Крышанчы́ха ’пляткарка’ (Мат. Гом.). Зыходзячы з мадэлі пявец‑пяўчыха (Сцяцко, Афікс. наз., 187), трэба рэканструяваць крышанец, якое ў сваю чаргу магло ўзнікнуць ад дзеяслова крышыць ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑анец (Сцяцко, там жа, 26–27). Тады крышанчыха — ’жанчына, якая «меле (языком)»!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́даса ’мяцеліца, непагадзь’ (Касп., Жыв. сл., Янк. Мат., Мал., Сцяц. Нар., Чач., Сцяшк., Яруш.). Карскі (Беларусы, 137) разглядаў гэта слова як запазычанне з літ. kū̃das ’слабы’. Семантычна зусім незразумела. Надзейнасць гэтага супастаўлення цалкам залежыць ад дакладнага вызначэння непасрэднай балтыйскай крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць 1 > кулдыкаць2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́галь ’лежань, абібок’ (мін., Шн. 2; акц., Мат. Гом.). Генетычна роднаснае з харв. задарск. legalj ’казадой, ляляк’. Прасл. legalʼb < legati < clegti > легчы (гл.). Аб суфіксе -аль гл. Слаўскі, SP, 1, 104–105, 107–108 і Сцяцко, Афікс. наз., 25–26.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Во́рата1 во́рото ’завеса, пятля для варот’ (Шушк.). Гл. вароты. Адносна марфалагічнага афармлення параўн. чэш. дыял. vráto (н. р. адз. л.) ’створка варот’.

Во́рата2 ’памылка пры снаванні красён’ (Мат. Гом.). Да *вараціць, варочаць. У семантычных адносінах параўн. вобрацень ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузяльні́ца ’хвароба пшаніцы і ячменю, калі ў каласах з’яўляецца чорны парашок’ (Мат. Гродз.). Магчыма, ад ву́зел, бо колас, заражаны гэтай хваробай, выдаецца вузлаватым ці на падставе веравання, што завязаны вузел з жытніх сцяблоў можа прыносіць гаспадару поля няшчасце; параўн. за́вітка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́рнік ’касцёр’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. паўн.-ўсх. жа́рник ’тс’. Ад жар (гл.) з суфіксам ‑нік або ад прыметніка *жарны ’такі, што змяшчае жар’ (паўн. польск. żarny ’тс’) з суфіксам ‑ік. Пра назоўнікі з ‑нік гл. Сцяц., Афікс. наз., 55.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забо́ры ’рушы’, ’маршчыны’ (Мат. Гом.). Рус. смал. забор ’зборкі ў адзенні’, укр. забо́рка ’зборка’ (Грынч.). Аддзеяслоўны бязафіксны назоўнік забіра́ць, г. зн. ’шыць, забіраючы частку тканіны ўдвая’. Параўн. зборка ад таго ж кораня, аднак з суфіксам ‑к‑a ад дзеяслова збіраць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)