разабра́ць, -збяру́, -збярэ́ш, -збярэ́; -збяро́м, -збераце́, -збяру́ць; -збяры́; -забра́ны; зак.

1. што. Раз’яднаць, разняць што-н. на састаўныя часткі.

Р. гадзіннік.

Р. старую хату.

2. каго-што. Узяць усё, раскупіць.

Р. падручнікі.

Разабралі тавар.

3. што. Рассартаваць, прывесці ў парадак, размясціць у пэўным парадку.

Р. лісты.

Р. дакументы.

4. каго-што. Спарадкаваць, раздзяліўшы мяса і сала і іншыя часткі.

Р. кабана.

5. перан., што. Даследуючы, высветліць, даць ацэнку чаму-н.

Р. сачыненні вучняў.

Р. сказ па часцінах мовы.

6. перан., што. Распазнаць, адрозніць што-н.

Р. почырк.

Р. гатунак груш на смак.

Не р., што ён гаворыць.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., каго (што). Ахапіць, апанаваць (пра пачуццё, жаданне і пад.; разм.).

Яе разабрала злосць.

Дзяцей разабрала цікавасць.

8. Выклікаць ап’яненне (разм.).

Яго разабрала (безас.) пасля шклянкі гарэлкі.

Не разбяры-бяры (разм.) — пра што-н. вельмі заблытанае, незразумелае.

Разабраць па костачках (разм.) — дэталёва абмеркаваць, абгаварыць каго-, што-н.

(Усю) ноч разбяруць (разм.) — не будзе калі спаць.

|| незак. разбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разбо́р, -у, м. (да 1—6 знач.) і разбо́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

располо́женныйII

1. прич. (питающий симпатию к кому-л.) схі́льны;

2. прил. (питающий чувство симпатии к кому-л.) прыхі́льны;

3. прил. (склонный, восприимчивый к чему-л.) схі́льны;

4. прил. (имеющий настроение, желание) / быть располо́женным быць схі́льным, мець жада́нне (настро́й, ахво́ту, наме́р);

я не располо́жен тепе́рь к разгово́рам я не ма́ю жада́ння цяпе́р гавары́ць, я не схі́льны цяпе́р да размо́ў; см. расположи́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падгрэ́бці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. падгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.

1. Грабучы, сабраць у адно месца, у адну кучу. Падгрэбці сена. // Пры дапамозе грабель прыбраць, падчысціць дзе‑н. Падгрэбці салому на двары. □ Дзядзька Андрэй моўчкі падгроб сена, ускінуў наверх і, навёўшы поўны парадак, зачыніў дзверы і павесіў замок. Ус. // Разм. Грабянуўшы, падкінуць пад што‑н., бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падгроб [Платон] нагой пад шалі дробныя гіры і спыніўся перад Сцяпанам. Ракітны.

2. і чаго. Падгарнуць пад сябе. Мілоўскі прыўзняўся, падгроб пад сябе саломы і, скурчыўшыся, прымасціўся ў развалах. Галавач. // перан. Разм. Захапіць сабе, заўладаць чым‑н. Была ў постаці Макара цвёрдая самаўпэўненасць, жаданне падтаптаць усіх сабе пад ногі, чым больш падгрэбці пад сябе рознай маёмасці і крыкнуць усім: — Вось гэта ўсё маё. Не хадзі сюды! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перамагчы́, ‑магу, ‑можаш, ‑можа; зак., каго-што і без дап.

1. Дасягнуць перамогі ў змаганні; разбіць праціўніка. Перамагчы ў баі. □ Справа стала так: або перамагчы ворага, або памерці ў змаганні. Чорны. Але жыццё аддай не дарам: Памры, На прыступ ідучы, Як паміраюць камунары, Каб смерцю Смерць перамагчы. Глебка. // Выйграць у якім‑н. спаборніцтве. Перамагчы ў сацыялістычным спаборніцтва Перамагчы ў спартыўнай барацьбе.

2. перан. Пераадолець якія‑н. цяжкасці, узяць верх над кім‑, чым‑н., дабіцца поспеху. А людзі працавалі ў калгасе, перамаглі нястачы, [аб] жыліся, адбудаваліся і выхавалі дзяцей. Дуброўскі. Партызанская вытрымка, адвага перамаглі ўсё. Кулакоўскі. Цэлы год лечаць.. [Сасакі] дактары і ніяк не могуць вылечыць, не могуць перамагчы лютай, няўмольнай хваробы. Арабей. // Перасіліць якое‑н. пачуццё, жаданне і пад. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго-што.

1. Заставіць прачнуцца; разбудзіць. Ноч мінула. Надышла раніца. Холад узбудзіў амаль усіх. Чарот. [Сябар:] — Ну, што, Антоні, рыбу вудзіш? Заснеш, брат, потым і не ўзбудзіш. Колас. / у перан. ужыв. І вялікае жаданне ў людзей даць спаўна энергіі гораду, азарыць, узбудзіць тайгу. Мыслівец.

2. Паставіць, вынесці што‑н. на абмеркаванне, вырашэнне. Пецярбургская судовая палата ўзбудзіла супраць суполкі [«Загляне сонца і ў наша вакенца!»] судовую справу. Семашкевіч.

3. перан. Давесці да нервовага або прыўзнята-нервовага стану; усхваляваць. Аднак была ў ім [гэлефонным званку] і такая вестка, якая вельмі ўзбудзіла Дзяніса Рыгоравіча, прымусіла разгубіцца, пазбавіцца на імгненне дару мовы. Харкевіч.

4. перан. Выклікаць, абудзіць (пачуцці, думкі, стан і пад.). Узбудзіць рэўнасць. Узбудзіць апетыт. □ Адчуўшы, што ўзбудзіла ў маладым шафёру цікавасць, маладзіца .. выняла люстэрка і какетліва паправіла спадаўшыя на лоб завіткі. Хадановіч. Незвычайнае начное жніво ўзбудзіла ў Зінінай душы .. ўспаміны. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укало́ць, укалю, уколеш, уколе; зак., каго-што.

1. Параніць, уваткнуўшы ў цела што‑н. вострае. Села [Глафіра] цыраваць панчоху — укалола палец і адлажыла работу па пасля. Пальчэўскі. / у перан. ужыв. Ён [дзядзька] так укалоў мяне позіркам строгім, Што я ў той жа момант пабег да дзвярэй. Прыходзька. // перан. Выклікаць непрыемнае пачуццё, падобнае на адчуванне ўколу. Праходзілі апошнія нашы дні, і нейкае падсвядомае прадчуванне балюча ўкалола сэрца. Карпюк. // Разм. Зрабіць укол (у 2 знач.). Іван Іванавіч загадаў зрабіць хворай укол. Надзя скоранька набрала ў шпрыц лякарства, укалола ў руку. Арабей.

2. перан. Пакрыўдзіць, абразіць; даняць. Незалежны і паўафіцыйны тон [лейтэнанта] укалоў дзяўчыну. Карпюк. У голасе Прасі на гэты раз гучала непадробленая злосць і жаданне ўкалоць абоіх: і гаспадара і падчарыцу. Васілевіч.

3. Разм. Уваткнуць што ў што‑н. Укалоць кветку ў валасы. Укалоць пруток у клубок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́ска ’любоў, пяшчота, лагоднасць’, ’ласкавасць, добрая воля, паслуга, спачувальныя, прыхільныя адносіны’, ’літасць, міласць, паблажка, спагада’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мал., Бяльк., Касп., Шат., Яруш., Сл. паўн.-зах.) і іншыя значэнні гэтай лексемы ў фразеалагізмах (гл. ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ст.-бел. яшчэ ласка — тое ж, што і кграция (XVI ст.). Укр. ласка, рус. ласка, польск. łaska, чэш., славац. láska, славен. láska (паводле БЕР, 3, 316), балг. ласка, ц.-слав. ласка, серб.-харв. ла̏ска, макед. ласка ’ліслівасць’. Прасл. laska ’пяшчота, любоў, лашчанне, міласэрнасць, велікадушнасць, прыхільнасць, спагада, дружба’ (Слаўскі, 5, 20), якому адпавядаюць літ. lokšnùs (*lāsk‑nus) ’уражлівы, адчувальны, пяшчотны, мілы’ (Буга, Rinkt., 1, 451), лац. lascīvus ’гарэза, распуста, юрлівы’, ст.-інд. laṣati ’жадае’, lásati ’ззяе, блішчыць’, lālasas ’прагны’, ст.-ірл. lainn (< *las‑ni‑s) ’тс’, ст.-грэч. (Гесіхій) λάστη ’распусніца’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust, ням. Lust ’радасць, задавальненне, жаданне, імкненне, юрлівасць’. Да і.-е. *lās‑/*las‑/*l̥s. Агляд версій гл. Фасмер, 2, 461; Слаўскі, 5, 19–21; БЭР, 3, 316–317. Няма падстаў бачыць тут запазычанне з польск. łaska (Пальцаў, Лекс. і грам., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́сы, ласый ’ахвочы да ласункаў’ (Нас., Яруш., ТСБМ, КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах., Растарг.), ’прагны’ (Бес., Бяльк., Шат.), ’смачны, прынадны’ (ТСБМ, Янк. БП, Нік. Очерки). Укр. ласий, рус. ласый, польск. łasy ’тс’. Паўн.-слав. lasъ ’прагны, ласы’ — роднаснае з прасл. las‑ka, lasiti sę (Слаўскі, 5, 30–31). Бернекер (1, 692), Бартоламе (IF, 3, 195), Мее₄ (342), Траўтман (150), Покарны (654), Махэк₂ (321), Фасмер (2, 464) збліжаюць прасл. lasъ са ст.-інд. láṣati ’жадае’, abhi‑lāṣasжаданне’, ст.-грэч. λιλαίομαι ’жадаю’, λαστη πόρνη ’насмешка’, лац. lascivus ’гарэза’, гоц. lustus, ст.-в.-ням. lust ’радасць’. Сюды ж ла́саваць ’парушаць недазволенае з ласункаў’ (Нас., Гарэц.), ’частаваць ласункамі’, ла́савацца, ла́соваті ’атрымліваць асалоду’ (ТС), ласейшы ’смачнейшы’ (Сл. паўн.-зах.), ласун, ласонік, ласік, ласько, ласунчык ’той, хто любіць паласавацца’ (ТС, Гарэц., Нас., Яруш., Клім., Бяльк., Касп., Шат., Мат. Гом., КЭС, лаг.), ласоўка, ла́саўка, ласуння, ласоха, ласу́ха ’ласуха’ (Бяльк., ТС, Яруш., Касп., Нас.; віл., паст., драг., Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Шат., КЭС, лаг.), ласунак, ласункі (ТСБМ; пух., Сл. паўн.-зах.), ласонікі (КЭС, лаг.) светлаг. ла́саўка (Мат. Гом.), ласікі (Нас.), ла́саўства ’ласунак’ (Касп.), ’ласая ежа’, ’прысмакі’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуро́д ‘непрыемны, агідны пах’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Касп., Бяльк., Шат., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), смо́рад ‘тс’ (Нас., Бяльк., Ласт., Байк. і Некр.), сюды ж смуро́д, сморо́д ‘чорныя парэчкі’ (ТС), смуро́да ‘тс’ (Бяльк.), смуро́ды ‘тс’ (Касп., Нік. Очерки). Укр. смо́рід, рус. смо́род, стараж.-рус. смородъ, польск. smród, в.-луж. smród, н. -луж. smrod ‘смурод; кал; чаромха’, чэш., славац. smrad, серб.-харв. смра̑д, славен. smrȃd, балг. смра́д, макед. смрдеа, ст.-слав. смрадъ. Прасл. *smordъ (іншая ступень чаргавання ў смярдзець, гл.) дакладна адпавядае літ. smárdas ‘смурод, агідны пах’, лат. smar̂ds ‘пах’, smarda ‘пах; апетыт; жаданне’, гоц. smarna ‘кал’, грэч. μορύσσω ‘рабіць чорным, пакрываць сажай, копаццю’; гл. Фасмер, 3, 691–692; Махэк₂, 561–562. Галосны ‑у‑ ў першым складзе тлумачыцца ўплывам кораня смур‑/хмур‑ (параўн. рус. пасмурный ‘пахмурны’), а таксама польск. smród. Фанетычная змена о > у, што сустракаецца ў некаторых дыялектах, не можа вытлумачыць такі пераход, бо ў час такой змены корань павінен быў гучаць як *smaród‑ (Векслер, Гіст., 115). Сной₂ (563) разглядае *smordъ як дэвербатыў ад прасл. *smorditi (параўн. польск. smrodzić), каузатыўнага дзеяслова ад прасл. *smŕ̥děti ‘смярдзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Дакрануўшыся, дакранаючыся, выклікаць або ўзмацніць боль; раздражніць (рану, балючае месца). Развярэдзіць вольку. □ Выклаў .. [Слесарэнка] усе сілы, што былі, без астатку, развярэдзіў рану — і ад гэтага балелі не толькі рука, а і плячо, і ўвесь левы бок. Бураўкін.

2. перан. Растрывожыць, расхваляваць (душу, сэрца). Успаміны развярэдзілі мне памяць. Лойка. Я не хацеў ужо быць сур’ёзным, бо ведаў: развярэджу зноў і сабе і Марце душу, і мы зноў расстанемся нездаволеныя адно адным. Сачанка. // Узбудзіць, узмацніць (якое‑н. пачуццё, жаданне і пад.). [Леанід Ахрэмавіч:] — Што пісьмо... Яно толькі крышку развярэдзіла думкі, што ўзнікалі і раней. Хадкевіч. Прайшла з цягам часу, развеялася тая горыч, здавалася, вось ужо і забыта ўсё, дык дзе там: развярэдзіў старое сённяшні дзень. М. Стральцоў. // Абудзіць да якой‑н. дзейнасці; разварушыць, падбіць на што‑н. [Агітатары з горада] развярэдзілі мужыкоў, раззлавалі іх, а пасля разам з імі рушылі ў маёнтак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)