бе́гаць, бегаю, бегаеш, бегае; незак.

1. Тое, што і бегчы, з той розніцай, што бегаць азначае дзеянне, якое адбываецца шматразова ці ў розных напрамках. Бегаць навыперадкі. □ Забыліся, мусіць, каровы, што ў Ігнася пуга доўгая і што моцна ён бегае. Мурашка. / Пра рух машын. А на рэчцы на Арэсе Бегае маторка. Купала. Бегае шпарка на полі жняярка, Жыта паклоны ёй шле. Журба. // Разм. Часта бываць у каго‑н., хадзіць да каго‑н., наведваць каго‑н. [Зося:] — Замаразкі пачыналіся першыя... а я кожную суботу да сваіх бегала вечарамі... Чорны. // Разм. Прабаўляць час, наведваючы каго‑, што‑н., гуляючы дзе‑н. Бегаць па хатах. □ [Маці:] — Вось што, Тараска: годзе ўжо табе каля рэчкі бегаць, лепш занёс бы ты дзядзьку полудзень на Высокі Бераг. Колас. // Быць на паслугах у каго‑н. У драўляным дамку побач чырвонага касцёла.. [Люба] нанялася падмятаць.., бегаць на пасылках. Чорны. // Разм. Шпарка хадзіць, маючы які‑н. клопат, пільную справу, выконваючы пэўную працу. Так.. [Карн] і бегаў цэлымі днямі з калгаса ў калгас, даючы парады і дапамагаючы наладзіць справы. Дуброўскі. // Разм. Увіхацца, абслугоўваць, даглядаць каго‑н. [Дзед:] — Я дам табе, хлопча, бочку мяса і бочку крынічнай вады, але ты папасі адно лета маіх валоў. Бо сам я сляпы: мне цяжка з імі бегаць. Якімовіч. // Разм. Заляцацца да каго‑н. [Лявон:] — Думаеш, ніхто не ведае, што ты [Юзік] за Аленай Сташэвічавай бегаеш? Чарнышэвіч. // Разм. Знаходзіцца ва ўзрушаным стане, усхвалявана рухацца. Бясконца збянтэжаны бегае па пакоі ў сваім гарадскім доме Няслаўскі. Мурашка.

2. Займацца бегам як спортам. [Наташа] стала фізкультурніцай: хутчэй за ўсіх бегала, вышэй скакала, выдатна плавала. Шамякін. // Імкліва рухацца на каньках, лыжах.

3. Разм. Хутка рухацца (аб прадметах, пальцах, вачах і пад.). Мне ўжо не трэба думаць, на які клавіш націскаць, — пальцы самі бегаюць. Жычка. Пяро ў руках Рыбіна бегае хутка. Пестрак. [Тодаравы вочы] няўпэўнена бегалі па тварах, кані ён аглядаўся на залу. Крапіва. // Разм. Мільгацець (пра рух святла, ценяў, падзенне сняжынак і інш.). Бледныя водсветы палахліва бегалі па вершалінах дрэў. Лынькоў. Густыя цені Бегаюць па сценцы. Колас. Сняжынкі белыя Над полем бегалі, Ляталі, лёгкія І мітусіліся. Глебка. // Разм. Адлюстроўвацца, праяўляцца ў выразе твару (пра ўсмешку). Другі быў кароценькі і шустры, з крываватым носам і гладка пабрыты. На яго губах бегаў салодзенькі смяшок. Колас. А на [Зосіным] твары .. так і трапятала, так і бегала заварожлівая ўхмылка. Гартны. // Разм. Распаўсюджвацца, ахопліваць сваім дзеяннем. Па сцяне ад гароду пад суднікам і па шырокіх дзвярах бегаў агонь. Пташнікаў.

4. Разм. Пра перыяд палавой актыўнасць ў кароў.

•••

Бегаць як падсмалены — знаходзячыся ва ўзрушаным стане, хутка насіцца.

Мурашкі бегаюць па спіне (скуры, целе) гл. мурашкі.

Па завуголлю бегаць — пазбягаць працы.

Па нітачцы бегаць — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагна́ць, ‑ганю, ‑гоніш, ‑гоніць; зак.

1. каго-што. Ідучы, едучы і пад., дагнаць каго, што‑н. Каля самага лесу партызан нагнала нямецкая бронемашына. Ставер. [Багдановіч] набавіў кроку і нагнаў пярэдні воз. Мікуліч. // перан. Дагнаўшы, папасці. Нагнала яе куля вось тут, ля стажка. Вартавыя камсамольцы беглі на крык Алесі і не паспелі. Пестрак.

2. перан.; каго-што. Дагнаць каго‑н. у поспехах, развіцці, выніках. Нагнаць таварышаў па вучобе. □ Да зімовых канікул.. [Грыша] нагнаў прапушчанае. Пальчэўскі.

3. што і без дап. Выканаць тое, што не было зроблена ў свой час. Юзік адлажыў прачытаную газету і ўзяўся за другую. У будні дзень часамі няма калі і глянуць у газету, дык трэба нагнаць хоць у свята. Крапіва. Пасля няўдалага вячэрняга палявання на качак мы заначавалі на лузе, спадзеючыся зранку нагнаць упушчанае. Ігнаценка.

4. што. Разм. Зберагчы час у параўнанні з вызначаным. Феадора Іванаўна ні на хвіліну не выпускала з-пад увагі рух цяжкавагавага эшалона. Вось дзяжурны па станцыі Радашковічы паведаміў, што эшалон.. [прайшоў] станцыю на 5 мінут раней графіка. Са станцыі Аляхновічы далажылі, што Забалотны нагнаў яшчэ 6 мінут. Васілёнак.

5. каго-чаго. Сагнаўшы, сабраць у адным месцы ў вялікай колькасці. Немцы пачалі перашываць чыгунку. На мясцовую сілу не спадзяваліся, нагналі палякаў. Навуменка. // часцей безас. што і чаго. Прыгнаць, нанесці (пра дождж, снег і пад.). Яшчэ з вечара паўночны вецер нагнаў дробных хмурынак. Якімовіч. Старшыня з трывогай пазіраў цяпер на неба: не нагнала б дажджу. Сіняўскі. // пераважна безас., каго. Разм. Аб з’яўленні каго‑н. нечаканага, нежаданага. — Нагналі чэрці сабаку... — вылаяўся бацька, калі лесніковыя крокі заціхлі ў гушчары лесу. Дамашэвіч.

6. перан.; што і чаго. Унушыць якое‑н. пачуццё, давесці да нейкага фізічнага ці псіхічнага стану. Нагнаць страху. Нагнаць бяссонніцу. □ Бочка зусім пахіснулася і, пакаціўшыся з грукатам наніз, нагнала вялікага перапалоху на каменданта. Лынькоў. Чаму ж, вецер, думкі злыя Ты ў душу маю нагнаў? Колас.

7. што і чаго. Выклікаць рэзкае павелічэнне якім‑н. спецыяльным прыёмам. Чырвоны, як рак, угнуўшы галаву, падаваўся Пракоп на ніз, бо такой гарачай пары, якой нагналі цяпер калгаснікі, ён, з непрывычкі мыцца ў лазні, не мог перанесці. Я. Колас.

8. што і чаго. Нацерці. Колькі мазалёў нагнаў Грыцко, пакуль зрабіў гэты буданчык! Кулакоўскі. // што. Нажыць якую‑н. хваробу ў выніку хуткага бегу. [Спіцын:] — Паглядзіце, як.. [конь] будзе бегчы дадому, прыйдзецца стрымліваць, каб не нагнаў дыхавіцы. Гурскі.

9. што. Набіць што‑н. на што‑н. Нагнаць абруч на бочку.

10. чаго. Перагонкай нагатаваць у нейкай колькасці. Нагнаць вядро спірту.

•••

Аскому нагнаць (набіць) — а) адчуць аскому ў роце ад чаго‑н. кіслага; б) перан. вельмі надакучыць каму‑н. чым‑н.

Нагнаць (набіць) цану — вельмі павысіць цану на што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапа́ць1 (трыпа́ць, трэпа́ць) ’ачышчаць валакно ад кастрыцы пасля апрацоўкі на церніцы’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Касп., Сцяшк., Юрч., Ян., Сл. ПЗБ, ПСл, ТС), ’біць кісцю рукі’ (Нас., Байк. і Некр.), ’тузаць, гайдаць (пра вецер)’ (ТСБМ), ’ісці вялікую адлегласць’ (ТСБМ, Сцяц.), ’хутка ісці’ (Шат., Сцяшк., Адм.; зэльв., Нар. словатв.), ’хутка ўцякаць (ад пчол)’ (Ян.), ’ісці (пра дождж)’ (Ян.), ’танцаваць, скакаць’, ’імчаць, несці, б’ючы капытамі ў перадок’ (Юрч.), трапаць ногі ’хадзіць пехатой у далёкую краіну’ (Юрч. Фраз.), тръпаць ’марудна ісці, ледзь рухацца’ (мёрск., Нар. лекс.), трэпа́ты ’ачышчаць валакно’ (Сл. Брэс.), Укр. тре́паты ’трэсці’, ’ісці’, ’прагна есці’, трі́пати ’трэсці, вытрэсваць’, ’трапятацца на ветры’, ’матляцца’, ’дрыжэць’, ’ляскаць, лопаць (крыламі, хвастом)’, ’трэсці галавой, адмаўляючы што-небудзь’, ’бегчы’, рус. трепа́ть ’перабіраць, тузаць, тармасіць, торгаць, мяць, скубсці, ірваць, драць, бузаваць’, польск. trzepać ’штурхаць, біць, лупіць, махаць, трэсці чым-небудзь з размаху’, ’выбіваць пыл з адзежы, дываноў’, ’трэсці’, ’трапаць лён’, ’выганяць мёд з сотаў’, ст.-польск. trzepać konie ’чысціць коней’, каш. třepać ’брудзіць’, ’біць’, ’карыстацца анучкай’, н.-луж. tśepaś, tśapaś ’выбіваць’, ’грукаць’, ’махаць’, ’пастукваць’, ’сцябаць каго-небудзь’, в.-луж. třepać ’махаць’, чэш. třepat ’узмахваць крыламі’, ’ляпаць, ляскаць’, ’узбоўтваць’, ’трэсці будзячы’, мар. ’трапаць лён, каноплі’, славац. trepať ’махаць, размахваць’, ’стукаць’, ’трапаць лён’, ’біць, разбіваць (талеркі)’, славен. trepáti ’міргаць вачыма’, ’трапаць’, ’біць’, ’вытрэсваць, чысціць махаючы’, ’грукаць’, ’гнаць’, ’круціць’, ’пацепваць па плячы’, ’апладзіраваць’, ст.-славен. ’злёгку ўдараць’, харв. trȇpiti ’дрыжаць’, ’трапятацца, матляцца’, ’баяцца’, trȅnuti (< trepnuti), trȅpnut ’недасыпаць’, ’заплюшчваць вочы’, na‑trepati ’страсаць, скідаць’, ’уздрыгнуцца’, старое trepati ’біць’, балг. трѐпкам ’уздрыгваць’, ’міргатаць’, трѐпам ’забіваць’, трепвам ’дрыжэць’. Прасл. *trepati ’хутка ўдараць, біць’, ’рваць, раздзіраць’, ’пырхаць’, ’лётаць’, ’трэсці’, якое генетычна звязана з прасл. *trepetъ ’трапятанне, дрыжанне’, *tropa ’дарога’ (ЕСУМ, 5, 644) і роднаснае літ. trepsė́ti, trepénti ’тупаць нагамі’, trepinė́ti, trepsénti ’патупваць, таптацца, таўчыся’, ст.-прус. ert‑reppa ’пераступаць’, trapt ’ступаць’, гоц. þrabōnбегчы рыссю’, лац. trepidus ’неспакойны, які часта перабірае нагамі’, trepidāre ’тупаць нагамі’, ’бегаць туды-сюды’, ’кідацца’, ст.-грэч. τρέπω ’паварочваю, адхіляю, зменьваю’, τραπέω ’нагамі выціскаю віно з вінаграду’, алб. shtyp ’лаўлю, сціскаю’, ст.-інд. tṛprá‑, tṛpala‑ ’нясталы, рухомы’, афг. drabəl ’трэсці, сыпаць, націскаць’ (Фасмер, 4, 98–99; Сной₂, 781; Чарных, 2, 261; Брукнер, 581; Махэк, 657; Скок, 3, 496–497), якія ўзводзяцца да і.-е. *trep‑ ’таптацца, дробненька тупацець’ — гукаперайманне (Борысь, 649). Анаматапеічнае значэнне больш уласціва славянскім мовам, у той час як балтыйскім і іншым індаеўрапейскім мовам характэрна значэнне ’работа ног’ (Скок, 3, 496–497). Сюды ж трапа́ць ’вастрыць касу мянташкай’ (Ян.), трапа́ць ’знясільваць (ад хваробы)’ (Юрч. Вытв.), трапа́цца (перан.) ’цяжка працаваць, трацячы сілы’ (Юрч. СНС), трэпону́ті ’ўдарыць’ (беласт., Сл. ПЗБ), якое Мацкевіч (там жа, 141) выводзіць з польск. trzepnąć ’тс’, што не абавязкова, бо гэта рэгулярнае ўтварэнне з прасл. суф. *‑nǫ, параўн. трэпну́ць ’стукнуць’ (ТС), трапну́ць ’тс’ (Шат.), трапану́ць ’ударыць’ (Нас.; шальч., Сл. ПЗБ); трапа́лка ’дошчачка, якой трэплюць валакно лёну’ (ігн., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Касп.), трапа́ло, трэ́пало ’тс’ (Чэрн.; пруж., Сл. ПЗБ), трэпло́ ’тс’ (Пятк. 1), трапа́чка ’тс’ (Сцяц., АБ, 9; шчуч., З нар. сл.; Скарбы, Сл. ПЗБ), трапы́шка ’тс’ (Бяльк., Юрч.; чач., ЛА, 5; Мат. Гом.; бялын., Янк. 3.), трапа́шка, трапу́шка ’тс’ (Сцяшк., Сцяц.; баран., Сл. ПЗБ; лях., Янк. Мат.; Жд. 3; Абабур.; Мат. Гом.), трэпа́лка, трэпа́шка ’тс’ (ПСл, ТС), тропа́чка ’тс’ (ТС), трыпа́чка, трэпа́шка ’тс’ (Сл. ПЗБ), трыпа́шка ’тс’ (в.-дзв., віл., воран., Шатал.; лях., Янк. Мат.; Бір. Дзярж.), трапёшка ’тс’ (талач., Шатал.), трэпа́чка, трэ́пач ’падстаўка (калодка з прымацаванай да яе вертыкальнай дошкай), на якой адбываецца трапанне’ (Уладз.; івац., Нар. сл.), трэпа́чка ’тс’ (драг., Выг.; Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), тряпы́шка ’тс’ (Юрч.; чэрык., ЛА, 5; Мат. Маг. 2), трапло ’тс’ (Дразд., Сцяшк.), стряпы́шка ’тс’ (касцюк., ЛА, 4), трэпа́чка (пін., ЛА, 5), трапаві́ла ’тс’ (жлоб., Мат. Гом.). Сюды ж трапа́льніца ’жанчына, якая трэпле лён’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; брэсц., гродз., мін., маг., віц., добр., ЛА, 3), трапа́нніца (Сцяц., ЛА, 3, Мат. Гом.), трапа́льшчыца ’тс’ (шальч., калінк., Сл. ПЗБ; аг.-бел. (без зах.-палес.), ЛА, 3), тріпа́ньніца ’тс’ (Юрч.), трэпа́льніца ’тс’ (Выг.), трэпа́лъныца ’тс’ (Сл. Брэс.), трэпа́лныця, трыпа́льныця ’тс’ (жабін., кам., ЛА, 2), тропа́льніца, трапа́тальніца ’тс’ (кобр., навагр., ЛА, 3), трапа́лка ’тс’ (рагач., чаш., ЛА, 3), трапа́чка ’тс’ (віц., гродз., мін., мазыр., бялын., ЛА, 3), трапло́ ’тс’ (шарк., чавус., ЛА, 3), трапа́льня ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), трапля́ ’тс’ (навагр., ЛА, 3), трапа́ха ’тс’ (валож., ЛА, 3), трэпа́ло ’тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), тряпе́ц ’трапальшчык ільну’ (беш., шуміл., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ; беш., Нар. сл.), тріпа́ньнік ’тс’ (Юрч.), трэпа́ч ’тс’ (Нас.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), трэпа́льніца ’драўляная падстаўка для трапання лёну’ (пін., Шатал.), трэ́пало ’тс’ (пін., ЛА, 5), трапа́шка ’тс’ (стаўб., чырв., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.); трапа́чка ’церніца’ (шчуч., ЛА, 4), трапа́лка, трапальня ’тс’ (зах.-гом., Трух.), трыпа́льня ’тс’ (драг., ЛА, 4); трапа́чка ’мухабойка’ (астрав., Ск. нар. мовы); тро́панка ’дзве жмені цёртага лёну, якія браліся для трапання’ (Бір.; чырв., З нар. сл.; ст.-дар., капыл., Сл. ПЗБ), тре́панка, трэ́панка, тро́панка ’мера вытрапанага лёну’ (петрык., мазыр., слуц., глус., ЛА, 4), трэ́пач ’жменя трапанага лёну’ (лун., Шатал.), трапа́шка ’звязка кудзелі’ (жытк., Мат. Гом.).

Трапа́ць2 ’балбатаць, малоць языком’ (Шат., Юрч.; бых., ЛА, 2), ’гаварыць недарэчнасці’ (Сл. ПЗБ), трапа́ць языко́м ’гаварыць лухту’ (Шат.), трапа́цца (разм.) ’гаварыць лухту, бязглуздзіцу, няпраўду; гаварыць несупынна’, ’расказваць, прагаварыцца аб чым-небудзь’ (ТСБМ), ’кепска сябе паводзіць’ (Касп.), трапану́ць ’сказаць не падумаўшы’ (Юрч. Сін.), трапа́цца языком ’пустасловіць, балбатаць’ (Растарг., Юрч. Фраз.), трапатну́ць, трапану́ць ’тс’ (Юрч. СНЛ). Сюды ж тръпа́чка ’балаболка’ (мёрск., Шатал.), трэпа́лка, трэпло́ ’балбатуха’ (Растарг.), ’балбатун’ (ТСБМ, Касп., Мат. Гом.; бых., ЛА, 2; глус., Янк. Мат.); трэпло́ ’тс’ (ТС), тряпло́ (шуміл., ЛА, 2), трапло́ ’рот’ (Мат. Гом.), трапло́ ’языкаты, балбатлівы’ (Сцяшк.), трапатанік, трапач, трапа́ннік ’балбатун’ (Юрч. СНЛ), трапа́к ’балбатун, лапатун’ (шальч., Сл. ПЗБ), трапа́ч ’пустамалот’ (Скарбы), трэ́пля ’пустая гутарка’ (Бяльк.), трапані́ца, трапня́, трапа́нне ’балбатня’ (Юрч. Вытв.), траплі́вы ’балбатлівы’ (Юрч. СНЛ), тряплі́высць ’балбатлівасць’ (Юрч. СНЛ), трапатня́ ’тс’ (там жа), трапу́шка, тряпышка ’той, хто многа, без толку гаворыць’ (Мат. Маг. 2), трапу́н, трапату́н ’балбатун’, трапу́ньня, трапу́ха, трапату́ння, трапату́ха ’балбатуха’ (Юрч., Вытв.), троп ’балбатня’ (мсцісл., Нар. ск.). Рус. трепа́ть ’малоць языком’, трепа́ться ’балбатаць’, польск. trzepać ’балбатаць, лапатаць, малоць языком’, чэш. třepatí ’гаварыць бязглуздзіцу, пустасловіць’, славац. trepať ’тс’. Познепраславянская семантычная інавацыя паводле падабенства дзеяння з дзеясловам трапа́ць1 (< прасл. *trepati) (гл.), параўн. асабліва значэнне ’трапаць языком’. Не выключаны пераход значэння ’грукаць, таптаць моцна нагамі, хадзіць з грукатам’ (гл. тропаць ’тс’) > ’балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ток1 ’струмень, цячэнне, плынь’ (Ласт., Некр. і Байк.), ’электрычны зарад у правадніку’; ’электрычная энергія’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ст.-бел. токъ ’плынь’ (1535 г., КГС); часцей у спалучэннях выток, паток, атока (гл.). Параўн. рус. ток старое ’цячэнне’, ’электрычнасць’, польск. tok ’цячэнне, ход’, чэш. tok ’цячэнне, струмень’, славац. tok ’цячэнне’, н.-луж. tok ’рэчка’, славен. tok ’плынь, цячэнне’, серб.-харв. то̑к ’цячэнне; ход, напрамак’, балг. ток ’электрычнасць’, рэдка ’цячэнне’, макед. ток, тек ’цячэнне, ход’, ст.-слав. токъ ’цячэнне, плынь, струмень’. Прасл. *tokъ, роднаснае літ. tãkas ’сцежка, дарожка’, лат. taks ’тс’, што да і.-е. *tek‑ ’ісці, рухацца’ (Фасмер, 4, 69; Бязлай, 4, 191; Борысь, 637; Шустар-Шэўц, 1512), гл. цячы.

Ток2 ’гумно’ (ТСБМ, Касп., Варл., Сл. ПЗБ; леп., Яшк. Мясц.; ПСл, ТС; астрав., Ск. нар. мовы), ’будынак, дзе малоцяць’, ’гумнішча’, ’прыгуменне’ (полац., віл., арш., талач., ельск., ЛА, 4), ’месца ў гумне для малацьбы’ (Нас., Шат., Некр. і Байк., ПСл, Ян., Сцяц. Сл., Сцяшк., Бяльк.; ашм., Стан.; Мат. Гом.), ’пляцоўка для абмалоту збожжа’ (ТСБМ; ст.-дар., Нар. ск.), ’свабоднае роўнае месца, пляц, плошча’ (Ласт.), ’глінабітная пляцоўка’ (ТС, ЛА, 4), ’земляная падлога (звычайна гліняная)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сцяц. Сл., Мат. Гом., Ян., ПСл; палес., Шатал.), ’под у печы, чарэнь’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ, Сцяц., Гіл.; палес., Шатал.; ЛА, 4), істо́к ’тс’ (ЛА, 4), ток ’цвёрдае дно (вадаёма, ракі)’ (лун., Шатал.), тэк ’земляная падлога’ (там жа), тык ’пляцоўка для малацьбы ў гумне’ (кам., Сл. ПЗБ), тӥк ’тс’, ’глінабітная падлога’ (Горбач, Зах.-пол. гов.), тік ’тс’ (Сл. Брэс.), сюды ж токо́ваты, токо́васты ’цвёрды, утоптаны, выбіты’ (ТС), ст.-бел. токъ ’ток, пляцоўка для абмалоту збожжа’ (1559 г., КГС). Укр. тік ’памяшканне для малацьбы’, рус. ток ’расчышчанае месца, пляцоўка для малацьбы, ачысткі і прасушкі збожжа’, польск., славац. дыял. tok ’тс’, балг. дыял. ток ’гумно, месца малацьбы’, ст.-слав. токъ ’тс’. З прасл. *tokъ ’утаптанае для малацьбы месца’, а літаральна — ’месца, дзе бегаюць коні ці іншая жывёла, з дапамогай якіх малоцяць (пры старым спосабе малацьбы)’. Роднаснае (з чаргаваннем галосных) да прасл. *tektiбегчы, цячы’ (Фасмер, 4, 69, 70; Брукнер, 573; Махэк₂, 646; ЕСУМ, 5, 578).

Ток3 ’растоплены, вытаплены тлушч’ (Мат. Гом., ТС; брагін., Нар. словатв.; жытк., Жыв. сл.; мазыр., ГЧ), ’тлушч’ (Шатал., ПСл), ’тук’, ток, тук ’тлушч’, ’тлушч са смажанага сала’ (Сл. Брэс.). Укр. дыял. ток, тік ’растоплены тлушч’. З іншым вакалізмам роднаснае да цячы < прасл. *tekti. Параўн. тук, гл.

Ток4 ст.-бел. ’утулка з дном, у якую укладалі задні канец гусарскай дзіды, каб павялічыць сілу удару’ (Arche, 2008, 1–2, 85). Параўн. укр. точо́к ’похва для бруска ў касароў’, польск. tok ’трубчастая падстаўка, у якую ўстаўляецца канец дзіды’, ст.-польск. tok ’карыта, жолаб’, ’кадаўб’, славен. tok ’калчан’, серб.-харв. ток ’тс’, то̀чир ’пасудзіна з рога для бруска ў касароў’, ст.-слав. токъ ’калчан’. Этымалогія няпэўная. Борысь (637) лічыць аддзеяслоўным назоўнікам ад *tekti (гл. цячы) са значэннем ’тое, што робіць мажлівым цячэнне, напр., карыта’. Акрамя магчымага запазычання з венгерскай і румынскай моў (Скок, 3, 479), што цяжка давесці, прапануецца сувязь з *tъkati (Бязлай, 4, 148–149) (гл. тыкаць) або з *točiti ’вастрыць’ (ЕСУМ, 5, бі 1), гл. тачыць.

Ток5 ’шлюбныя гульні глушцоў, цецерукоў і іншых птушак, такаванне’, ’месца, дзе такуюць цецерукі, глушцы, бакасы’ (Некр.), на таку́ ’падчас такавання’ (Пятк. 1), ст.-бел. токъ ’такавішча (цецерукоў)’ (1663 г., КГС). Гл. такаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Перастаць трымацца на чым‑н.; адарваўшыся, аддзяліцца (пра што‑н. прымацаванае, вісячае). Цяжкія акутыя жалезам дзверы сарваліся з завесаў. Лынькоў. Рыпіць і грукае аб сцяну аканіца, што сарвалася з кручка, — ударыць, адскочыць і зноў калышацца. Каршукоў. / Пра лісты, плады і пад. З дуба жолуд сарвецца, Кінецца ўніз напрасткі, Доўга-доўга лічыць сукі. Барадулін.

2. Абрушыцца, зваліцца, ссунуўшыся з месца. Сарвуцца ледзяшы са стрэх — Ого! Тады ён [снег] зарагоча. Гаўрусёў. Вось.. [кропелька] сарвалася, упала на блішчасты казырок шапкі. Кулакоўскі. // Упасці адкуль‑н., страціўшы апору. Сарвацца з рыштаванняў. □ Прыгінаючыся, хапаючыся за карэнні прыбярэжных кустоў, гатовы ў любую хвіліну сарвацца ў рэчку, Піліпка сяк-так выбраўся на дарогу. П. Ткачоў. За гранітны ўчэпішся карніз, І цябе ўжо болей не пакіне Рызыка сарвацца зверху ўніз, Недзе за паўкрока ад вяршыні. Макаль. // Ссунуўшыся, саслізнуць, саскочыць з чаго‑н. Адзін раз.. [Шыбаева] рука неасцярожна сарвалася, і нож стукнуў па кастылі. Краўчанка. Каб не Генка, я напэўна быў бы пад коламі, бо мая нага сарвалася з прыступкі. Рамановіч. // Выпасці, выскачыць, вырвацца. Сарвалася з рук мадам каробка, бразнула на перон. Сташэўскі. Хістаючыся, Алесь пасунуўся да прызбы, выграб вялікі пляскаты камень, падняў у сябе над галавою, але камень сарваўся з рук, і Макарчык, не ўстояўшы на нагах, грукнуў на яго грудзьмі. Адамчык.

3. Рвануўшыся, вызваліцца ад чаго‑н. Сабака сарваўся з ланцуга. □ Ласяня тупала каля дубка, наравіла сарвацца з прывязі. С. Александровіч. Шчупак, брат, ёмкі: на паўпуда. Але сарваўся. Колас. // перан. Страціць вытрымку, кантроль над сабой. Як бы там ні было, а біцца не варта. Зноў.. [Гарбач] сарваўся. Навуменка. [Яраш] сам баяўся свайго гневу, бо ведаў, што сарвацца яму, ды яшчэ перад жанчынамі, нельга, непрыстойна. Шамякін.

4. Вельмі хутка, імкліва пакінуць якое‑н. месца. [Агрыпіна] не ўстала, а сарвалася з крэсла і, абхутаўшы твар хусткай, пайшла. Пестрак. / у перан. ужыв. Высока ў небе сарвалася ярка-блакітная зорка, прамільгнула агністай куляй і пагасла. Хадкевіч. // Разм. Кінуцца бегчы. Хлапчук, не даслухаўшы, сарваўся з месца і, як віхор, памчаўся па вуліцы, падскокваючы і махаючы рукамі. Асіпенка. Нервова гарцаваў пад.. [партызанам] конь, кусаў цуглі. Наравіў сарвацца з месца, каб дагнаць калону. Паўлаў. // Разм. Пакінуць работу, месца жыхарства і пад. Гаспадар, што ты сабе думаеш? — раптам спытала Паліна. — Тут і будзеш сядзець?.. Сарваліся з месца. Кватэру пакінулі... Мыслівец. Няёмка, праўда, перад аднавяскоўцамі — з-за дзяўчыны сарваўся чалавек у белы свет, калі дома ў яго і дастатак і пашана. Хадкевіч.

5. Нечакана пачацца, узнікнуць (пра буру, вецер і пад.). Сарваўся вецер золкі і заціх раптоўна, як узнік. А. Вольскі.

6. Раптам пачуцца, данесціся (пра гукі). Крык і плач чалавечы Сарваўся з пагрозай са струн. Куляшоў. // (звычайна ў спалучэнні са словамі «з вуснаў», «з языка»). Быць сказаным міжвольна, нечакана. У.. [Карагі] чуць-чуць не сарвалася, што там [у вёсцы] стаіць штаб іх дывізіі. Колас. З языка сарвалася не зусім патрэбнае слова. Чорны. // Ад перанапружання страціць голас, змоўкнуць або перайсці па іншы тон. І ўжо ўяўляецца, што.. стаіць цёплы надвячорак, крумкаюць жабы, бегаюць замурзаныя дзеці, чуюцца жаночыя галасы з пагрозай сарвацца на сварку. Лужанін.

7. Сапсавацца ад рэзкага руху, рыўка. Разьба сарвалася.

8. перан. Разм. Не ўдацца, не адбыцца, застацца нявыкананым. На першым заходзе атака сарвалася. Быкаў. — Ну, прызнавайся, якое мерапрыемства сарвалася ў вас? Жычка.

•••

Як з ланцуга (прывязі) сарваўся — а) пра шумныя паводзіны, празмерную радасць каго‑н., хто адчуў сябе на свабодзе; б) пра паводзіны, учынкі чалавека, які страціў кантроль над сабой, перастаў сябе стрымліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. сып; незак.

1. што. Прымушаць падаць куды‑н., паступова выпускаючы (што‑н. сыпкае ці дробнае). Сыпаць соль у кашу. Сыпаць збожжа ў мяшок. □ [Данік] сыпаў ім крошкі хлеба, і, здавалася, рыбкі ядуць. Брыль. — Сып на зямлю, я ўсё падбяру! — крычаў Мірон. Маўр. Яніна падстаўляе насоўку, і Леснічыха штосьці сыпле ёй у насоўку з паперкі. Козел. // Асыпаць. Прамоклыя наскрозь дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце. Адамчык. Бічы кладуцца так рытмічна, Само гудзенне іх музычна; Снапы не ўлежаць, скачуць самі І сыплюць жыта пад бічамі. Колас.

2. што. Рабіць, узводзіць з якога‑н. сыпкага матэрыялу. Насып сыпалі высокі Па-над Днепрам сінім, Каб відаць было далёка Па ўсёй Украіне. Купала. [Загадчык клуба:] — Гэта шафёры з суседняга раёна... Дарогу тут сыпалі. Нядзведскі. // Засыпаць для захоўвання што‑н. сыпкае. Да ям з вёскі не было дарогі, да іх пад’язджалі кожны раз полем, калі вазілі ўвосень сыпаць бульбу і ездзілі даставаць вясной. Пташнікаў.

3. што, чым і без дап. Кідаць, раскідваць (што‑н. сыпкае, дробнае). Сухое вецце хвоі патрэсквала ў полымі і сыпала ўгору снапы іскраў. Лынькоў. Пілы, туга нацягнутыя ў раме, скачуць і скачуць з прысвістам, грызуць сасну і сыплюць фантанчыкам белае пілавінне. Дуброўскі. Вецер насіў па вуліцах абрыўкі газет і папер, сыпаў пяском у вочы. Навуменка. / у перан. ужыв. Зрэнкі .. [Ігналя] пачалі іскры сыпаць, як у дзікага затраўленага звера. Бядуля. / Пра частыя, дробныя гукі. Чыстым срэбрам сыплюць у празрыстых гаях пеначкі. Ігнаценка. / Пра святло сонца, месяца. Вясновае сонца сыпала на зямлю золата промняў. Сабаленка. Поўнае начное свяціла стаяла над садам і шчодра сыпала сіняе срэбра ўніз. Хомчанка.

4. Ісці, падаць (пра дробны, часты снег, дождж). Дробны дождж ціха сыпаў з цёмнага вячэрняга неба. Ваданосаў. Сыпаў снег, густы, калючы, ды мацней свістаў вецер. Алешка.

5. перан.; што, чым. Пасылаць, накіроўваць на каго‑н. у вялікай колькасці; шчодра надзяляць чым‑н.; асыпаць. Сыпаць удары. □ — Здалося нам, Што вораг сыпаў Вакол фугасам і свінцом. І. Калеснік.

6. перан.; што, чым і без дап. Разм. Гаварыць, вымаўляць што‑н. хутка, бесперапынна, адно за адным. Сыпаць лічбамі. □ [Лёнька] знарок сыпаў такімі тэхнічнымі тэрмінамі, што наўрад ці зразумеў хто яго тлумачэнні. Пянкрат. Жонка .. сыпала на .. [Тамаша] ўвесь запас лаянак, які толькі ведала. Бядуля. [Пан] увесь час сыпаў тупыя жарты і танныя досціпы. Машара. — Вечар добры, вечар зорны, дарагія мае землякі! — сыпаў .. [Язэп] ледзьве не ў рыфму. Кавалёў.

7. перан.; што. Разм. Рабіць што‑н., звязанае з частымі ўдарамі, хуткім бесперапынным рухам. Жар факстрот! Сып чарльстон На раялі ў трыццаць тон! Крапіва.

8. перан. Разм. Імкліва бегчы, ісці, ехаць. Зіма. Грудам сыплюць па вуліцы хлопчыкі. Гарэцкі. [Конюх:] — Плугі і пастронкі на возе. Там жа і пута. Запрагай і сып. Шчаслівай дарогі! Якімовіч.

9. каго-што і без дап. Разм. Выдаваць каго‑н., расказваць пра што‑н. сакрэтнае. [Гэля:] — Павел!.. Я іначай не магла... Арыштавалі Гадлеўскага з мясакамбіната. Ён сыпле ўсіх, з кім быў звязан... Навуменка. [Аляксей:] — Чуваць, што Казючок сыпле ў дэфензіве. Пестрак.

10. каго-што. Разм. Даваць прыплод у вялікай колькасці, несці яйкі і пад. [Мар’я:] — На развод — куры трэба... Вунь у мяне рабая ёсць, самая нясучая. І зімой яйкі будзе сыпаць... Паўлаў.

•••

Сыпаць бісер перад свіннямі — дарэмна гаварыць аб чым‑н. ці даказваць што‑н. таму, хто не здольны або не хоча зразумець гэта.

Сыпаць макам — а) пісаць дробнымі літарамі; б) дробна скакаць, танцаваць; в) гаварыць вельмі хутка.

Сыпаць соль на раны — рабіць каму‑н. балюча, хваляваць, засмучаць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гляде́ть несов., разг.

1. (смотреть) глядзе́ць;

2. (досматривать) дагляда́ць (каго, што);

за ребёнком гляде́ла ня́ня дзіця́ дагляда́ла ня́нька;

3. (иметь вид) выгляда́ць;

гляде́ть геро́ем выгляда́ць;

гляди́ в о́ба до́бра (пі́льна) гля́дзі;

гляде́ть сквозь па́льцы глядзе́ць праз па́льцы;

гляде́ть не́ на что няма́ на што глядзе́ць;

гля́дя по (кому, чему) гле́дзячы па (кім, чым);

на ночь гля́дя на ноч гле́дзячы;

на свет не гляде́л бы на свет не глядзе́ў бы;

ни на что не гля́дя ні на што не гле́дзячы;

того и гляди́ чаго́ до́брага;

гляде́ть в глаза́ (кому) глядзе́ць у во́чы (каму);

гляде́ть во все глаза́, гляде́ть в о́ба гла́за глядзе́ць на ўсе во́чы; глядзе́ць вача́мі;

гляде́ть в зу́бы (кому) глядзе́ць у зу́бы (каму);

гляде́ть в гроб (в моги́лу) глядзе́ць у магі́лу;

гляде́ть ко́со (на кого, что) глядзе́ць ко́са (на каго, што);

гляде́ть (на что чьими) глаза́ми глядзе́ць (на што чыімі) вача́мі;

гляде́ть пря́мо (сме́ло) в глаза́ (чему) глядзе́ць пра́ма (сме́ла) у во́чы (чаму);

гляде́ть сме́рти (опа́сности, ги́бели и т. п.) в глаза́ глядзе́ць сме́рці (небяспе́цы, гі́белі і да т.п.) у во́чы;

глаза́ бы (мои́) не гляде́ли (на кого, что) во́чы б мае́ не глядзе́лі (на каго, што) (не ба́чылі каго, што);

как (бу́дто, сло́вно) в во́ду гляде́л як у ваду́ глядзе́ў;

куда́ глаза́ глядя́т (идти, брести, бежать и т. п.) куды́ во́чы глядзя́ць (ісці́, брысці́, бе́гчы і да т.п.);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

во́ка, ‑а; мн. во́чы, Р вачэ́й, Д вача́м Т вача́мі і вачы́ма, М аб вача́х; н.

1. Орган зроку. Анатомія вока. Заплюшчыць вочы. Хворыя вочы. // Позірк; погляд. Адвесці вочы. Сустрэцца вачамі. □ Тым часам дзядзька ненарокам Глядзеў на човен добрым вокам. Колас.

2. Здольнасць бачыць; зрок. Зоркія вочы. Слабыя вочы. Пільнае вока.

3. толькі адз. Здольнасць бачыць, набытая ў працэсе жыццёвага вопыту. Бывалае вока. Звыклае вока. Гаспадарчае вока. Вернае вока.

•••

Абвесці вачамі гл. абвесці.

Адбіраць вочы гл. адбіраць.

Адвесці вочы гл. адвесці.

Адкрыць вочы каму гл. адкрыць.

Адным вокам (глянуць, паглядзець, зірнуць і пад.) — мімалётна глянуць, убачыць каго‑, што‑н.

Аж вочы на лоб вылазяць (лезуць); вочы на лоб палезлі — вочы шырока адкрыліся, вытарашчыліся (ад здзіўлення, страху, пры падняцці цяжару).

Аж іскры з вачэй пасыпаліся гл. іскра.

Акінуць вокам (вачыма) гл. акінуць.

Бегчы за вачыма гл. бегчы.

Берагчы як (зрэнку) вока гл. берагчы.

Благія вочы — тое, што і ліхія вочы.

Валовыя вочы — вялікія, лупатыя, невыразныя вочы.

Вачэй не адарваць гл. адарваць.

Вачэй не звесці гл. звесці.

Вачэй не зводзіць гл. зводзіць.

Вачэй не паказваць гл. паказваць.

Вока (зуб) гарыць на што — пра моцнае жаданне мець, атрымаць што‑н. Шмат у каго гарэла вока на гэтае пыльнае месца, але не было за што зачапіцца, каб зняць чалавека і паставіць другога. Сабаленка.

Вока на вока; з вока на вока — без сведак, сам-насам.

Вока не запарушыць каму гл. запарушыць.

Вока не мець гл. мець.

Вока ў вока, вочы ў вочы — блізка адзін да другога.

Вокам не згледзець гл. згледзець.

Вокам не маргнуць гл. маргнуць.

Вон з вачэй — прэч.

Вочы адкрыліся ў каго — пра таго, хто зразумеў сутнасць чаго‑н., убачыў тое, чаго нейкі час не заўважаў.

Вочы б мае не бачылі — аб чым‑н. непрыемным, чаго не хочацца бачыць.

Вочы выбіраць гл. выбіраць.

Вочы драць гл. драць.

Вочы загарэліся (гараць) — пра таго, каму вельмі моцна нечага захацелася.

Вочы замазваць гл. замазваць.

Вочы на мокрым месцы — пра таго, хто часта плача.

Вочы на патыліцы — пра таго, хто патрэбнага не бачыць.

Вочы павылазілі — пра таго, хто не бачыць, не заўважае чаго‑н.

Вочы прагледзець гл. прагледзець.

Вочы прадраць гл. прадраць.

Вочы працерці гл. працерці.

Вочы разбягаюцца гл. разбягацца.

Выесці вочы гл. выесці.

Выкінуць на вока гл. выкінуць.

Вылупіць вочы (бельмы) гл. вылупіць.

Выплакаць (усе) вочы гл. выплакаць.

Вырасці на вачах гл. вырасці.

Вырасці ў чыіх‑н. вачах гл. вырасці.

Глядзець вачамі каго або чыімі гл. глядзець.

Глядзець другімі вачамі на каго-што гл. глядзець.

Глядзець нядобрым (косым) вокам гл. глядзець.

Глядзець прама ў вочы гл. глядзець.

Глядзець праўдзе ў вочы гл. глядзець.

Глядзець смерці ў вочы гл. глядзець.

Дваіцца ў вачах гл. дваіцца.

Дзе вочы падзець гл. падзець.

Для адводу вачэй гл. адвод.

Добрыя вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць толькі дабро.

Есці вачамі гл. есці.

Жадзён на вока гл. жадзён.

З адкрытымі вачамі (рабіць што, ісці) — смела, адчуваючы сябе правым.

З завязанымі вачамі — неабачліва, не раздумваючы.

З п’яных вачэй — у стане ап’янення.

За вочы (абгаварыць, абазваць, назваць і пад.) — завочна, не ў прысутнасці. І называлі ўсе яго і за вочы і ў вочы — Міхаіл Іванавіч. Крапіва.

Забегалі вочы (вочкі) — пра сквапнага, зайздроснага чалавека або пра таго, хто гаворыць няпраўду.

Закаціць вочы гл. закаціць.

Закрыць вочы каму гл. закрыць.

Закрыць вочы на што гл. закрыць.

Заліць вочы гл. заліць.

Засціць вочы гл. засціць.

Затуманіць вочы гл. затуманіць.

Звесці вочы гл. звесці.

Змераць вокам (вачамі) гл. змераць.

Знікнуць з вачэй гл. знікнуць.

(Зрабіць) вялікія вочы — вельмі здзівіцца.

Каб мае вочы не бачылі — прагнаць каго‑н. або не жадаць бачыць што‑н.

Казеліць вочы гл. казеліць.

Калоць (у) вочы каму гл. калоць.

Кідацца ў вочы гл. кідацца.

Краем вока гл. край.

Куды вочы глядзяць — абы-куды, без пэўнай мэты.

Куды ні кінь вокам гл. кінуць.

Лашчыць вока гл. лашчыць.

Лезці сляпіцаю (асою) у вочы гл. лезці.

Лезці ў вочы гл. лезці.

Ліхія (благія) вочы — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць няшчасце.

Лыпаць вачамі гл. лыпаць.

Мазоліць (намазоліць) вочы гл. мазоліць.

Матылі ў вачах гл. матыль.

Мець (не мець) вока на каго гл. мець.

Мець на воку каго-што гл. мець.

Мець пільнае вока гл. мець.

Мець свае вочы і вушы гл. мець.

Муляць вочы каму гл. муляць.

Набіць вока гл. набіць.

На вачах чыіх ці каго — а) на віду, у прысутнасці каго‑н.; б) увачавідкі. [Трахім Пятровіч:] — Вясна на вачах сушыць поле. Краўчанка.

На вока (вызначыць, прыкінуць і пад.) — прыблізна.

На воку (вачах) — пад наглядам, на відавоку.

На вочы лезці гл. лезці.

На вочы не напускаць каго гл. напускаць.

На вочы не пападацца (не паказвацца) — не сустракацца сам-насам, не быць на віду.

На свае (ўласныя) вочы бачыць гл. бачыць.

На свежае вока — вокам пабочнай асобы.

Не акінуць вокам гл. акінуць.

Не ведаць (не знаць), куды (дзе) вочы дзець (надзець) гл. ведаць.

Не верыць сваім вачам гл. верыць.

Не глядзець ні вока ні бока гл. глядзець.

Не спускаць вока (вачэй) з каго-чаго гл. спускаць.

Не ў воку — у няміласці. Ганька.. злуецца на таго, хто ў маткі не ў воку. Васілевіч.

Не ўзняць вачэй гл. узняць.

Некуды вачэй дзець гл. дзець.

Ні на вочы — не цярпець, не хацець бачыць каго‑, чаго‑н.

Няма вока за кім гл. няма.

Няма дзе вачэй схаваць (ад сораму) гл. схаваць.

Па вачах бачыць гл. бачыць.

Падняць вочы гл. падняць.

Паказацца на вочы гл. паказацца.

Паказаць вочы гл. паказаць.

Папасціся (трапіць) на вочы (вока) каму гл. папасціся.

Папова вока — пра зайздроснага чалавека.

Паставіць вочы на каго гл. паставіць.

Перавесці вочы гл. перавесці.

Песціць вочы гл. песціць.

Пляваць у вочы гл. пляваць.

Прабегчы вачамі гл. прабегчы.

Правесці вокам (вачамі) гл. правесці.

Прадраць вочы гл. прадраць.

Пранізаць вачамі гл. пранізаць.

Прапасці з вачэй гл. прапасці.

Праўда вочы коле гл. праўда.

Праўду-матку ў вочы рэзаць гл. рэзаць.

Працерці вочы гл. працерці.

Прыкінуць вокам гл. прыкінуць.

Пусціць дым (туман) у вочы гл. пусціць.

Рабіць вялікія вочы гл. рабіць.

Гадаваць вока гл. радаваць.

Раса вочы выесць гл. раса.

Раскрыць вочы каму гл. раскрыць.

Свежае вока — чалавек (звычайна супрацоўнік рэдакцыі газеты), які чытае паласу з мэтай выяўлення ў яе матэрыялах моўных недакладнасцей і якому матэрыялы гэтага нумару газеты незнаёмы.

Свяціць вачыма гл. свяціць.

Соль табе ў вочы гл. соль.

Спаць адным вокам гл. спаць.

Стаяць на вачах гл. стаяць.

Стаяць (паўстаць) перад вачамі (у вачах) гл. стаяць.

Страляць вачамі гл. страляць.

Стрыгчы вачамі гл. стрыгчы.

Сысці з вачэй гл. сысці.

Сячы ў вочы гл. сячы.

Таропіць вочы гл. таропіць.

Тыкаць (тыцкаць) у вочы гл. тыкаць.

У вачах пацямнела гл. пацямнець.

У вачах чыіх — у думках, уяўленні каго‑н.

У вочы не бачыць гл. бачыць.

У вочы сказаць (казаць) гл. сказаць.

У сабакі вачэй пазычыць (пазычыўшы) гл. пазычыць.

Узяць на вока гл. узяць.

Упасці (укінуцца) у вока — запомніцца, спадабацца.

Упіцца вачамі гл. упіцца.

Ускінуць вочы гл. ускінуць.

Уставіць вочы гл. уставіць.

Хаваць вочы гл. хаваць.

Хоць ты ў вочы плюнь гл. плюнуць.

Цешыць (пацяшаць) вока гл. цешыць.

(Цёмна) хоць вока выкалі — вельмі цёмна, нічога не відно.

Чортава вока — вельмі глыбокае, бяздоннае месца на балоце.

Чытаць у вачах гл. чытаць.

Чэзнуць на вачах гл. чэзнуць.

Шукаць вачамі гл. шукаць.

(Як) бяльмо на воку гл. бяльмо.

Як вока схопіць — як толькі можна ўбачыць, як толькі далёка бачыць вока.

Як вокам ахапіць (акінуць, згледзець, скінуць) гл. ахапіць.

Як вокам маргнуць гл. маргнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

садзі́ць, саджу, садзіш, садзіць; незак., каго-што.

1. Запрашаць або прымушаць заняць якое‑н. месца. Усіх мы блізкіх, дарагіх У родным доме сустракаем, За стол гасцінны садзім іх, Частуем цёплым караваем. Прыходзька. // Дапамагаць заняць месца ў якім‑н. транспарце для паездкі. Садзіць людзей у машыну. Садзіць пасажыраў на параход. // Прапаноўваць сесці і заняцца чым‑н. Садзіць дзяцей за ўрокі. Садзіць вучня за кнігу. // Весці на пасадку, прызямленне (самалёт). Самалёт давялося садзіць на полі.

2. Прызначаць, уладкоўваць на якую‑н. пасаду. Цяпер калі каго ўжо садзяць на трактар, дык ён няйначай механізатар шырокага профілю. Кірэйчык. [Зусь:] — [Леўка Здрок] даўно ўжо квапіўся пасадзіць на Васілёва месца свайго брата, такога ж.., як і сам. Дык няхай бы садзіў. Сабаленка.

3. Пасяляць дзе‑н. (для вядзення гаспадаркі). Перасяленцаў прыйшлося садзіць на неабжытыя ўчасткі.

4. Знявольваць, пазбаўляць волі. Садзіць на гаўптвахту. □ [Бусыга:] — Талаш і Рыль?.. Гэтых людзей гуртам ганяюць, як тавар, ды ў астрогі садзяць. Колас. // Змяшчаць куды‑н. (птушак, жывёлін). Птушак лавілі і садзілі ў клеткі. // Аб’ядноўваць разам. Ці можна будзе .. [барсукоў] садзіць разам з цецерукамі? — казаў Віктар. Маўр. // Змяшчаць каго‑н. у што‑н. для расплоджвання, гадоўлі. Садзіць рыбу ў сажалку. // Змяшчаць у гняздо для выседжвання куранят, качанят і пад. Садзіць качку на яйкі. Садзіць квактуху.

5. на што. Разм. Патрабаваць прытрымлівацца якога‑н. рэжыму, абмяжоўваць у чым‑н. Садзіць на дыету. Садзіць на паёк.

6. Закопваць у зямлю карані саджанцаў, клубні і пад. з мэтай вырошчвання раслін. Садзіць памідоры. Садзіць бульбу. □ Бацька век зжыў на гаспадарцы, а ён — вучыць: сырадэлю сёй, буракі на полі садзі, вокны ў хляве карове праразай. Крапіва. Маладая настаўніца ў школьным двары Садзіць з вучнямі стройныя дрэўцы. Гілевіч. // Весці працу ў агародзе, рабіць пасадкі. Людзі садзілі агароды, працавалі ў полі. Лупсякоў.

7. Змяшчаць у гарачую печ, сушню для выпякання, сушэння. Садзіць хлеб у печ.

8. Змяшчаць за рамку (фотаздымкі). Я адчыняю сумку, дастаю адтуль Валодзькаву картку і саджу за рамку — хай ён са сцяны ўсміхаецца маці. Лось.

9. Разм. Усоўваць што‑н. куды‑н. Садзіць нагу ў бот. □ Пальцы між дзвярэй не садзі. Прыказка. // Усаджваць, утыкаць. Садзіць іголку ў клубок. □ Садзіць [Света] вяху дзе папала, кладзе руку сабе на бок і стаіць, скрывіўшыся, чакае. Пташнікаў. // Насаджваць на вастрыё; караць, мучыць. Даўней за злачынства на кол садзілі. // Набіваць, надзяваць, замацоўваючы на чым‑н. Садзіць шасцярню на вал. Садзіць восці на шост.

10. і без дап. Разм. Энергічна, з сілай утвараць якое‑н. дзеянне. Садзіць кулаком пад бок. Сінякі садзіць. // Страляць з гармат па чым‑н. Немец садзіў па .. [мястэчку] цяжкімі снарадамі. Навуменка. // Моцна дзьмуць (пра вецер). Садзіў пранозлівы вецер, мабыць, з дзвярэй, але іх загароджвалі людзі, якія невядома адкуль з’явіліся тут. Асіпенка. Вецер садзіць у вочы, фурчыць у вушах. Брыль. // Выходзіць з коміна густымі клубамі (пра дым). Ганька спазнілася. Людзі ўжо выпаляць скора... Вунь як садзіць дым у Анюткі Корбутавай і Мані Паўлавай. Васілевіч. // Заўзята, раз за разам, пасылаць што‑н. (часцей лісты са скаргамі). Яго жонка двойчы аліментны ліст прысылала, і цяпер па ўсіх інстанцыях пісьмы садзіць. Савіцкі.

11. без дап. Разм. Бадзёра ісці, бегчы нацянькі. Воўк з ядлоўцу вылятае Ды ў авечак проста садзіць. Злы, раз’юшаны, бы кат. Колас. Чапляючыся за галлё і карчы, абдзіраючы рукі аб сухія вострыя патырчакі, хлопцы нацянькі садзілі ў Вайніловічаў двор. Мурашка.

12. Угрузіўшы ў што‑н. вязкае, гразкае, даць завязнуць, засесці. Колькі разоў садзіў.. [Мікола Багун] тут у гразь свой трактар. Шчарбатаў.

13. Наносіць, прышываць што‑н. на якую‑н. паверхню (плямы, латкі і пад.). Садзіць кляксы. Латкі садзіць.

14. Разм. Марна траціць, транжырыць (грошы). Садзіць грошы без разбору.

15. Разм. Правальваць каго‑н. на экзамене. Садзіць паступаючых на закавырыстых пытаннях.

•••

На пасад садзіць — а) рыхтаваць месца і садзіць на вяселлі на покуце — пачэсным месцы; б) аддаваць замуж. Раз бяседа вялікая ў князя была: На пасад дачку княжну садзілі. Купала.

Пасад садзіць — рассцілаць снапы на таку ў два рады, каласы да каласоў для абмалоту.

Садзіць за стол — частаваць.

Садзіць нос куды, у што — умешвацца не ў сваю справу. [Лявоніха:] — Ідзі ўжо, ідзі, толькі не вісі там, як цюцька на вяселлі, не тыя гады. Ды не садзі носа, куды не трэба. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чуць 1, чу́ю, чу́еш, чу́е; незак.

1. каго-што, з дадан. сказам. Успрымаць, адрозніваць гукі, шумы і пад. пры дапамозе органа слыху. Грабцы — дзяўчаты, маладзіцы — Штораз варушацца жывей, Бо чуюць голас навальніцы, А хмары сунуцца бліжэй. Колас. Стаіць [Іван пад дубам].., аж чуе — пішчаць на дубе ў гняздзе птушаняты. Якімовіч. // Успрымаць слыхам (размову, выказванне і пад.), разумеючы, усведамляючы сэнс. — Нешта наш настаўнік больш жвавым зрабіўся, — чуў Мікола шэпт сярод дзяўчат. Бядуля. [Галасы:] — Брава! — Наша ўзяло! — «Светлы шлях» перамог! [Пытляваны:] Мы яшчэ не чулі слова маладой. [Насця:] Дапамажы, мама! Не ведаю, што мне сказаць на гэта. Крапіва.

2. без дап. Мець слых. Мы ўжо давай паказваць немцу знакамі, што чалавек глухі, не чуе, што мы ўжо, калі гэтак трэба, то самі яго пазавём. Кулакоўскі.

3. аб кім-чым, пра каго-што і з дадан. сказам. Мець якія‑н. звесткі, паведамленне ведаць з размоў, чутак пра каго‑, што‑н. [Бывалы:] — Я прыйшоў да вас таму, што чуў, быццам у вас ёсць атрад. Новікаў. Партызаны пыталіся, мо чулі танкісты пра сваякоў, родных, абменьваліся адрасамі. Грамовіч. Ён жа [камбат] быў чалавекам, Сябрам быў нам усім... І амаль чвэртку веку Мы не чулі аб ім. Прыходзька.

4. каго-што і чаго. Успрымаць, пазнаваць шляхам адчування; адчуваць. Не чуць абмарожанага пальца. □ Нарэшце па віхрах, па сцюжы Заглянуў вясенні прасвет; Ці чуеш, ці бачыш, мой дружа, Як іншым, як лепшы стаў свет? Купала. Накурылі [госці], не чулі дыму і не расчынялі дзвярэй. Пташнікаў. // Прадчуваць, здагадвацца. [Бабуля:] — А Туман [сабака] наш — разумнік. Чуе разлуку. Увесь дзень не адыходзіць ні на крок. Шыловіч. — Нашы прыйдуць. Сэрца маё чуе гэта, — .. [Таня] паднялася. Шамякін. Чуюць восень і шпачкі, што статкам кружацца над іржышчам. С. Александровіч. // Разм. Распазнаваць чуццём (пра жывёл). [Нарушэвіч:] — Сабакі ў гаспадара чуткія — воўка чуюць за вярсту, паганых людзей — за дзесяць. Машара. — [Сабака] некага чуе! — нагнуўшыся і разглядаючы прымятую траву на месцы бойкі, сказаў лейтэнант. Зуб. А тут жа, крыху ніжэй, .. [конь] бачыць і чуе нюхам смачную дзяцеліну — маладую, свежую. Якімовіч.

5. (са словам «сябе»). Мець тыя ці іншыя (фізічныя, псіхічныя) адчуванні. Васіль усё ж чуў сябе ніякавата, чужым і... чакаў адно той пары, калі можна будзе, не рызыкуючы прыстойнасцю, вырвацца сабе на волю. Мележ. [Зося] цяпер пачала зусім чуць сябе тут [у Сегенецкіх] як да часу. Чорны.

6. у знач. пабочн. чу́еш (чу́еце). Разм. Ужываецца, каб падкрэсліць сказанае, як настойлівае ўказанне, патрабаванне. Добрай раніцы, сэрца народа, Добрай раніцы, горад-герой! Чуеш, нашы спяшаюць з Усходу, Бачыш, нашы навекі з табой. Астрэйка. Не плач на ўроку, чуеш, Мілаевіч!.. Сіпакоў.

7. у форме інф., у знач. вык. Тое, што і чуваць. Ну, вось, здаецца, што ўсё ўжо разгледзеў. Перагарэлі смалістыя дровы. Чуць на дварышчы гамонка суседзяў. Танк.

•••

Адным вухам (краем вуха) чуць — часткова, няпоўнасцю, няправільна чуць што‑н.

І чуць не чуў — поўнае адмаўленне ад чаго‑н.

На свае (ўласныя) вушы чуць; сваімі вушамі чуць — непасрэдна самому чуць што‑н.

Не чуць душы ў кім — вельмі моцна, бязмежна любіць каго‑н.

Не чуць зямлі пад сабой (пад нагамі) — быць у радасным, прыўзнятым настроі ад чаго‑н.

Ні рук ні ног не чуць — моцна стаміцца.

Ног не чуць пад сабой — а) вельмі хутка бегчы. Жанкі ўрассыпную, ды драла. Не чуюць і ног пад сабою. Колас; б) вельмі стаміцца; в) быць важным або ў вельмі добрым настроі.

Носам чуць — вельмі добра, востра адчуваць, прадчуваць што‑н.

Чуць дух чый — адчуваць чыю‑н. строгасць, баяцца каго‑н.

Чуць з трэціх вуснаў — не непасрэдна, праз некага.

Шнуры на сабе не чуць — быць вельмі распушчаным, сваволіць, рабіць што‑н. шкоднае (звычайна пра дзяцей).

чуць 2, прысл. і злучн.

1. прысл. Ледзь, трохі. Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць. Колас. На .. [бацькавым] твары паказалася чуць прыкметная ўхмылка. Гартны. Зайшоўшы глыбей, .. [Маша] чуць прыўзняла сукенку, і Славік любаваўся яе прыгожымі каленямі з залатымі кропкамі радзімак. Шамякін.

2. злучн. Ужываецца ў даданых часавых сказах у значэнні: як толькі, ледзь толькі. Чуць на небе зара Занімаецца, У курнай хаце мужык Падымаецца. Купала. Толькі спрактыкаваны чалавек мог намацаць пад рудой тванню цвёрдую палоску насцілу. Чуць збочыў — і плюхнешся ў тарфяную калатушу. Новікаў.

•••

Чуць дзень гл. дзень.

Чуць свет гл. свет.

Чуць-чуць — зусім нямнога.

Чуць што — як толькі штосьці здарыцца, пры ўсякім выпадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)