няві́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Маральна чысты, бязгрэшны. Нявіннае дзіця. □ Калі Алесь узняў галаву і ўбачыў.. [сястрын] прыгожы нявінны тварык, які не кранулі яшчэ ні бяда, ні гора, ні клопаты і турботы, жыцця, у самога яго твар пакрысе пачаў праясняцца. Чарнышэвіч.

2. Наіўны, прастадушны. Прыкінуўся хлопчык Нявінным такім, Як быццам бабулькі Не бачыць зусім. Гілевіч. Сумныя яго [Антуся] вочы глядзелі на ўсё гэта яшчэ ўсё з нявінным непаразуменнем. Чорны.

3. Бяскрыўдны, бясшкодны. Нявіннае жаночае какецтва.

4. Цнатлівы. Перад уяўленнем паўстала яна — нявеста — у падвянечным плацці з вэлюмам, чыстая, харошая, нявінная. Карпаў.

5. Тое, што і невінаваты. [Лабановіч:] — Праўда, Лапаткевічу і Гуліку баяцца няма чаго, бо яны нявінныя: іх подпісы не стаяць пад пратаколам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Цярпліва вынесці, вытрымаць (што‑н. страшэннае, непрыемнае. нясцерпнае). Стрываць боль. □ Як цяжка ні будзе, — стрываем. Радзіма, не зганьбім цябе! Астрэйка. Колькі перанесла .. [маці] гора — ні адна жывая душа не стрывала б. Ваданосаў. // без дап. (звычайна з адмоўем). Стрымацца, утрымацца ад чаго‑н. (ад якіх‑н. слоў, учынкаў). Хлопчык не стрываў і, калі дзядзька выйшаў з хаты, спытаўся ў бацькі, навошта той гаварыў гэтак з Анісімам. Сачанка. Ды так ужо казёл абрыдзеў сабаку сваім прыставаннем, што Жук аднойчы не стрываў ды хваць яго з будкі за бараду! Брыль. Смажыць. Даўно апаражнілі бутэлькі з вадой, што былі ў дзяўчат. Акцызнік не стрываў — сышоў да Парыпанавай студні. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свесь (сьвесь) ‘сястра жонкі’ (Ласт., Касп., Янк. 1, Сл. рэг. лекс.; мазыр., Шатал.; ТС), свесць (сьвесць) ‘тс’ (ТС, Шат., Маш., Ян., Кольб.), свісць (сьвісьць) ‘тс’ (Клім., Сл. Брэс.), сьве́сьця ‘тс’ (Касп.), сьве́стка ‘тс’ (Ласт.); укр. свість, рус. дыял. свесть, све́стка ‘швагерка’, стараж.-рус. свесть, свьсть, свѣсть, польск. świesć ‘сястра мужа або жонкі’, серб. сва̑ст, сва̏сти ‘швагерка’, славен. svȃst, svẹ̑st, балг. све́стка, макед. дыял. свеска ‘тс’. Прасл. *svьstь, svěstь мае адпаведнікі ў літ. sváinis ‘сваяк’ (паводле Атрэмбскага (Gramatyka, 171), літоўскай мове характэрна сінанімія суф. ‑nis‑/‑sis‑), лат. svaĩnis ‘брат жонкі’ побач з sìvystàs ‘цесць’, ст.-ісл. sveinnхлопчык, хлопец, слуга’, ст.-в.-ням. geswîo ‘сваяк’ і інш. Гл. Фасмер, 3, 575; Міклашыч, 322; Младэнаў, 571, 573; Скок, 3, 226. Далей да свой (гл.). Трубачоў (История терм., 140) словаўтварэнне тлумачыць як далучэнне суф. ‑st‑ да асновы *svь‑, якая ўтварылася ў выніку рэдукцыі кораня: *svь‑ < sve‑, svo‑; першапачаткова гэта быў nomen abstractum са значэннем ‘прыналежнасць да сваіх, сваяцтва’. Аднаўленне сувязі ў рус. свояченица ‘швагерка’, параўн. Шаўр, Etymologie, 45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. за каго-што. Захоўваць якое-н. становішча, ухапіўшыся за каго-, што-н.

Т. рукамі за плот.

Т. за руку.

Хлопчык трымаўся за бацьку.

2. перан., за што. Старацца захаваць што-н. для сябе, утрымаць за сабою.

Селянін заўсёды трымаўся за зямлю.

Т. за пасаду.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Быць умацаваным на чым-н., утрымлівацца на якой-н. апоры пры дапамозе чаго-н.

Гузік трымаўся на адной нітцы.

4. за што. Прыклаўшы руку да чаго-н. або ўзяўшыся за што-н., захоўваць яе ў такім становішчы.

Т. за бок.

Т. за калена.

5. Захоўваць якое-н. становішча.

Ледзь т. на нагах ад стомы.

Т. на вадзе.

6. Не адступаць, не здавацца, моцна стаяць.

Т. на занятай пазіцыі.

7. перан. Паводзіць сябе пэўным чынам.

Упэўнена т.

Манера т.

8. У час руху прытрымлівацца пэўнага напрамку.

Т. правага боку дарогі.

9. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Утрымлівацца, захоўвацца.

Надвор’е трымалася добрае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзьмуць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Несці, гнаць струмень паветра; веяць (пра вецер). Дзьмуў лёгкі ветрык, ласкаючы твар і зганяючы спякоту. Гартны. Ноч была халаднаватая, вецер дзьмуў няроўна: і гусцеў і зменшваўся. Чорны. / у безас. ужыв. Была ўжо глыбокая восень. Дзьмула халоднымі вятрамі, напаўняла канавы дажджом. Ракітны. // безас. Цягнуць, прабіваць (пра скразняк). — Настаюць сапраўдныя халады. Вы бачыце, як дзьме праз вокны?.. Скразняк! Грамовіч.

2. З сілаю выпускаць з рота струмень паветра. Дзьмуць на агонь. □ І хлопчык стаў у дудку дзьмуць, Гамоніць дудка галасліва. Колас. Коля стаяў на каленях і дзьмуў на невялікі грудок сухіх галінак. Ставер.

•••

І ў вус (сабе) не дзьме — не звяртае ўвагі на што‑н., не турбуецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмяя́цца, ‑смяюся, ‑смяешся, ‑смяецца; ‑смяёмся, ‑смеяцеся; зак.

1. Смяяцца некаторы час. Крыху пасядзеўшы, пагаманіўшы, пасмяяўшыся, Базыль звярнуўся да гаспадара, да «валачобнікаў», запрашаючы ўсіх да сябе. Колас. [Антось:] — Рабіць цэлы дзень і не пасмяяцца, не пажартаваць! Чарнышэвіч.

2. з каго-чаго. Выказаць смехам адносіны да каго‑, чаго‑н. Іван Сцяпанавіч і Наталля Аляксееўна пасмяяліся яшчэ з тых успамінаў і з той прыемнай яе дружбы і пайшлі далей. Васілевіч. [Пятрок] жыве з сваёй жонкай Ульянай і па-ранейшаму памагае Алімпе, якая з усяе тае заварухі толькі пасмяялася. Ракітны. // Аднесціся да каго‑, чаго‑н. з насмешкай; пажартаваць з каго‑, чаго‑н. «А што, калі ён з мяне пасмяяўся», — з смуткам падумала .. [Зося] пра пастушка. Чорны. Хлопчык думаў, што Сцёпка непісьменны, пасмяяцца хацеў з яго. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэ́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ісці, робячы частыя крокі. За .. [Сцяпанам], на пэўнай адлегласці, трымаючы перад сабой белы клуначак з харчамі, дробна тэпала старэнькая Сцяпанава маці. Ракітны. // Уходжвацца з якой‑н. работай; тупаць. [Аня] выйгравала ў часе — пакуль тэпала ў калідоры і кухні Мар’я Андрэеўна. Хадановіч.

2. Ісці, хадзіць наогул. Міця з бацькам выйшлі на парог і доўга стаялі, пазіраючы на чорны шлях, па якім тэпала шэсць няўклюдных фігур. Навуменка. [Незнаёмы:] — Тады давай пайшлі. Бо нам яшчэ тэпаць ды тэпаць. Карпюк.

3. Хадзіць няўпэўнена, пачынаць хадзіць (пра дзяцей). Аднаго разу .. [Галя] паставіла Вадзімку на ножкі, адпусціла рукі, трошкі адышлася, прысела .. і папрасіла: — Вадзічак, хлопчык мой, тэпай да мяне... Сабаленка. Дома пачынаў тэпаць ад крэсла да канапы яшчэ адзін наследнік — Станіслаў. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уці́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. уціх, ‑ла; зак.

1. Спыніцца; перастаць гучаць (пра гукі шум і пад.). Шум уціх. Страляніна ўціхла. □ Успыхнулі і ўціхлі апладысменты, паўз Віцю прашмыгнулі танцоры, якія толькі што выступалі. Марціновіч.

2. Аслабець у сіле, дзеянні (пра стыхійныя з’явы). Уціхла навальніца. □ Вецер уціх, пацяплела, з лагчыны цераз пуці сунуліся шэрыя космы туману. Быкаў. Уціхла, прайшлі завіруха, Замоўклі басістыя громы. Колас. / Пра напружанасць дзеянняў, падзей. Спрэчкі ўціхлі ў хаце. / Пра боль, праяўленне хваробы. Доктар прыпісаў хлапчуку кампрэсы, парашкі і наказаў ляжаць нерухома да таго часу, пакуль уціхнуць болі. Кулакоўскі. Праз некалькі дзён боль уціх, успаміны пра страшнае — адышлі. Брыль.

3. Супакоіцца, перастаць плакаць, крычаць, злавацца і пад. Хлопчык плакаў доўга, змогся і ўціх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заняпа́сці сов.

1. (о хозяйстве) прийти́ в упа́док; расстро́иться; (стать скудным) оскуде́ть;

маёнтак зусі́м ~па́ў — поме́стье совсе́м пришло́ в упа́док;

гаспада́рка ~па́ла — хозя́йство пришло́ в упа́док (расстро́илось);

2. (потерять общественное значение) прийти́ в упа́док, захире́ть; захуда́ть;

іх род паступо́ва ~па́ў — их род постепе́нно пришёл в упа́док (захире́л);

3. (потерять здоровье) захире́ть;

хло́пчык ~па́ў — ма́льчик захире́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пясту́н ’спешчаны, раздураны хлопчык’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Варл., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы воўк (у мове паляўнічых)’ (Арх. Федар.; Варл.; віл., смарг., брасл., Сл. ПЗБ), ’аднагадовы мядзведзь, што застаўся пры матцы’ (Арх. Федар., прыпіска Пяткевіча), ’мядзведзь, які даглядае дзяцей чужой мядзведзіхі’ (Шымк. Собр.), ’аднагадовы мядзведзь, што даглядае за малымі мядзведзянятамі’ (Мядзв.), пестун ’распешчанае дзіця’ (Касп., Бяльк.), укр. песту́н, пісту́н ’выхавальнік; песта’, рус. песту́н ’выхавальнік’, польск. piastun ’служка, што даглядае панскіх дзяцей; выхавальнік’, чэш. pěstoun ’выхавальнік, апякун; настаўнік; захоплены якой-небудзь справай чалавек’, в.-луж. pěston ’абаронца, апякун’, славен. pestȗn ’выхавальнік’, ст.-слав. пестоунъ ’тс’. Прасл. *pestunъ, вытворнае ад *pěstati або *pěstiti (гл. песціць), *pěstovati (гл. пеставаць), далей звязаных з *pěstъ ’таўкач, мяла’, што вобразна перадаюць падкідванне дзіцяці на руках (Варбат, Slavia, 63, 137–139, з літ-рай версій). Пра сувязь з пясць (“часто поднимать ребенка пястью, т. е. нянчить”) гл. Шымкевіч, Покажчик, 228. Гл. таксама Бязлай, 3, 29; Шустар-Шэўц, 2, 1059; ESJSt, 11, 639. Адносна спецыяльнага ўжывання ў мове паляўнічых: “Паводле народнага веравання — старыя ваўкі трымаюць пры сабе леташняе ваўчаня малых ваўчанят даглядаць, якога завуць пястун” (Варл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)