Лашчы́на ’нізкае месца на полі’, ’нізіна’ (Выг., Сцяшк., Бяльк., Касп.; паўд.-усх., КЭС; віл. іўеў., навагр., круп., Сл. паўм.-зах.), < ілажчына < лажок + ін‑а. Да лог (гл.). Інакш Куркіна (Этымалогія–1974, 50), якая адносіць рус. лощина ’тс’ да этымалагічнага гнязда lesk‑/lošk‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буглёўнік, буглёкмесца, дзе багата дробных, адшліфаваных вадой каменьчыкаў’ (гродз., Яшкін). Няяснае слова. Можна толькі выказаць няпэўную дагадку пра нейкую сувязь з дзеясловам тыпу *аб‑угліць (да ву́гал). Параўн. яшчэ ўкр. (закарп.) бу́гол ’вялікі камень у рацэ’. Гл. Краўчук, БЛ, 1974, 5, 64.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слі́шча ‘сцелішча; месца, дзе сцелюць лён’ (ТС; рас., чэрв., Сл. ПЗБ; Сцяшк., Шатал., Жд. 1, З нар. сл., Нар. лекс.). Укр. сли́ще, рус. дыял. стли́ще, польск. дыял. śliszcze ‘тс’. Прасл. паўночнаслав. *stьliště. Да *stьlati ‘слаць’ з суф. ‑iště; гл. Праабражэнскі, 2, 387.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талэпа́месца, крыху прыкрытае снегам’ (Сл. Брэс.). Магчыма, да тал, та́лы (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. смал. талоба́: во за́иччая тылаба́месца, дзе заўсёды водзіцца дзічына, якая пакідае сляды на снезе’ (Дабр.). Не выключала, што гэта гукапераймальнае ўтварэнне ад *талэ́п, параўн. укр. тала́п ’пра капанне ў чым-небудзь рэдкім’, дыял. таля́п ’тс’, ад якіх паходзяць тала́пати ’ўтвараць характэрныя гукі, ходзячы ў растаптаным або завялікім абутку’, дыял. ’каламуціць ваду, плюхаючыся ў ёй; брудзіць’, чэш. tlapati ’шлёпаць, ступаць, крочыць’, якое Махэк’2 (645) узводзіць да *telp‑ (гл. целяпаць), не зусім яснае польск. дыял. tałapać się ’плёскацца, хлюпаць у вадзе’ (магчыма, усходнеславянскага паходжання). Гл. таксама Фасмер, 4, 15; ЕСУМ, 5, 507–508.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раўні́на ’роўная, без гор, пагоркаў і паніжэнняў зямная паверхня’, ’роўнае месца, роўнядзь, роўнае поле’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), раўніна́ ’тс’ (ваўкав., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.), роўніна́ ’нешта выключна роўнае; роўная мясцовасць, роўнядзь’ (ТС); ст.-бел. ровнина (1616 г., Карскі, 1, 415). Параўн. укр. рівнина́ ’тс’, рус. равни́нац.-слав.) ’тс’, польск. równina ’тс’, серб.-харв. равнѝна ’тс’, славен. ravnína ’тс’, балг. равнина́, ц.-слав. равьнина ’тс’. Дэрыват ад прасл. *orvьnъ са значэннем ’роўны’ (гл. роўны) з далейшым утварэннем пры дапамозе суф. ‑in(a) са значэннем ’месца, прастора’, падобна як цесныцясніна і інш. (БЕР, 6, 140). Меркаванні пра запазычанне гл. Кохман, Зб. Бархудараву, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́жарка ’трэшчына на лёдзе’ (Сл. Брэс.), пожо́ра ’вада паверх лёду, верхаводка’ (ТС); параўн. абжо́ра ’вада паверх лёду’ (ЛА, 2), рус. обжо́р ’тс’, зажо́ра ’палонка’, ’яма’, зажо́ры ’талая вада пад снегам, у ямах на дарозе і палях’, чэш. požírka, požeradlo ’прадонне, глыбокае месца ў вадзе’. Узыходзіць да прасл. *žerdlo/*žьrdlo (гл. жарало), з якога ў некаторых дыялектах развілося значэнне ’крыніца’: параўн. укр. бойк. žereło ’крыніца’, польск. źródło ’тс’ і пад. У якасці назвы балота гэтая аснова ў рус. жорло́ ’правал; багністае месца на балоце’ (Куркіна, Этимология–1967, 132). Са значэння ’крыніца’, г. зн. ’вада, якая выступае з-пад зямлі’, развілося значэнне ’вада, якая выступае з-пад лёду ці снегу’. Параўн. яшчэ нажор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́ска ’пралышанае месца на бервяне’ (Бяльк.), ’жывёла (карова, конь, сабака) з белай плямай на ілбе’ (Нас.; КЭС, лаг.; паўн.-зах., пін., КЭС), ’птушка лысуха, Fulica atra’ (светлаг., Мат. Гом.; Федз.–Доўб.). Укр. ли́ска, рус. лыска, польск. łyska, каш. lëska, liska, н.- і в.-луж. łyska, чэш., славац. lyska, славен. lȋska ’карова’, črna liska ’лысуха’, серб.-харв. ли̏ска, балг. лиска. Прасл. lysъka ’лысуха’, ’свойская жывёліна з белай плямай на ілбе’, ’месца аголенае і свяцейшае за астатняе’ (Слаўскі, 5, 419–421). Утворана ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.). Аналагічна і ў іншых мовах, напр., ням. Blesse ’белая пляма ў жывёл на ілбе’ ∼ Blasshuhn ’вадзяная курка’ (гл. яшчэ Скок, 2, 307; БЕР, 3, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буда́н ’будан’ (БРС, Янк. II), ’будынак, жыллё, хата і да т. п.’ (слаўг., Яшкін). Паколькі ўтварэнне ад бу́да́ ’жыллё, будан і да т. п.’ вельмі няпэўнае (па якой мадэлі?), то трэба буда́н лічыць ідэнтычным па паходжанню з байда́н (гл.) ’будан, выган, адкрытае месца і да т. п.’, рус. байда́н, буйда́н ’адкрытае месца, узвышша і да т. п.’ Усё з майда́н (са зменай м|б у цюрк. мовах; падрабязней гл. пад байда́н, там і некаторая літ-pa). На запазычанае слова, мабыць, аказала ўплыў слова бу́да́ ’жыллё і да т. п.’ Ад буда́н утвораны (суф. ‑аш) буда́ш, буда́ч ’будка, будан’ і будала́ш ’тс’ (Яшкін). Словаўтварэнне апошняга не вельмі яснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурча́к1 ’гатунак гароху’ (Сцяц., Жд., Касп.), ’гарох буйнога гатунку’ (КЭС, лаг.), бу́рчак ’буры гарох’ (Др.-Падб.). Польск. burczak ’звычайны або буры гарох’. Фасмер (1, 249) (без польскага матэрыялу) лічыць, што гэта запазычанне з цюрк. моў (тур., туркм., чагат. burčak ’гарох’). Наводзіць сумненне адсутнасць гэтага слова ва ўсходніх гаворках, рус. і ўкр. мовах. Можа, запазычанне з польск. burczak (якое, здаецца, Варш. сл., 1, 236, выводзіць ад bury): параўн. націск у бу́рчак.

Бурча́к2 ’ручай з хуткім цячэннем вады’ (Арх. ГУ), ’адрэзак ракі, дзе хуткае цячэнне’ (Янк. I), бурча́ ’топкае месца’ (Яшкін). Укр. бу́рчак ’тс’. Да бурча́ць (гл.). Параўн. і бурку́нмесца, дзе шуміць вада ў рацэ’ (Сцяшк. МГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заве́я ’мяцеліца’. Рус. дыял. заве́я ’тс’, ’месца дзе кружыць вецер’, укр. заві́я ’мяцеліца’, польск. zawieja ’тс’; параўн. чэш., славац. závěj, славен. zavèj ’сумёт’. Аддзеяслоўны наз. на а‑ ўтвораны ў паўн.-слав. мовах на базе прэфіксальнага *za‑vě‑ja‑ti (гл. веяць). Бел., укр. і польск., а таксама рус. дыял. прыбалт. факты магчыма трактаваць як звязаныя паміж сабой. Перм., арханг., урал. завеямесца, захаванае ад ветру’ магло ўзнікнуць самастойна. Крыніцай польск. і зах., усх.-слав. з’явы можа быць як польск., так і «крэсовая» форма (чаму не пярэчыць ужыванне Міцкевічам); для высвятлення гэтага патрэбны звесткі аб пашырэнні слова ў народных гаворках, што для слова, замацаванага ў літ. мове, ускладнена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)