ’жыццё’, ’жывёла’. Ст.-рус. животъ ’жыццё’, ’жывёла’, ’здабытак’, з XVI ст. ’жывот’. Ст.-бел. живот ’жыццё, маёмасць, жывот’. Літ. gyvatà ’жыццё; сядзіба; жыллё’, ст.-прус. giwato ’жыццё’, лац. vīta (< *g​iotā) ’жыццё’, кімр. bywyd, ст.-інд. jivātu, jīvathaḥ ’жыццё’, ст.-грэч. βιοτή ’жыццё, сродкі для жыцця’. Прыклады сведчаць аб яшчэ і.-е. утварэнні з суф. *‑t‑ ад і.-е. кораня *g​ei‑ з нарашчэннем *u̯: *gui​u: *g​i​oto‑s, адкуль слав. *život‑ з першапачатковым значэннем ’жыццё’. Покарны, 1, 468–469; Фасмер, 2, 52; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290; Мейе, Études, 292–293; БЕР, І, 542; Брукнер, 670; Скок, 3, 681; Тапароў, E–H, 255–256; Траўтман, 76. Гл. жывы, жыццё, жывот2.

Жыво́т2 ’частка цела’. Рус. живо́т, укр. живіт, польск. уст. дыял. żywot ’жывот’, в.-луж. žiwot ’тс’, н.-луж. žywot жывот, матка’, палаб. zaivǎt ’цела, жывот, жыццё’, чэш., славац. život ’жыццё’, разм. ’частка цела’, славен. ziwòt ’жыццё, цела, наследнік’, серб.-харв. жѝвот ’жыццё; цела, моц’. Ст.-рус. (з XVI ст.) живот ’жывот’. Ст.-бел. живот ’жыццё; маёмасць; жывот’. Яшчэ ў прасл. перанос з *životъ ’жыццё’ (гл. жывот1) на абазначэнне часткі цела (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 290). Замацаванне ў функцыі абазначэння часткі цела, звязанае з пашырэннем выкарыстання для абазначэння паняцця «жыццё» іншых слоў (жыццё, життя, жизнь), адбылося ва ўсх.-слав. мовах, магчыма, не без уплыву эўфемістычных матываў (Ларын, История русского языка и общее языкознание, 1977, ИЗ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)