Дра́ла; даць драла ’даць цягу’ (БРС, Нас., Касп., Шат.). Відавочна, звязана з дзеясловам драць у значэнні ’ўцякаць’ (параўн. рус. удра́ть, удира́ть ’уцякаць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

З’ю́дзіць ’успудзіць, сагнаць з месца, падбухторыць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. съюта́жить, съюртить ’сагнаць, ссыпаць у кучу’ (Даль). Гл. юдзіць ’зводзіць; павучаць, падказваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падле́так ’хлопчык або дзяўчынка ў пераходным узросце’ (ТСБМ, Касп.), падле́так (ТС), пудлы́ток (Клім.) ’тс’. Рус. подле́ток, укр. підлі́ток ’тс’. Да ле́та (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пазвано́к ’састаўная частка пазваночніка чалавека і некаторых жывёл’ (ТСБМ). Рус. позвоно́к ’тс’. Паводле Фасмера (3, 303), звязана чаргаваннем галосных з звяно (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пако́н ’канец, скананне’ (Нас., Бяльк.), ’пачатак (іспакон)’ (Нас.). Ст.-рус. поконъ ’пачатак’. Да кон3, канаць (гл.). Сюды ж пако́нішча ’могілкі’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палаве́ць ’паспяваць (аб жыце, аўсе і пад.)’ (Ант. бел. нар. песні, 170), полове́ты ’тс’ (Выг.). Рус. полове́ть ’тс’. Да палавы1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́с ’двухбаковы дыван без ворсу’ (ТСБМ). Праз рус. пала́с (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73 і наст.) з перс. palās ’тс’ (ССРЛЯ, 9, 329).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паліклі́ніка ’лячэбная прафілактычная ўстанова’ (ТСБМ). Праз рус. поликли́ника з ням. Polyklinik ’тс’ < грэч. πόλις ’горад’ і κλινική ’лячэнне’ (Гл. ССРЛЯ, 10, 990).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сцел ’пастух’ (паўн.-усх., КЭС). Да пасці (гл.). Суфікс ‑еЛу як у рус. петел ’певень’ Пра ‑ц‑ (якое З ‑Т‑) гл. пастыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сіць ’пасвіць’ (шальч., Сл. ПЗБ), рус. разан. і прэйл. (Латвія) писить ’тс’. Выраўноўванне суфікса паводле ітэратыўных дзеясловаў на ‑Пі‑. Да пасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)