падгрэбці, ‑грабу, ‑грабеш, ‑грабе; ‑грабём, ‑грабяце; пр. падгроб, ‑грэбла і ‑грабла, ‑грэбла і ‑грабло; зак., што.

1. Грабучы, сабраць у адно месца, у адну кучу. Падгрэбці сена. // Пры дапамозе грабель прыбраць, падчысціць дзе‑н. Падгрэбці салому на двары. ▪ Дзядзька Андрэй моўчкі падгроб сена, ускінуў наверх і, навёўшы поўны парадак, зачыніў дзверы і павесіў замок. Ус. // Разм. Грабянуўшы, падкінуць пад што‑н., бліжэй да каго‑, чаго‑н. Падгроб [Платон] нагой пад шалі дробныя гіры і спыніўся перад Сцяпанам. Ракітны.

2. і чаго. Падгарнуць пад сябе. Мілоўскі прыўзняўся, падгроб пад сябе саломы і, скурчыўшыся, прымасціўся ў развалах. Галавач. // перан. Разм. Захапіць сабе, заўладаць чым‑н. Была ў постаці Макара цвёрдая самаўпэўненасць, жаданне падтаптаць усіх сабе пад ногі, чым больш падгрэбці пад сябе рознай маёмасці і крыкнуць усім: — Вось гэта ўсё маё. Не хадзі сюды! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)