Біча́ўнік, бічо́ўнік луг наўсцяж ракі’ (Яшкін), параўн. бічаўні́к ’бераг, берагавая паласа; паласа адчужэння паабапал дарогі, шашы, шляху’ (Яшкін), бічаві́к ’паласа адчужэння паабапал дарогі’ (Юрч.), бічаві́на, бічава́я ’тс’, параўн. яшчэ біча́й ’бераг лужка, аборка’, біча́йка ’вузкая незасеяная палоска каля палявой дарогі’ (Юрч.). Усё да абеча́йка (гл.) і яе форм (гл. пад біча́йка, там і літ-pa). Такія значэнні, як ’луг наўсцяж ракі’, — яўна другасныя (праз ’паласа…паабапал…’). Параўн. яшчэ бычовны́к.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вун 1 ’ён’ (КСТ). Паралельнае да вон ’тс’ з моцнай лабіялізацыяй; параўн. Бузук, Спроба, 56.
Вун 2 ’вунь’ (Яруш., Мядзв., Юрч., Яўс.); ’вунь там’ (Касп., КСП); ’там, трохі далей’ (КЭС, лаг.). Паралельнае ўжыванне форм з мяккасцю канцавога зычнага і без мяккасці характэрна для ўказальных займеннікаў і ў іншых мовах; параўн. рус. вон і вонь (СРНГ), польск. han і hań і інш. (гл. Саднік-Айцэтмюлер, 3–4). Гл. вунь.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дурны́ ’дурны і да т. п.’ Рус. дурно́й, укр. дурни́й, чэш. durný, серб.-харв. ду̑ран ’запальчывы, злы’ і г. д. (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 163). Утварэнне (прасл. *durьnъ) ад прасл. *durъ ’дзікі; наравістасць; шаленства; дурасць’, *durь ’дурасць; шаленства; галавакружэнне і г. д.’ (гл. Трубачоў, там жа, 162–163), якія звязаны, магчыма, са слав. *duxъ, *duti (Трубачоў, там жа, 162; іншыя версіі вельмі няпэўныя). Параўн. ду́рань, дуры́ць, дурэ́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дуць ’дуць, дзьмуць’ (Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. дуть, чэш. douti, славен. dúti, балг. ду́я се і г. д. Прасл. *duti ’дуць і да т. п.’ Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 166. І.‑е. *dheu̯‑: *dhou̯‑ (параўн. ст.-інд. dhūyáte ’трасецца’, літ. dujà ’туман, пар’ і г. д.). Лічыцца, што ў слав. мовах змешваліся формы *duti і *dǫti. Гл. Фасмер, 1, 555–556; Трубачоў, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зрэ́нка ’адтуліна ў радужнай аболонцы’. Укр. уст. абл. зрі́нка, здрі́нка ’тс’ (Грынч.). Параўн. польск. źrenica ’зрэнка’, славац. zreníca, славен. zreníca. Ад дзеяслова zьrěti ’глядзець, бачыць’ утвораны дзеепрыметнік на ‑n‑, адкуль далей з суфіксам ‑ъk‑ > zьrěnka > зрэнка. Параўн. рус. (< ст.-слав.) зрение (< zьrěn + ije) з той жа вытворнай асновай. Утварэнне зах.-рус. Не выключана сувязь з зенка ’тс’, як і ў форм на ‑ica з зеница. Гл. зрок, зара, зары́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тмен ’кмен’ (Сцяшк. Сл., Мат. Гом.), тмень ’тс’ (Шмярко; гом., Кіс.), сюды ж тмін ’тс’ (лудз., Сл. ПЗБ; брэсц., глус., рэч., калінк., чач., б.-каш., добр., глыб., Расл. св.), ст.-бел. тмин ’кмен’ (1682 г., КГС). Укр. тмин, дыял. тмін ’кмен, Carum L.’, рус. тмин ’тс’. Змененая назва кмену (гл. кмен); т на месцы к тлумачаць апасродкаваным уплывам форм з пачатковым ц, параўн. цьмен ’тс’ (Мяркулава, Очерки, 141).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трайдо́ліць ’гаварыць пустое’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. польск. дыял. trajdolić się ’круціцца; трэсціся, едучы на возе’, drajdolić się ’тс’, trajda ’кабета без такту; растропа’. Звязана з трайда́ ’балбатуха, лапатуха’ (астрав., Сл. ПЗБ), якое выводзяць з літ. traidà ’тс’ (Грынавяцкене, там жа), што ў святле польскіх форм сумніўна. Хутчэй гукапераймальнага (імітатыўнага) паходжання з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тра‑ра‑ра, тра-ля-ля, польск. traj ’тс’ і пад. Параўн. трандоліць, трындоліць, трандзіць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыву́льны ‘вытрыманы, цярплівы’, ‘спажыўны, смачны’ (Сцяшк. Сл.), трыву́ло ‘сытна, трывала’ (Сцяц., Сцяшк. Сл.), трыва́льна, трыву́льна ‘моцна, стойка’ (беласт., Стан.), трыу́льно ‘сытна’ (Сл. рэг. лекс.). Да трыва́лы < трыва́ць (гл.). Суфіксальнае ‑у‑, відаць, пад уплывам іншых форм гэтага ж дзеяслова, параўн. трыву́шчы ‘трывалы, спажыўны’ (лід., баран., лях., Сл. ПЗБ), ‘трывалы, моцны’, ‘жывучы’ (навагр., Жыв. сл.; рагач., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), трыву́шчы(й) ‘вынослівы’ (Сл. Брэс., ТСБМ), трывушчэй ‘дужэй, мацней, здаравей’ (баран., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́мя ’вымя’ (Бяльк.), ву́мянё ’тс’ (зэльв., навагр., Сцяшк. МГ, Сцяц., Жыв. сл.). Відаць, не можа разглядацца як вынік другаснай лабіялізацыі ы ў вымя (гл.), паколькі арэал пераходу ы > у пасля губных не дасягае тэрыторый фіксацыі форм з у (ДАБМ, карта 39). Спецыфічны лексікалізаваны характар адзначанай фанетычнай з’явы выкліканы, відаць, пазіцыяй ы паміж двух губных гукаў; параўн. таксама в.-луж. wumjo, н.-луж. wumje ’вымя’, дзе лабіялізацыя — рэгулярная з’ява, паралельная да паўд.-бел. вум’е (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гнуць ’гнуць’ (БРС). Рус. гнуть, укр. гну́ти, польск. giąć, чэш. hnouti пасунуць’, балг. гъ́на ’гнуць’, ст.-рус., рус.-ц.-слав. гънꙋти ’гнуць’ і г. д. Агляд шматлікіх форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 188. Лічыцца роднасным з літ. gùbti ’гнуцца’ (для прасл. праформай з’яўляецца *gъbnǫti, якое чаргуецца з *gubiti, *gybnǫti, *gybati). Гл. Трубачоў, там жа, 166, 216, 218. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 422–423; гл. таксама гіба́ць, гібе́ць, гі́бель.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)