Ско́пак ‘вядро’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр. дыял. скопе́ць, шко́пок ‘дайніца’, польск. skopek, szkopek ‘драўляная дайніца’. Запазычанне праз польскую мову, у якасці крыніцы прыводзяць ст.-в.-ням. skaphпасудзіна (для вадкасцей)’ (Брукнер, 494–495; ЕСУМ, 5, 279).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ды ’два вядры, звычайна з вадой (на каромысле)’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Варл., Шатал.), суда́ ’посуд’ (Сл. рэг. лекс.), суды́, су́дны ’пара вёдзер’ (Касп., Барад.), зборн. су́дзя ’посуд’ (Скарбы; гродз., ЖНС), ’драўляны посуд’ (гродз., Сл. ПЗБ; З нар. сл.), памянш. су́дца ’адно вядро’ (лаг., Жд. 2). Укр. суди́напасудзіна’, рус. дыял. суд ’посуд’, суды́ ’два вядры’, сос́уд, пасу́да, ст.-рус. судъ, ст.-польск. sǫdпасудзіна’, в.-луж., н.-луж. sud ’бочка, чан’, чэш., славац. sud ’бочка’, серб.-харв. суд, славен. sọ̑dпасудзіна’, балг. съд, макед. сад, ст.-слав. сѫдъпасудзіна’. Прасл. *sǫdъ, этымалагічна тое ж, што і суд (гл.): з прыст. *som‑ і коранем ‑d‑, які да і.-е. *dhē‑ ’ставіць, класці, садзіць’ (гл. дзеяць); параўн. літ. ìndas ’сасуд’, гл. Фасмер, 3, 794; Брукнер, 483; ESJSt, 14, 862. Шустар-Шэўц (1375), следам за Махэкам₂ (591), мяркуе, што гэта назва адносіцца да часу, калі яшчэ не ўжываўся ганчарны круг, а посуд “складвалі” або склейвалі з лазы ці гліны, што адлюстравалася ў чэш. sudy ’цотны’, славен. sod ’тс’, soda ’пара’ (літаральна ’складзены з двух’ або ’складзены ўдвая’), параўн. ст.-інд. samdha‑ ’злучаны, аб’яднаны’, гл. Сной₂, 679. Адсюль і значэнне ’пара вёдзер’ або ’вёдры на каромысле’.

Суды́ ’сюды’ (Мат. Маг.), судэ́мі ’тс’ (маст., Сл. ПЗБ). Гл. сюды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кагане́ц, ‑нца, м.

Прасцейшае прыстасаванне для асвятлення: пасудзіна з тлушчам і кнотам пасярэдзіне. У вёсцы дзе-нідзе мільгаюць агеньчыкі: гараць у хатах каганцы ці тлее на прыпечку лучына. Шамякін. І тут я ўспомніў пра сваё дзяцінства Пад цёмнай саламянаю страхою, З шаптухамі, панамі, знахарамі І невялічкім дымным каганцом. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэ́бар, ‑бра, м.

Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. Пасля абеду мама з Юзікам .. панеслі карове ў хлеў цэбар з паранкай. Пальчэўскі. Вада ў цэбры пакрылася тоненькім ільдом. Асіпенка. // Разм. пагард. Пра вялікую галаву чалавека. Улан у хаце Баўтрука сядзеў, Падпёршы п’яны цэбар-галаву. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутэ́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Шкляная пасудзіна для вадкасцей, звычайна цыліндрычнай формы з вузкім горлам.

Б. ліманаду.

2. Старая руская мера вадкасцей, роўная 0,6 л.

Заглядаць у бутэльку (разм., іран.) — часта выпіваць, напівацца.

Лезці ў бутэльку (разм., неадабр.) — злавацца на каго-н., звычайна беспадстаўна.

|| памянш. бутэ́лечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. бутэ́лечны, -ая, -ае.

Бутэлечнае піва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́га ‘саламяная (або лазовая) бочка з накрыўкай’, ‘нешта падобнае на такую бочку’ (ТС), ‘кораб, сплецены з саломы і лазы’ (кам., Ск. нар. мовы), сту́жка ‘сплеценая з саломы пасудзіна для мукі’, памянш. сту́жэчка (брэсц., З нар. сл.), ‘посуд з саломы’ (Бес.). Укр. сту́га ‘лазовая каробка, абмазаная глінай для мукі, зерня’, ‘каробка з лубу’, памянш. сту́жка, сту́жечка, польск. stągiew ‘вялікая бочка для вады, шырэйшая ўнізе, на ножках’, якое лічыцца крыніцай запазычання ўсходнеславянскіх слоў, параўн. таксама чэш. štoudev ‘высокая пасудзіна’, што выводзяць з ст.-в.-ням. standa ‘высокая пасудзіна’ ад stantan ‘стаяць’ (Брукнер, 515; ЕСУМ, 5, 456), аднак гэта не вельмі пераконвае. У народнай мове звязваецца з сту́га, сту́жка ‘вузкая палоска (у прыватнасці, сплеценая з саломы)’, з якой, сшываючы лазой, выплятаюць бочкі. Параўн. таксама серб.-харв. сту̏га ‘пустая калода’, якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1983, 66–67), да і.-е. *(s)teug‑ ‘калода’. Яшчэ раней Трубачоў (Труды, 1, 293) параўноўваў серб.-харв. сту̏га ‘выдзеўбаная калода для захавання збожжа’ з літ. stũlgas ‘круглы, авальны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушы́н ’гліняная пасудзіна з ручкай для малака, збанок’ (З нар. сл., Жд. 2., Юрч.). Укр. кувшин, рус. кувшин ’тс’. Запазычанне з балтыйскіх моў. Непасрэдная крыніца не засведчана, але *kaušinas < kaušas (літ. kaušas ’коўш’). Параўн. коуш (гл.) (Лаўчутэ, Балтизмы, 39).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сальні́ца ’невялікая пасудзіна для трымання солі’ (ТСБМ, Касп., ТС, Сцяшк., Сл. ПЗБ, З нар. сл.). Укр. сільни́ця, рус. дыял. сольни́ца, польск. solniczka, чэш. solnička і г. д. Прасл. *solnice дэрыват ад *solъnъ ’салёны’ (Махэк₂, 592; Трубачоў, Ремесл. терм., 258).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збан, жбан ’гліняная пасудзіна’. Рус. жбан, укр. дзбан, збан, польск. dzban, чэш., славац. džban ’тс’, серб.-харв. жба̏н, жба̏њ ’драўляная пасудзіна’, балг. джиба́н, джуба́н ’тс’. Ст.-рус. жбанъ (XVII ст.). Ц.-слав. жбаньць, чбанъ, чванъ (Міклашыч, Lex. palaeosl.). Ст.-бел. (1582 г.) збанокъ (< збанъ). Параўн. ст.-рус. чьванъ (1119 г.), чьбанъ (1144 г.), ст.-чэш. čbán, dčbán, žban, ст.-польск. czban, dzban, zban. Прасл., верагодна, *čьbanъ. Зыходная форма пацвярджаецца венг. czóban ’драўляная пасудзіна для піцця’, якое лічаць запазычаным са слав. (Бернекер, 1, 165; Скок, 3, 672; параўн. MESz, 1, 545). *Čьbanъ нельга адрываць ад групы слав. слоў, прадстаўленых бел. цабэрак (гл.). *Čьbanъ пры выпадзенні ь і азванчэнні č перайшло ў džbanъ, адкуль жбан. Форму dzban Слаўскі (1, 188) лічыць вынікам мазурэння. Тады бел. і ўкр. збан з польск. Для *čьbanъ Фасмер (2, 3–37) схільны прыняць сувязь з літ. kìbti ’вісець’ (збан быццам бы ’пасудзіна для вісення’), што адкідваў Бернекер, 1, 165. Младэнаў (РФВ, 62, 261) параўноўваў з грэч. κύμβη ’чаша, човен’, лац. cumba ’човен’, ст.-інд. kumbhás ’гаршчок’ і інш. (і.-е. *kum‑bh, варыянт *keu‑bh, да якога кубак, Покарны, 1, 591). Гэта асцярожна прымаюць Шанскі, 1, Ж, 278–279; Праабражэнскі, 1, 223; БЕР, 1, 361–362. Слаўскі (1, 187–188) параўноўвае з літ. kibìris ’вядро’, лат. ciba ’драўляная пасудзіна’, што прымае Шанскі. Махэк₂ (138) параўноўвае з грэч. ἴβανος ’збан’. Голуб-Копечны (112) параўноўваюць (наўрад ці абгрунтавана) з карчмаст.-рус. назвай пасудзіны корчага) і пішуць пра манг. крыніцу (якую?). Этымалогія Ільінскага (AfslPh, 34, 4) čьbanъ < *bъčьvanъ аднадушна адкінута. Думка Аткупшчыкова (Из истории, 174–175) ст.-рус. чь‑б‑анъ суадносіцца з і.-е. коранем *(s)ker‑ ’рэзаць’, цікавая семантычна, патрабуе абгрунтавання і тлумачэння ‑b‑. Іншую літ-py гл. у Фасмера, Скока. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)