Се́дзілка, се́дзелка, се́дзялка ‘сядзенне ў прасніцы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ), ‘стойка для дзяцей’ (круп., Сл. ПЗБ), ‘сядзенне ў прыстасаванні для пад’ёму бортніка’ (рагач., Сл. ПЗБ), седа́лка ‘крэсла для малога дзіцяці’ (ТС), се́дзелко ‘услончык, месца для сядзення’ (ТС), се́дзела, се́дзелка ‘частка прасніцы, на якой сядзяць’ (віл., Шатал.). Славен. sedélo, балг. седело. Прасл. *sědědlo, паводле Варбат (Морфон., 213), дэрыват ад прасл. *sěděti ‘сядзець’. Лаўчутэ (Балтизмы, 131) адносіць слова да балтызмаў, параўн. лат. sêdela ‘крэсла, сядзенне’, дыял. sêdelis ‘сядзенне ў ільномялцы’, што не мае падстаў; хутчэй, запазычанне з беларускай мовы, параўн. макед. седил ‘верхняя частка сядла’, седало ‘сядзенне’, балг. седа́лка ‘тс’ і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Купча́сты ’з пышнай густой кронай (пра дрэва)’ (ТСБМ), ’бахматы’ (Сл. паўн.-зах.). Да купа 1 (гл.). Параўн. купісты (гл.). Суфіксальная частка ‑ча‑сты складваецца з двух элементаў: ‑ча (параўн. купча ад купіць) (Сцяцко, Афікс. наз., 74) і ‑(і)сты.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ге́вер ’частка восені паміж слупамі, якія падтрымліваюць бэлькі, страху’ (Касп.). Відавочна, таго ж паходжання, што і ст.-бел. геваръ ’дамкрат’, г. зн. запазычанне з польск. hewer (а гэта з ням. Heber < heben ’паднімаць’). Гл. Булыка, Запазыч., 81; Брукнер, 171.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабаду́р ’куралеснік, які спакушае жанчын сваімі размовамі’ (Нас.). Укр. бабоду́р ’залётнік, лавелас’. Складанае слова: першая частка да баба ’жанчына’, другая дуры́ць або дурэ́ць. Цікава, што семантычна ідэнтычнае ўтварэнне ёсць і ў ням. мове: Weibernarr ’лавелас’ (< Weib ’жанчына’, Narr ’дурань’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́спаркі, ро́споркы — частка кроснаў (Сл. Брэс.), ро́спыркі, роспіркі, распо́ры ’гарызантальныя папярочныя планкі, што змацоўваюць раму ткацкага станка’, ’пругі пры тканні’ (Уладз.). Да распіра́ць (гл.). Аналагічна рус. распорка, польск. rozporka, rozpora, rozpornica, чэш. rozpora, rozpěra, rozporek ’перакладзіна’, ’распорка’, ’распорная бэлька’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Пахаткі́ 1, похоткі́ ’частка пчалінай сям’і, якая выконвае разведвальную функцыю’ (Анох.). Да паход, ход < хадзі́ць (гл.). Параўн. іван. ходкы́ ’работа пчол па разведцы’.
Пахаткі́ 2 ’зручны для работы’ (паст., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі хваткі і пахватны ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перано́сіца ’пераноссе’ (навагр., ЖНС), пірано́сіца ’верхняя частка носа між вачэй’ (Варл.). Лексема з суф. ‑іц‑а (як у балг. і серб.-харв. мовах) — пад уплывам рус. ці ц.-слав. мовы, параўн. яшчэ ст.-рус. переносица ’тс’ (з 1682 г.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мястэчка, мясце́чка ’пасёлак гарадскога тыпу’, ’цэнтральная частка сяла’, ’сяло з некаторымі прыкметамі горада’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), ст.-бел. мястечко (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. miasteczko (Кохман, Kontakty, 86; Булыка, Запазыч., 212).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лы́біцца ’ухмыляцца’ (мін., Сл. ПЗБ), ’усміхацца’ (шчуч., Нар. лекс.). Відавочна, запазычанне з рус. лы́биться, якое Трубачоў звязвае роднаснымі лоб, ст.-рус. лъбъ ’лоб’, наўг. лы́бонь ’верхняя частка галавы жывёлы’, дзе назіраецца падаўжэнне вакалізму ъ > ы (гл. Фасмер, 2, 539).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эшало́н, ‑а, м.
1. Спец. Частка баявога парадку войск, калі размяшчэнне падраздзяленняў зроблена ў глыбіню ці ўступамі, а не па фронту. На світанні наша разведка данесла, што старыя нямецкія франтавыя ўмацаванні, першага і другога эшалона, пустыя. Машара.
2. Пры паходным перамяшчэнні войска — асобная частка агульнай калоны, якая рухаецца на пэўнай адлегласці ад другой. Калі ў 6 гадзін 30 мінут пачаць адвал ад левага берага першай хвалі дэсанта, то штурмавыя батальёны дывізій першага эшалона прычаляць да таго берага ў 7 гадзін 30 мінут. «Звязда».
3. Чыгуначны састаў, аўтакалона, група самалётаў для масавых перавозак спецыяльнага прызначэння. Эшалон з вугалем. □ Цяпер усе станцыі і пуці забіты ваеннымі эшалонамі, што так паспешліва гналіся на ўсход. Няхай. [Страмілін:] Мы адпраўляем першы эшалон нашых самазвалаў на Волга-Дон. Крапіва.
[Фр. échelon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)