пасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. каго-што. Сунучы, перамясціць; перасунуць. Падумаўшы, што цяпер рабіць манеўры будзе цяжэй, Аляксей прывычным рухам перавёў рэверс, пасунуў рэгулятар. Васілёнак. Чалавек прайшоўся па хаце, пасунуў нагой табурэтку да стала, сеў. Асіпенка.
2. перан.; што. Прасунуць уперад, пасадзейнічаць развіццю чаго‑н. Але і тое, што вядома нам, дае права паставіць Францішка Багушэвіча ў рад буйнейшых пісьменнікаў свайго часу, лічыць яго першым, які перанёс слаўныя традыцыі паэзіі Шаўчэнкі і Някрасава на беларускую глебу, значна пасунуў наперад пасля Дуніна-Марцінкевіча развіццё беларускай літаратуры. Клімковіч.
3. Разм. Паволі пайсці, паплесціся, пасунуцца. [Карызна] задуменна схіліў галаву і спакваля пасунуў па вуліцы. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
иII част. усилит. і;
а он возьми́ и скажи́ а ён узя́ў і сказа́ў;
а то и а то і;
и сам не рад і сам не ра́ды;
не могу и поду́мать об э́том не магу і паду́маць пра гэ́та;
о нём и говоря́т пра яго́ і гаво́раць (і ка́жуць).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ды́ґаць ’моцна біцца (пра сэрца)’ (Сцяц.). Выбухное ґ сведчыць пра запазычанне. Параўн. польск. dygać ’трасціся’ (аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 185; дзіўна, што Слаўскі, там жа, бел. ды́ґаць ставіць у адзін рад з польск. словам і не ставіць нават пытання аб магчымасці запазычання). Калі праўда, як мяркуе Слаўскі (там жа), што ў аснове дзеяслова ляжыць выклічнік тыпу dygu!, dyk!, можна думаць і пра самастойнасць бел. лексемы (ды́ґаць < *дыкаць з азванчэннем інтэрвакальнага ‑к‑ > ‑ґ‑). У Насовіча ды́гаць ’прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці’. Трубачоў (Эт. сл., 5, 198) дапускае магчымасць запазычання з польск., але і роднаснасць з іншымі слав. формамі (прасл. *dygati). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 557.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сукро́та ’стакроць’ (Ласт.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі су- ад назоўніка кро́та ’раз’ (Ласт.), гл. кроць ’тс’, што адпавядае укр. крат, крот, кроть, рус. крат, польск. kroć, кашуб. krot, в.-луж. króć, н.-луж. krot, чэш., славац. ‑krát, славен. krat, серб.-харв. кра̑т, балг. крат, дыял. крат ’частка аршына, роўная 2 см’, ст.-слав. кратъ ’раз’. Прасл. *kortъ адпавядае літ. kar̃tas ’раз’, kartá ’рад, пласт’, лат. kārta ’тс’ і ўзыходзіць да і.-е. *(s)kert‑ ’рэзаць, адрубаць’. Праблему складае адсутнасць поўнагалосся ва ўсходнеславянскіх формах, што тлумачаць уплывам царкоўнаславянскай або запазычаннем са стараславянскай мовы, гл. Фасмер, 2, 368; Шустар-Шэўц, 676; ЕСУМ, 3, 79. Адзінкавая фіксацыя слова прымушае думаць пра яго штучнае паходжанне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыкро́ць ‘тры разы’, ‘тройчы’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), ст.-бел. трикроть, трикротъ, трыкроть ‘тс’ (1514 г., ГСБМ). З польск. trzykroć ‘тс’, гл. тры і кроць. Сюды ж трыкро́тны ‘трохразовы’ (Нас., Байк. і Некр.) з польск. trzykrotny ‘тс’, ст.-бел. трикротный, трыкротный ‘тс’ (1558 г., ГСБМ), якія проціпастаўляюцца ст.-бел. трикратъ, трикраты, трикрать ‘тройчы’, запазычаным праз ц.-слав. са ст.-слав. три краты, што да кратъ ‘раз’; зыходнае ўсходнеславянскае слова мела б форму *коротъ, параўн. літ. kar̃tas ‘раз’, лат. kā̀rta ‘рад’ і пад., гл. Фасмер, 2, 368. Адносна генетычных і тыпалагічных сувязей другой часткі слова гл. Папоў, Из истории, 36; ЭССЯ, 11, 100; Борысь, 260.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́руч ’побач, поплеч, рука пры руцэ’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Мал.; слонім., Арх. Бяльк.; навагр., Сл. ПЗБ; ТС, Шат., Федар.), паручкі ’тс’ (Шат.), укр. поруч ’тс’, ст.-польск. porącz ’побач, у адзін рад’. Адвербіялізаваны назоўнік, утвораны пры дапамозе прыстаўкі по- ад назоўніка рука са значэннем месца адносна утваральнага слова *porǫkjь < *po‑rǫka даслоўна ’які знаходзіцца каля рукі, пад рукой’ альбо ’апора, памагаты’, параўн. по́ручань ’брусок пры лесвіцы, уваходзе, дзвярах, за які трымаюца рукамі, парэнчы’ (ТСБМ), рус. порука, поручательство ’падтрымка’, польск. poręcz ’падпора для рук, выступ, рэйка, па якой пасоўваецца рука пры хадзьбе па сходках’, славац. poruke ’побач, пад рукой’. Гл. таксама побач, поплеч.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Няра́ха ’неахайны чалавек’ (астрав., ул. інф.), нераха ’няўклюда, неахайны чалавек’ (Ян., ТС), ніриха, нірэха ’неахайны чалавек’ (Сл. ПЗБ), а таксама нярахлівы, нірихлівы ’неахайны’ (Сл. ЦРБ, Сл. ПЗБ), перахавалі ’неахайны, некультурны’ (ТС), рус. неряха ’неахайны чалавек; няўмелы, дурны чалавек’, н.-луж. njerech ’беспарадак, смецце’, ’неахайны чалавек’, njerešny ’бесталковы; нячысты’. Лічыцца вытворным ад прасл. дыял. *грскъ, экспрэсіўна^ ўтварэння ад *rędъ (гл. рад), параўн. н.-луж. rech ’парадак; чысціня’, рус. ряха ’франціха’, ряхаться ’выстройвацца, прыбірацца’, нарядный ’прыбраны’ і пад. (Шустар-Шэўц, 14, 1014; Фасмер, 3, 66). Дапушчэнне балтыйскага паходжання (Смулкова, Лекс. балтызмы, 39) не мае падстаў, гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146. Значэнне ’няўклюда’ можа быць звязана з рехацца ’поркацца’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
баразна́, ‑ы; мн. барозны, ‑разён; ж.
1. Доўгі паглыблены прарэз на паверхні глебы. зроблены плугам ці іншымі сельскагаспадарчымі прыладамі. Баразна вылузвалася з-пад лемяша, бегла за плугам, цьмяна пабліскваючы на сонцы, і слалася, гарнулася да свежага вагона. Капыловіч. // Выараны плугам рад бульбы. Разараўшы шэсць баразён, па дзве на выбіральшчыка, Андрэй выпраг з плуга каня і закурыў. Чарнышэвіч.
2. Падоўжанае паглыбленне на чым‑н.; маршчына, складка. У.. [Намысніка] ўжо на шчоках прарэзаліся ад носа да падбародка глыбокія барозны. Грамовіч. Вада ледзь прыкрывае пясок водмелі, пакідаючы на ім лёгкія барозны. В. Вольскі.
3. перан. Пачынанне ў якой‑н. галіне. Пракласці першую баразну. // Лінія размежавання паміж чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэгі́стр, ‑а, м.
1. Спіс, пералік чаго‑н., кніга для запісу, уліку, рэгістрацыі чаго‑н. Рэгістр бухгалтарскага ўліку. Рэгістр паступленняў.
2. Участак гукавога дыяпазону музычнага інструмента або голасу, які займае пэўнае становішча па вышыні. Нізкі рэгістр. □ [Барсукова] здзівіла прыгожым голасам, чыстатой інтанацыі і роўным гучаннем ва ўсіх рэгістрах, а таксама глыбокім драматычным тэмпераментам. «Беларусь». // У некаторых духавых і язычковых музычных інструментах (аргане, фісгармоніі і пад.) — група труб або язычкоў з гучаннем аднолькавага тэмбру.
3. Спец. Размеркавальнік, рэгулятар у некаторых машынах і прыборах. // Рад клавішаў у клавішных літарных або лічыльна-аналітычных машынах. Ніжні рэгістр.
4. У СССР — орган тэхнічнага нагляду, які вызначае ўмовы бяспечнага плавання грузавых і пасажырскіх суднаў.
[Лац. registrum — спіс, пералік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыстро́іць 1, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак.
1. што. Прымасціць, размясціць дзе‑н. Юрканс прыстроіў у кутку невялічкую свечку, якая ледзь мігцела. Броўка. Косцік зрабіў .. аж тры [шпакоўні] і прыстроіў на высокай бярозе каля хлява. Паслядовіч.
2. каго. Разм. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца і пад. — А там паглядзім, можа дзе і на якую работу прыстроім. Сабаленка. Яму [каню] б вазы вазіць, араць, Бо ў гэтым конскае прызванне, Яго ж прыстроілі у цырку выступаць. Корбан.
3. каго-што. Далучыць да строю, паставіць у строй; паставіць у рад, у адну лінію з кім‑, чым‑н. Прыстроіць да левага фланга.
прыстро́іць 2, ‑строю, ‑строіш, ‑строіць; зак., каго-што.
Разм. Апрануць па-святочнаму, прыбраць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)