прасторавае і генетычнае (БРС, Гарэц., Шат.). Агульнаславянскае і праславянскае. Варыянт od (у адрозненне ад варыянта ot) ва ўсіх славянскіх мовах, апрача балгарскай, рускай, лужыцкіх (на ўсходзе граніца паміж імі праходзіць па беларускай тэрыторыі). Параўн. укр. від (< od), рус. от, чэш. od, польск. od, в.-луж. wot, н.-луж. wót, балг. от, серб.-харв. od, славен. od. Бліжэйшыя індаеўрапейскія паралелі: літ. at‑, лат. at, гоц. id, ірл. aith, ст.-інд. áti, ст.-грэч. ἔτι, Траўтман, 16; Ільінскі, РФВ, 57, 507; Развадоўскі, Wybór, 2, 87. Варыянт od — славянская інавацыя ў адрозненне ад варыянта ot, які захаваўся на перыферыі славянскага свету (гл. Андарсен, WS, 14, 3, 316–317) і мае адпаведнасці ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Пераход ot > od‑ тлумачыцца або аналогіяй (да nad‑, pod‑) (Бадуэн дэ Куртэнэ, Опыт, 110), або змяшэннем розных па паходжанню ot‑ і odъ (Махэк, Зб. Траўнічку, 183), або камбінаторна-фанетычнымі зменамі (Курашкевіч, SFPS, 4, 22). Найбольш верагодным з’яўляецца апошняе тлумачэнне. Але яно таксама недастатковае, каб зразумець, чаму гэты працэс рэалізаваўся не ва ўсіх славянскіх дыялектах. Спроба Андарсена, там жа, 319, што тлумачыць гэта законам Барталі, здаецца пераканаўчай (гл. Мартынаў, SlW, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Манту́ліць ’прыкінуцца бедным, каб пажывіцца’ (Нас.), манту́лы ’ласункі, прысмакі’ (слаўг., Нар. словатв.), ’хаўтурны абед’, ’гасціна з прычыны якога-небудзь свята’, ’дармавая выпіўка’, ’палескія дранікі’, ’бліны і памінальныя стравы’, ’выгоды жыцця, лёгкія даходы’ (Нас. Сб.; паўд.-усх., КЭС), ’хлеб і іншыя харчы, сабраныя для духавенства’ (там жа), манту́лік ’сырнік’ (лоеў., Мат. Гом.), манту́льнік, манту́лка ’мужчына і жанчына, якія любяць жыць за чужы кошт’ (Нас.). Укр. мантули ’ахвяраванні, сабраныя для каляднікаў ці жабракоў’, гуц. ’пірагі з кукурузнай мукі з сырам’, манту́лки ’салодкія падарункі, баранкі, прывозімыя з кірмашу’, манту́лити ’выпрошваць падачкі’; рус. варон. манту́лить ’карміцца рэшткамі з панскага стала’, мантульник, мантульница ’той, хто корміцца рэшткамі з панскага стала’, ’хто напрошваецца да іншых на абеды, у госці’. Усходнеславянскае. Утварэнне з суфіксам ‑ул‑, якое не мае нейкага аднаго адпаведніка ў іншай мове. Утварылася ў выніку кантамінацыі; у ім перакрыжавалася некалькі першасных балтыйскіх і усх.-слав. (бел.) лексем. Так значэнне ’ласункі, слодыч’ звязваецца праз лексему ламту́ты (гл.) з літ. lemtùtas ’дабрачыннасць і інш.’, значэнне ’дармовыя частаванні, лёгкія даходы’ можна экстрагаваць з літ. mantà ’багацце’, mantas ’выгода, карысць’, mantáuti ’старацца нажыцца’ і бел. мантачыць ’выпрошваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няха́й (нӗхай) ’хай; насмешлівая назва таго, хто любіць адкладваць справу ці выконвае яе нестаранна’ (Нас.), няхай, неха́й, ніхай, нэха́й ’хай’ (Гарэц., Грыг., Булг., Бяльк., Сл. ПЗБ), ст.-бел. нехай ’тс’ (1342 г.), укр. неха́й ’тс’, рус. нехай ’тс’, польск. niechaj, часцей niech ’тс’, чэш., славац. дыял. nech ’тс’ і ’каб’, в.-, н.-луж. njech ’хай’, славен. naj (< nehaj) ’тс’, серб.-харв. не хај (для выражэння забароны, гл. Івіч, Радови Научног Друштва Босне и Херцеговине, књ. X. Одељење ист.-филол. наука, 4. Сараево, 1958, 28), макед. neka ’хай’, балг. нена ’тс’. Беларускае слова лічыцца запазычаннем з польскай (Кюнэ, Poln., 81; Мова бел. пісьм., 227), што, аднак, пры шырокім распаўсюджанні ў слав. мовах здаецца праблематычным. Карскі (2–3, 85, 96) лічыў бел. няха́й, хай формамі загаднага ладу ад ха́яць (гл.), гл. таксама дзеяслоў з адмоўем няха́ць, нях́аіць ’адкладваць справу з-за гультайства ці нядбальства’ (Нас.). Падобным чынам выводзяцца адпаведныя формы і ў іншых слав. мовах (Фасмер, 3, 70; Махэк₂, 394; Бязлай, 1, 190; Шустар-Шэўц, 13, 1010 і інш.). Адносна гісторыі беларускага слова гл. таксама Карскі 2-3, 269, 378.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́тар1 ’востры металічны пруток або іголка са зламаным вушкам, швайка’ (ТСБМ, Нас., Шат.; слонім., Арх. Бяльк.), ’кавалак хлеба ці мяса з іголкай у сярэдзіне (даецца сабаку, каб загубіць яго)’ (кір., Нар. сл.), про́тор, про́торг, про́тур ’швайка, іголка са зламаным вушкам; вялікая іголка’ (Шатал., Клім., Сл. Брэс., Выг., ТС, Сл. ПЗБ, Нар. лекс.), про́тыр, про́тырч ’іголка без вушка’ (навагр., Нар. сл.). Укр. про́тір ’іголка без вушка’, про́торг ’тс’. Аддзеяслоўные дэрываты ад праце́рці < прасл. *terti, *toriti (Патабня, РФВ, 3, 180; Праабражэнскі, 2, 136; Фасмер, 3, 384), гл. це́рці, то́рыць, інакш ЕСУМ, 4, 611: звязваецца са ст.-рус. протъргнути ся ’прарвацца, разарвацца’, што ад търгати ’біцца, дрыжаць’, параўн. то́ргацца (гл.). Не выключана, што гэта другаснае збліжэнне.

Про́тар2 ’страта’ (Нас.), мн. л. про́тары ’выдаткі; расходы (звычайна па судовых справах)’ (ТСБМ, Чач., Нас.). Рус. про́тар, прото́ра, про́торь ’тс’, ст.-рус. проторъ ’расходы; страты’; відаць, сюды ж польск. przetór ’праход, прарыў’. Этымалагічна тое ж, што і про́тар1 (Фасмер, 3, 384). Спецыяльна аб гэтым слове гл. Варбат, Этимология–1971, 17. Да семантыкі параўн. запрато́рыць ’закінуць, захаваць; згубіць’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́сны1 ’ураджайны’ (браг., З нар. сл.; жытк., ЖНС), ’урадлівы, пышны, разгалісты’ (ПСл), ’кусцісты; пышны’ (Мат. Гом.), ’буйны, ураджайны; пышны, густы’ (Ян.). Магчыма, сюды ж ро́сны ’урадлівы, ураджайны’: росные яблокі (ТС). Параўн. укр. рясни́й ’густы, пышны, ураджайны (пра плады)’, рус. дыял. ря́сный ’буйны, урадлівы, вялікі памерам’: рясная вишня, рясные звёзды, ресно́й ’густа пакрыты ягадай’, балг. дыял. рьо̂сан ’багаты, урадлівы’. Трэба думаць, форма ро́сны збліжала з роса́ ’раса’ (гл. раса́1), параўн. ро́сно ’росна’ (ТС), а ра́сны прадстаўляе форму з зацвярдзелым р‑ ад прасл. *ręs‑. Паводле Альшанскага (ЭИРЯ, 9, 139), у выніку зліцця суфікса ‑ьn(ъ) з *ręsa ’вісюлька’, параўн. ст.-слав. рѧсьнъ, што дало resьn‑yj ’густы’. Гл. Фасмер, 3, 474. Відавочна, звязана з раса́2 (гл.), што выводзіць значэнне ’ўрадлівы’ ад першаснага ’буйна квітнеючы’, ’маючы вялікую колькасць кветак, парасткаў’, ’густа абсыпаны квеццем’, з чым звязваліся спадзяванні на добры ўраджай. Гл. таксама расаваць.

Ра́сны2, ’пышны (пра спадніцу)’ (Мат. Гом.), ра́сный ’рознакаляровы’: пашый мне спадніцу, каб булі расныя брыжы (брагін., Шатал.), ря́сны ’густы, багаты, з мноствам складак’ (Растарг.), параўн. укр. ря́сний ’пра адзенне: з мноствам зборак; шырокі’. Да ра́сны1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Такро́к ’летась’ (навагр., Жыв. сл.; Нар. словатв., Скарбы; карэліц., Янк. Мат.; Сцяшк.; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ; вілен., гродз., ЛА, 2), такрі́к ’тс’ (брэсц., ЛА, 2), такру́к ’летась’ (лях., ЛА, 2; Сл. ПЗБ), ст.-бел. такрок ’у мінулым годзе’ (1579 г.), такрочны ’леташні’, сюды ж такро́чны ’леташні, мінулагодні’ (Скарбы, Сцяшк.), такро́чны, такро́чні, такро́шні ’мінулагодні’ (Сл. ПЗБ), такро́шні гот ’летась’ (навагр., ЛА, 2), такрі́чнэ лі́то ’тс’ (кам., ЛА, 2), такро́чні цялю́к ’цяля-перазімак’ (воран., ЛА, 1). Запазычана з польск. tak rok ’год таму, летась’, tak roczny ’мінулагодні, леташні’, навагодняе пажаданне na tak rok!каб так за год дачакацца’ (Варш. сл.), у спалучэнні з іншымі назоўнікамі: tak miesiąc ’месяц таму’, параўн. таксама чэш. мар. tak rok ’год таму’. Гл. так, рок1, параўн. тарок (гл.). Пацюпа (Станкевіч, Язык, 1164) на падставе выразу тот рок (Баркулабаўскі летапіс) лічыць самастойным утварэннем, што сумніўна. Параўн., аднак, такро́к ’штогод’: то ж ён такрок прыезджаў к матцы (Мат. Гом.), калі гэта не памылковая семантызацыя, то яго можна разглядаць як незалежнае ўтварэнне ці другаснае пераасэнсаванне запазычання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Твары́ла1 ’века ў пограбе’ (бых., Рам. 8–9; Мат. Гом.), твары́ло ’дзверы ў склеп’ (Сцяшк.), ’яма для захоўвання бульбы’ (Цых.), сюды ж запазычанае з польскай (Булыка, Лекс. запазыч., 94) ст.-бел. твори́дло ’форма для сыроў’ (1571 г., КГС; Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. твори́ло ’скрыня або яма, у якой гасяць вапну’, рус. твори́ло ’вапнярка’, польск. tworzydło ’мяшочак або драўляная форма, у якіх выціскаюць сыры’, ’форма, кшталт’, ’выдзеўбаная адтуліна’, ст.-чэш. trořidlo ’форма для вырабу сыру’, в.-луж. tworidlo ’пасудзіна для тварагу’, славен. torilo ’пасуда для вырабу сыру’, харв. tvòrilo ’драўляная скрынка або абруч (з ліпавага або ясеневага лубу), у які закладваюць сыр, каб надаць яму круглую форму’, ’форма, мадэль’. Прасл. *tvoridlo ’форма для вырабу сыру’ ад *tvoriti ’ствараць, фармаваць’ (Бязлай, 4, 205; гл. тварыць1), што суадносіцца з літ. tvérti ’хапаць, ахопліваць; гарадзіць’, дыял. таксама tveriu ’агароджваю’ і ’раблю сыр’. Зыходнае значэнне ’кораб, скрынка’ пашырана да ’выдзяўбаная (выкапаная) ёмістасць’ і ’каробка, футрына (дзвярэй і пад.)’. Гл. таксама Махэк₂, 662; Шустар-Шэўц, 1565.

Твары́ла2 (твары́ло) ’чалавек, які ўсіх смяшыць, дзівачыць’ (пруж., Чэрн.). Аддзеяслоўны назоўнік ад тварыць ’вырабляць, вытвараць’ (гл. тварыць1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І1 злучнік. Рус., серб.-харв., балг., макед. и, укр., польск., в.-луж., н.-луж., чэш., славац., славен. i. Бліжэйшыя і.-е. паралелі: гоц. eiкаб’, грэч. εἰ ’калі’, εἰτα ’пасля’. Тады *i < і.-е. *еі, месн. скл. адз. л. займеннага кораня гл. Бернекер, 1, 415; Фасмер, 2, 112–113; Трубачоў, Эт. сл., 8, 167; Покарны, 1, 283. Іншыя версіі менш верагодныя. Параўноўваюць з семантычна тоеснымі літ. ir̃, лат. ir, ст.-прус. ir (Эндзелін, Слав.-балт. эт., 136; Мюленбах-Эндзелін, 1, 708). Яшчэ больш праблематычная версія Зубатага (JF, 4, 1894, 470–472), які звязвае i з усх.-літ. ė̃ ’але’, ст.-літ. ė̃ ’тс’ < і.-е. *ēd (абл. ад *e‑). Брукнер (189) прыцягвае літ. jeĩ ’калі’. Параўн. яшчэ Махэк₂, 212–213.

І2 выклічнік (выражае высокую ступень якога-н. пачуцця). Рус. дыял., серб.-харв., макед. и, укр., польск., чэш., славац., славен. i. Сустракаецца ў іншых і.-е. мовах: ням. i, лат. i, рум. i. Гл. Махэк₂, 212; Безлай, 1, 208; Слаўскі, 1, 443, там жа агляд літ-ры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прапа́сці сов.

1. (без пользы) пропа́сть;

зада́так мой ~па́ў — зада́ток мой пропа́л;

час ~па́ў дарэ́мна — вре́мя прошло́ да́ром;

2. (затеряться) пропа́сть, исче́знуть; запропасти́ться;

дакуме́нты ~па́лі — докуме́нты пропа́ли (исче́зли, запропасти́лись);

куды́ ты ~па́ў? — куда́ ты пропа́л (исче́з, запропасти́лся)?;

3. (утратиться) пропа́сть;

го́лас ~па́ў — го́лос пропа́л;

апеты́т ~па́ў — аппети́т пропа́л;

4. (перестать быть видимым, слышимым) пропа́сть, исче́знуть;

по́стаць яго́ ~па́ла ў цемнаце́ — фигу́ра его́ пропа́ла (исче́зла) в темноте́;

5. поги́бнуть, пропа́сть;

кве́ткі ад маро́зу ~па́лі — цветы́ от моро́за поги́бли (пропа́ли);

з ім не ~падзе́ш — с ним не пропадёшь;

6. (о скоте) пасть, подо́хнуть, издо́хнуть; околе́ть;

~падзі́ ты про́падам! — пропади́ ты про́падом;

каб ты ~па́ў! — чтоб ты пропа́л!;

пішы́ ~па́ла! — пиши́ пропа́ло!;

(і) след ~па́ў — (и) след пропа́л;

каб не твой ро́зум ды не на́ша хі́трасць, ~па́лі б усе́ на све́цепогов. е́сли бы не твой ум да не на́ша хи́трость, пропа́ли бы все на све́те;

ці пан, ці ~па́ўпогов. ли́бо пан, ли́бо пропа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ты, род., вин. цябе́, дат., предл. табе́, твор. табо́й, табо́ю; мн. вы

1. мест. личн. ты;

2. в знач. частицы, разг., дат. тебе́;

гэ́та табе́ не абы́-штоэ́то тебе́ не лишь бы что;

(быць) на ты — (быть) на ты;

бог з табо́ю!уст. бог с тобо́й!;

бог цябе́ ве́даеуст. бог тебя́ зна́ет;

вось табе́ — вот тебе́;

вось табе́ і на (ма́еш)! — вот тебе́ и на!;

дзе ты ба́чыў — как бы не так;

каб на цябе́ лі́ха — чтоб на тебя́ чёрт, чтоб тебе́ пу́сто бы́ло;

каб ты ло́пнуў!бран. чтоб ты ло́пнул!;

соль табе́ ў во́чы — соль тебе́ в глаза́;

ціпу́н табе́ на язы́к — типу́н тебе́ на язы́к;

чорт з табо́й — чёрт с тобо́й;

ты на гару́, чорт за нагу́погов. ты на́ гору, чёрт за́ ногу;

калі́ ты курэ́ц, то насі́ лю́льку і тытуне́цпогов. дру́жба дру́жбой, а табачо́к врозь;

на табе́, бо́жа, што мне (нам) няго́жапогов. на тебе́, бо́же, что мне (нам) него́же

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)