заме́рці, ‑мру, ‑мрэш, ‑мрэ; ‑мром, ‑мраце; пр. замёр, ‑мерла і ‑мёрла; зак.

1. Стаць нерухомым, перастаць рухацца. Камандзіры замерлі па камандзе «смірна», прыклалі рукі да пілотак. Якімовіч. Маятнік, хістануўшыся раз-другі, бліснуў і замёр зноў. Карпаў. // Сцішыцца, стаіцца. Мікола з Таняй схаваліся ў яме і замерлі. Новікаў. // Страціць на момант здольнасць рухацца, акамянець пад уплывам якога‑н. моцнага пачуцця. Замерці ад жаху. Замерці ад захаплення. □ Памятаю я, што ад гэтага жудаснага крыку я адразу ж замёр і ўсё маё цела раптам пахаладзела. Нікановіч. // Сціснуцца на момант, быццам спыніцца (пра сэрца), перарвацца (пра дыханне). Ад нечаканасці замерла сэрца, перахапіла дух. Гамолка.

2. перан. Спыніцца, перастаць дзейнічаць; заглухнуць. К восені 1915 г. прамысловае жыццё ў Мінску і іншых гарадах амаль поўнасцю замерла. «Весці». // Заціхнуць, замоўкнуць (пра гукі). Стук капытоў замёр у далечыні. □ Зноў замерлі ў небе маторы, быццам самалёт увайшоў у піке. Асіпенка.

3. (звычайна ў спалучэнні са словамі: «на вуснах», «на губах», «на языку» і пад.). Застацца нявыказаным (пра словы, гукі). Чаму замерлі словы на губах, Як заміраюць кроплі на лістах? Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́хаць, еду, едзеш, едзе; едзем, едзеце, едуць; заг. едзь; незак.

1. Рухацца па сушы, па вадзе пры дапамозе якіх‑н. сродкаў перамяшчэння. Ехаць чыгункай. Ехаць у трамваі. Ехаць вярхом. Ехаць на лодцы. □ Паабапал і ззаду карэты ехала чалавек з трыццаць коннікаў. Лынькоў. Наклалі вазы ды едуць дахаты: бацька на адным возе, сын — на другім. Якімовіч. // Рухацца, каціцца (пра сродкі перамяшчэння). Гасцінцамі ехалі то туды, то сюды вайсковыя абозы. Чорны.

2. Накіроўвацца куды‑н., выкарыстоўваючы якія‑н. сродкі перамяшчэння; ад’язджаць; рабіць паездку. Ехаць за граніцу. Ехаць на фронт. □ Пан падлоўчы, выпіўшы шклянку, устаў, папрасіў прабачэння, што не можа больш заставацца, што ён мусіць ехаць па службе, і выйшаў. Колас.

3. перан. Разм. Выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах, атрымліваць выгаду з каго‑, чаго‑н. — На татку едуць, пакуль татка не з’ездзіцца, — сказаў, як стары, Вова недзе чутыя словы. Гурскі. — Склалі дзесяць год таму назад сякі-такі планік і з таго часу едзем на ім. Кулакоўскі.

4. Ссоўвацца, саслізгваць са свайго месца. Шапка едзе на вочы.

•••

Далей (ехаць) некуды гл. некуды.

На тройках ехаць — вучыцца пасрэдна, без асаблівага старання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кра́таць1 ’рухаць, варушыць’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сл. паўн.-зах., Гарэц., КЭС, лаг., Яруш., Яўс.). Беларуская лексема лічыцца запазычаннем з літ. kratýti ’трэсці’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 68). Больш надзейнай здаецца іншая версія аб пранікненні з балтыйскіх дыялектаў. Мы маем на ўвазе паралелі да літ. krutė́tiрухацца’ (гл. Фрэнкель, 303), якое магло праз *krъtěti даць кратаць. Параўн. асабліва літ. krùtinti, krutnóti ’рухаць, чапаць, кранаць’ і бел. кратаць, кранаць.

Кра́таць2 ’чапаць, дакранацца’ (ТСБМ, Шпіл., Сл. паўн.-зах.). Гл. кратаць1 і кранаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трамце́ць ’мігцець, дрыжаць’ (Скарбы, Сцяшк.), ’калаціць’, ’дрыжаць ад жадання’ (брагін., З нар. сл.), ’брынкаць, бразджаць (аб паколатым посудзе)’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ’ляскаць’ (брагін., Шатал.), ’пакрывацца пухірамі, пячы’ (навагр., Сл. ПЗБ), тромце́ць ’дрыжаць, трапятаць’ (ТС). Укр. тремті́ти ’дрыжаць, трымцець, трапятацца’, польск. дыял. trzemcieć ’хістацца’, ст.-чэш. třměti ’тс’. Прасл. *trьmtěti ’дрыжаць’ роднаснае прасл. tręsti ’трэсці’, лац. tremere ’тс’, tremare ’дрыжаць’, ст.-грэч. τρέμω ’трасуся’, літ. trinksė́ ’грукаць, пастукваць’, лат. trimētрухацца’, trīcēt ’дрыжаць, трэсціся’ (Махэк₂, 659; ЕСУМ, 5, 629). Гл. таксама трымцець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віхля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

Разм.

1. Рухацца няроўна, хістаючыся з боку ў бок. Задняе кола віхляла, церла загваздку, чаплялася вобадам за драбіны. Масарэнка.

2. Ісці, робячы частыя павароты. [Мікітка] замкнуў хату на замок, падвязаў лыжы і неўзабаве ўжо віхляў між камлёў дрэў. Сачанка. // Віцца (пра дарогу, рэчку і пад.). Адразу ж за вёскай пачыналася лагчына, па якой віхляла рэчка. Новікаў.

3. перан. Ухіляцца ад прамога адказу; віляць. Раман, згубіўшы надзею на тое, што старая прагаворыцца, пачынае хітрыць, віхляць языком. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заплята́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да заплесціся ​1.

2. (у спалучэнні з назоўнікам «ногі»). Няўпэўнена, з цяжкасцю рухацца, чапляцца адна за адну. Па калідору ідзе [Міця], як у тумане. Заплятаюцца ногі. Навуменка. Дзеці змарыліся. Ножкі ў іх запляталіся. Няхай.

3. (у спалучэнні з назоўнікам «язык»). Невыразна, нячленараздзельна вымаўляць. Рая расказвала пра ўсё, што бачыла і перажывала, але язык яе пачаў заплятацца. Новікаў. — Вось я і прыйшоў, Юлька, — гаварыў Андрыян нейкім не сваім голасам; язык яго заплятаўся. Марціновіч.

4. Зал. да заплятаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяза́ць, вяжу́, вя́жаш, вя́жа; вяжы́; вя́заны; незак.

1. што. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

В. снапы.

2. каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

В. разбойніка.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

В. карункі.

В. панчохі.

4. што. Змацоўваць чым-н. (спец.).

В. цагліны цэментам.

В. бярвенне.

5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

Вяжа ў роце ад кіслага.

Танін вяжа.

|| зак. звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).

|| наз. вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) і вяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

В. машыну ўправа.

В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).

2. Валіць на бок, пераварочваць.

В. воз.

3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).

Мне вядома, куды ён верне.

4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).

Сам вінаваты, а на другіх верне.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

Дым верне з коміна.

6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

Трактар верне дзёран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нерв, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін са шматлікіх пучкоў валокнаў у выглядзе белых канацікаў, якія ідуць ад галаўнога і спіннога мозга да органаў пачуццяў, мышцаў, залоз і інш. і даюць целу магчымасць рухацца і адчуваць.

Зрокавы н.

2. мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.

Нервы не вытрымалі.

3. перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н.

Нёман быў нервам сяла.

Выматаць усе нервы (разм., неадабр.) — змучыць, давесці да знямогі.

Іграць на нервах (разм., неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.

Трапаць нервы (разм., неадабр.) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.

|| прым. нерво́вы, -ая, -ае.

Н. цэнтр.

Нервовыя хваробы.

Нервовая сістэма.

Н. цік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спыні́цца, спыню́ся, спы́нішся, спы́ніцца; зак.

1. Перастаць рухацца, спыніць што-н. рабіць, устрымацца ад якога-н. дзеяння.

С. на паўдарозе.

Матор спыніўся.

Гэты чалавек не спыніцца ні перад чым (перан.: пойдзе на любыя ўчынкі).

2. Часова размясціцца, пасяліцца дзе-н.

С. ў гасцініцы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра развіццё, ход і пад.: прыпыніцца, перарвацца.

Работы па ўкладцы труб спыніліся.

4. на кім-чым. Пра погляд, увагу, думкі і пад.: затрымацца на кім-, чым-н.

Мой позірк спыніўся на сыне.

5. на кім-чым. Прыйсці да якога-н. рашэння, спыніць свой выбар на кім-, чым-н.

С. на выбары маладога кандыдата.

|| незак. спыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)