Перасяда́ць ’захрасаць, засяляць пры глытанні’ (Некр.), перэседа́ць ’тс’ (ТС), пірасе́сці ’затрымлівацца ў страваводзе пры глытанні (пра страву)’ (Варл.). Рус. арх. пересе́сть ’перасядаць у горле’, перасежа́ть ’засядаць ад перасыхання’, балг. пресе́дна, зася́дам ’засядаць у горле’, преся́да ми ’мне не шанцуе’, серб.-харв. за̀сести ’захрасаць’. Да пера- і се́сці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)