фо́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. фо́рма фо́рмы
Р. фо́рмы фо́рм
фо́рмаў
Д. фо́рме фо́рмам
В. фо́рму фо́рмы
Т. фо́рмай
фо́рмаю
фо́рмамі
М. фо́рме фо́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іспа́нка², -і, ДМ -нцы, ж.

Адна з цяжкіх форм грыпу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суфікса́цыя, -і, ж. (спец.).

Утварэнне слоў або форм слоў пры дапамозе суфіксаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэс-фо́рма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прэс-фо́рма прэс-фо́рмы
Р. прэс-фо́рмы прэс-фо́рм
прэс-фо́рмаў
Д. прэс-фо́рме прэс-фо́рмам
В. прэс-фо́рму прэс-фо́рмы
Т. прэс-фо́рмай
прэс-фо́рмаю
прэс-фо́рмамі
М. прэс-фо́рме прэс-фо́рмах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вогнепакло́нства, -а, н.

Культ агню як адна з форм першабытнага абагаўлення прыроды.

|| прым. вогнепакло́нніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стэнакарды́я, -і, ж.

Адна з форм ішэмічнай хваробы сэрца, захворванне сардэчных артэрый.

|| прым. стэнакарды́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экстрасэнсо́рны, -ая, -ае (спец.).

У парапсіхалогіі: які мае адносіны да форм звышадчувальнага, звышпачуццёвага ўспрыняцця.

|| наз. экстрасэнсо́рнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прадуктаабме́н, -у, м.

Абмен аднаго віду прадуктаў, вырабаў на другі від як адна з форм эканамічных сувязей у грамадстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абве́сны.

Абвесны лад — у граматыцы: сукупнасць асабовых форм дзеяслова, якія паказваюць на наяўнасць дзеяння ў цяпер., прош. і буд. часе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

станаўле́нне, -я, н.

Узнікненне, утварэнне чаго-н. у працэсе развіцця; набыццё пэўных прыкмет і форм.

С. народнай гаспадаркі.

С. характару.