Перасяда́ць ’захрасаць, засяляць пры глытанні’ (Некр.), перэседа́ць ’тс’ (ТС), пірасе́сці ’затрымлівацца ў страваводзе пры глытанні (пра страву)’ (Варл.). Рус. арх. пересе́сть ’перасядаць у горле’, перасежа́ть ’засядаць ад перасыхання’, балг. пресе́дна, зася́дам ’засядаць у горле’, преся́да ми ’мне не шанцуе’, серб.-харв. за̀сести ’захрасаць’. Да пера- і се́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лацы́га ’гультай, лайдак’ (Марц.). Няясна. Відавочна, з валацуга (гл.) у выніку паступовага адпадзення (у якасці пратэтычных) ß-, ‑а‑. Суфіксальныя варыянты з элементам ‑г‑ гл. у артыкуле валацуга. Не выключана, аднак, утварэнне ад лата (гл.) пры дапамозе суф. ‑ыга. Аднак пры гэтым назіраюцца цяжкасці для растлумачання ‑ц‑ замест ‑т‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасмуры́жыць (пірясмурыэюыць) ’перацерці, перарэзаць (напр., бутэльку) пры дапамозе вяровачкі’ (Бяльк.). Да пера- і смурыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахро́ны ’грамаадвод; супрацьпажарныя меры’ (Сцяшк. Сл.). З польск. piorunochron ’грамаадвод’ пры ад’ідэацыі бел. перасцярога (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пласце́нь ’пласт (мёду, сена)’ (Нас.). Да пласт (гл.). Утворана, відаць, пры дапамозе прасл. суфікса *‑ьnь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мянце́ліць, менцеліць ’біць’ (ТС). Утворана ад мянціць (гл.) пры дапамозе інфікса ‑ел‑ з адценнем экспрэсіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́раб ’гультай, лодар’ (Сцяшк.). З не і рабіць (гл.) пры дапамозе т. зв. нулявой суфіксацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пастра́ціць ’многіх пазбаўляць жыцця’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прыстаўкі па‑ і польск. stracić ’пакараць смерцю’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўло́нне ’мера пры куплі-продажу’ (Інстр. III), ’паўахапак’ (Шат.). Да паў- ’палавіна’ і лона (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кладка (БРС, Бяльк.). Рус. вы́кладка, укр. ви́кладка, чэш. výkladka. Да выкладаць пры дапамозе суф. ‑ка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)