Мкаць ’кранацца, скакаць з месца’, ’імчаць’, ’кінуцца, схапіць разам’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), мкну́цца ’праціскацца’, ’імчацца з месца’, ’ударыцца’, ’лезці, чапляцца’, ’сунуцца, плюхнуцца наперад’ (Нас., Гарэц.), ’рухацца’ (Яруш.), мкнуць ’пацягнуць, ударыць дубцом’, ’кінуцца бегчы’ (Нас.). Укр. за‑мкну́ти, рус. ‑мкнуть, ‑мыка́ть, мчать, ст.-рус. промъкнути ся, польск. mknąć, чэш. mknouti, славац. mknúť, славен. mekníti, серб.-харв. ма̀кнути, балг. мъ́кна, ст.-слав. мъкнѫти сѧ, мъчати, промъкнѫти сѧ. Прасл. mъk‑/myk‑, роднаснымі да якіх з’яўляюцца літ. mùkti, лат. mukt ’вызваляцца, уцякаць, адлучыцца’, літ. maũkti ’цягнуць’, ’спускаць петлі’, ст.-інд. muñc̣áti, mucáti ’вызваляе’, múktiṣ ’вызваленне’, авест. framuxti‑ ’развязванне, збаўленне’, — і.-е. *meik‑/*meig‑ (гл. міг) (Фасмер, 2, 631; Бязлай, 2, 176; Брукнер, 339); у Махэка₂ (384–385) падаецца і.-е. форма, як *(s)muk — (рухапераймальнае).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шара́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм.

1. каго-што і па чым, у што. Нечакана, моцна, з шумам ударыць, стукнуць. І, ліха ўскочыўшы адразу ж на фурманку, Шарахнуў [Сцяпан] Караннога пугай: «Но-о! Недалуга!» Маеўскі. / у безас. ужыв. Загрымела блізка, і па вагону шарахнула шлакам. Ставер. // і чым. Стрэліць у каго‑, што‑н. [Бацька:] — [Спачатку] з правага бі, а тады ўжо, наўздагон, дранкулькай шарахнеш. Масарэнка. // Разграміць, разбіць (ворага). А што, калі скарыстаць такі зручны момант ды шарахнуць усю гэтую зграю адным махам? Новікаў.

2. што і чым. Рэзнуць, адрэзаць з сілай, хутка. Шарахнуць кусок булкі. □ Грыша выцер паперкай пальцы. — Родны брат касою шарахнуў [дзеда]. «Здалося яму, што Стахей залез на паўступні ў яго сенажаць. Місько. // што. Аддзяліць; адарваць. [Сурвіла:] Тады мы адразу паўмаёнтка зямлі і шарахнем. Чорны.

3. Зашумець, з шумам праляцець. Нешта шарахнула ў верхавінах сосен, і ў вушы Кляновічу неспадзявана даляцела звонкае: «Куку, ку-ку...» Пестрак.

4. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гразь, ‑і, ж.

1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. Непралазная гразь. □ Кажуць: вясной бочка вады — лыжка гразі, а ўвосень лыжка вады — бочка гразі. З нар. Брычка ехала па гразі, калёсы плюхаліся ў глыбокія калдобіны, конь ішоў размашыстай хадой, і пырскі з-пад яго ног ляцелі ва ўсе бакі. Чарнышэвіч.

2. толькі мн. (гра́зі, ‑яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Лячыцца гразямі.

3. Разм. Бруд, нечыстоты. Лазняў болей — больш здароўя, Гразь жа нам нясе хваробу. Крапіва. У хату.. [Якіма] хоць і носа не паказвай — бруд, гразь, чарната, але знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Колас.

4. перан. Разм. Пра што‑н. ганебнае, подлае, нізкае. Ганна сэрцам тут пачула Гразь душы яго і бруд. Колас. З усходу вецер-буралом Змятае гразь на сваім шляху. Купала.

•••

Абліць граззю гл. абліць.

Выцягнуць з гразі гл. выцягнуць.

Зарасці граззю гл. зарасці.

Затаптаць у гразь гл. затаптаць.

Змяшаць з граззю гл. змяшаць.

Не ўдарыць (не упасці, не пляснуцца) тварам у гразь гл. ударыць.

Як гразі чаго — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Аскялё́пак (Касп., Янк. II), аскалёпак (Янк. Мат., Бір.), осколёпокъ (Нас.), асыкалёпык (Бяльк.), ашкалёпак (Касп., КТС), аскалёбак (Янк. Мат.) кавалак дрэва, адсечаны абыякава ці выпадкова, трэска, асколак посуду’; аскалёпак дурны чалавек’ (КЭС, шкл., бярэз.). Рус. осколупок ’асколак’, укр. оскалок ’кавалак дрэва’, славен. oskalek стрэмка, трэска’. Слова, безумоўна, звязана з і.-е. *(s)kel‑/*(s)kol‑ ’рэзаць, ударыць’, які сустракаецца і з дэтэрмінатывам ‑р‑ ці ‑b‑ (Покарны, 923–926), аднак яго этымалогія ў беларускай мове выклікае значныя цяжкасці ў сувязі з тым, што рускі адпаведнік (магчыма, народнаэтымалагічна) звязаны хутчэй з колупать, а ўкраінскія і славенскія не маюць ‑р‑. Польск. osklepek частка кветкі; ракавіна’, калі і роднаснае слова, то не непасрэдна (у сувязі з семантыкай, дарэчы, прадстаўленай і ў іншых індаеўрапейскіх мовах). Гэта робіць аскялёпак адзіным славянскім прадстаўніком індаеўрапейскай асновы *(s)kelp‑, *(s)kolp‑ ці *(s)kolbh‑. Пра чалавека — пераносна (параўн. аскабалак).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сма́глы1 ‘смуглы’ (ТС), сма́ґлы, смя́ґлы, шма́ґлы ‘перасохлы (пра губы)’, ‘загарэлы’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. смаглі́й ‘смуглы чалавек’, сма́глий ‘цемнаватага колеру, загарэлы; даспяваючы’, рус.-ц.-слав. смаглыи ‘смуглы, цёмны’, польск. smagły ‘са скурай цёмнага колеру, загарэлы’, н.-луж. smagły ‘загарэлы’. Прасл. *smaglъ(jь), вытворнае ад прасл. *smagnoti, гл. смага1; Рачава, Studia Etym. Brun., 3, 326; Борысь, 561; Шустар-Шэўц, 1317.

Сма́глы2, сма́ґлы, шма́ґлы ‘сухарлявы, тонкі’, ‘сухі, пляскаты’, ‘схуднелы’ (Сл. ПЗБ), ‘тонкі, доўгі (пра дубец)’ (смарг., шчуч., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagły ‘тонкі, гнуткі, стройны’, якое з польск. smagnąćударыць’; гл. Борысь, 561. Сма́глы, сма́ґлы ‘дужы, сільны, моцнага целаскладу’, ‘злы’, ‘вясёлы’ (ігн., ашм., Сл. ПЗБ), ‘цяжкі’ (ігн., Сл. ПЗБ), ‘нізкі і тоўсты’ (Федар. 4) пад уплывам літ. smagus ‘вясёлы, дужы, цяжкі’, з якім параўноўваюць аўтары Сл. ПЗБ (4, 497), гл. таксама Грынавяцкене, LKK, 30, 122.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

порази́ть сов.

1. (нанести удар) паразі́ць; уда́рыць; (попасть) папа́сці (у што), тра́піць (у што); пацэ́ліць;

порази́ть пу́лей паразі́ць ку́ляй;

порази́ть на́смерть паразі́ць насме́рць;

порази́ть гро́мом уда́рыць гро́мам;

порази́ть цель паразі́ць цэль [тра́піць (папа́сці) у цэль];

2. (победить) паразі́ць, перамагчы́; (разбить) разбі́ць;

порази́ть врага́ перамагчы́ во́рага;

порази́ть неприя́тельские войска́ разбі́ць варо́жыя во́йскі;

3. мед. пашко́дзіць; (разбить) разбі́ць; (лишить зрения, слуха и т. п.) пазба́віць зро́ку (слы́ху і да таго́ падо́бнае), зрабі́ць сляпы́м (глухі́м і да таго́ падо́бнае); кроме этого переводится другими конструкциями: его́ порази́ла слепота́ ён стра́ціў зрок (асле́п, пераста́ў ба́чыць);

его́ порази́л парали́ч яго́ разбі́ў пара́ліч;

4. перен. (произвести сильное впечатление) ура́зіць; (удивить) здзіві́ць;

э́то изве́стие меня́ порази́ло гэ́та ве́стка мяне́ здзіві́ла;

э́то порази́ло воображе́ние гэ́та ўра́зіла ўяўле́нне;

порази́ть до глубины́ души́ ура́зіць да глыбіні́ душы́;

5. юр. пазба́віць (каго, чаго);

порази́ть в права́х пазба́віць право́ў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Заю́шна ’заўзята’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. заю́шитися ’станавіцца лютым’, заю́шити ’паліцца (пра кроў)’, польск. zajuszyć ’заліць крывёй, раздражніць, раздражніцца’, ст.-польск. zajuszyć ’раз’юшыцца’, zajuszony ’раз’юшаны’, н.-луж. zajušyś ’запэцкаць гнаявой жыжкай (юшкай)’, чэш. zajíšiti ’развесці юшкай’. Параўн. юшыць ’біць па вушах’ (Нас.). Відаць, зыходным трэба лічыць юшка ’кроў’ < ’жыжка’, ’суп’, вядомае шэрагу слав. моў, а не uxo ’вуха’, дзе звычайна пратэтычнае v‑, а не j‑. Ст.-польск. juszyć ’крывавіць’ добра перадае пераходную семантычную ступень, адкуль і zajuszyć. Паколькі чэш. і серб.-луж. маюць іншую семантычную спецыялізацыю гэтага дзеяслова, можна меркаваць, што бел. і ўкр. словы з польск., прычым адрыў ад грунту вёў да далейшай спецыялізацыі значэння: ’ударыць да крыві’ > ’станавіцца лютым’. На базе дзеяслова *заюшыць утвараўся дзеепрыметнік заюшаны, як і разʼюшаны ад разʼюшыць. Гэты дзеепрыметнік мог потым фанетычна змяніцца ў заюшны ў выніку страты ненаціскнога а, адкуль і прыслоўе. Не выключана і прамое ўтварэнне прыметніка ад дзеяслова. Гл. заюха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масол, масёл, масолак ’косць’, ’голая косць’ (Бяльк., Растарг., Ян.; хоц., Мат. Маг.; ветк., добр., б.-каш., Мат. Гом.), (перан.) ’рука’ (жытк., Мат. Гом.), масалы́га ’костка, масол’ (Грыг., Бяльк.), масалы́кнуцьударыць’ (лід., Сцяшк. Сл.). Рус. мосол, мосла́, мосла́к ’костка сцягна’, ’круглая абгрызеная галоўка косці’, ’сустаў крыла’, ст.-рус. мосолъ ’тоўстая каравячая косць’, мослокъ ’вяртлюг’, мостолыга ’вялікая косць’ (XVII ст.). Паходзяць з тур. musluq ’кран’, ’трубачка ў cacyдах’ (Баскакаў, Тюрк. элем., 258). Яшчэ раней Міклашыч (Türk. El. Nachtr., 2, 191), Мацэнаўэр (LF, 10, 333) прапанавалі ў якасці крыніцы запазычання тур. maslak, muslak ’кран бочкі’, пасля, аднак, Міклашыч адхіліў гэту гіпотэзу. Прычынай з’явіліся дадатковыя значэнні ў вытворнага дзеяслова мосо́лить, у прыватнасці ’дакучаць’. Баскакаў (там жа) размяжоўвае рус. лексемы мосол, мосолыга на дзве: ’проська’ і ’косць’. Першая звязана з мянушкай рускіх прасолаў, перакупнікаў палоцен, асновай для якой з’яўляецца цюрк. mäsül ’прошанае’, ’просьба’, ’прадмет просьбы’. З гэтага ўтварылася і бел. масталыга ’прыдзірала, буркун’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апляву́ха (БРС), апляву́х (Федар., 6, 64), апляву́шына (Клышка, Пол., 1969, 2, 251), пляву́ха (Бяльк.). Рус. оплеу́ха (у слоўніках з 1731 г.), оплеу́шина, оплеу́шить. Першаснае значэнне, магчыма, не ’ўдар’, а дзеянне ці вынік аплявання — выраза знявагі да чалавека; утворана, як зацірацьзаціруха, ад апляваць. Параўн. у рус. слоўніку першай палавіны XVIII ст.: оплевати «слинами заплевати, чином уничтожити, презрити» (Рукоп. лексикон, 242). Таму ‑в‑ не ўстаўное, як лічыў Карскі, прымаючы этымалогію Міклашыча, 71, аб паходжанні слова ад вуха. Сабалеўскі (Лекции, 142) больш дакладна ўказвае на выпадзенне ‑в‑ у рускай літаратурнай мове. Тлумачэнне слова ад апляваць праз звычай пляваць на руку перад тым як ударыць, якое прымае Фасмер, 3, 145, спасылаючыся на Брандта РФВ, 25, 33 наст., непатрэбна. Праабражэнскі (1, 653) зводзіць слова да пляваць і бляваць (даючы дыял. облеуха) без удакладнення семантычнага ходу ўтварэння слова, указваючы, што сувязь з вуха — другасная. Формы тыпу поўха, поўшына (Бяльк.) указваюць на магчымасць народнаэтымалагічнай сувязі са словам вуха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страля́ць ‘пускаць стрэлы, кулі, снарады’, ‘забіваць, расстрэльваць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк., Бяльк., Сл. ПЗБ), стрэля́ць ‘тс’ (ТС, Пятк. 2), страля́ць ‘біць, паліць (пра пярун)’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ‘гучна лопацца, трэскацца’ (Сл. ПЗБ), сюды ж стрэ́ліць ‘выстраліць’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Байк. і Некр., Стан., ТС), ‘забіць; ударыць’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. стріля́ти, рус. стреля́ть, стараж.-рус. стрѣляти, польск. strzelać, в.-луж. třelić, н.-луж. stśelaś, чэш. střeliti, славац. strielať, серб.-харв. стријѐљити, славен. stréljati, балг. стре́лям, макед. стрела. Прасл. *strěliti вытворнае ад *strěla (гл. страла1), з першасным значэннем ‘пускаць стрэлы’; гл. Фасмер, 3, 774; Бязлай, 3, 327. Сюды ж стрэл ‘выстрал’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт.), ‘стральба, страляніна’ (Сл. ПЗБ, ТС), страле́ц ‘стралок; паляўнічы’ (ТСБМ, Пятк. 2, Нар. Гом., Сержп., Сцяшк., Барад., Сл. Брэс.), страллё ‘стрэльба’ (Сцяшк. Сл.), стральба́ (стрѣльба) ‘паляванне’ (віц., Яшк. Мясц.), ст.-бел. стреленье ‘выстрал; адзінка вымярэння адлегласці стрэлу, роўная 60–80 м’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. таксама стрэльба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)