слаба... і слаба-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) слабы (у 1 знач.), напр.: слабаактыўны, слабавыражаны, слабадакладны (спец.);

2) слабы (у 2 знач.), напр., слабабачанне (спец.);

3) слабы (у 6 знач.), напр.: слабаалкагольны, слабасалёны;

4) з малой колькасцю чаго-н., напр.: слабаваданосны, слабагліністы, слабажалезісты;

5) злёгку ці недастаткова, напр.: слаба-жоўты, слабазаселены, слабапранікальны, слабаразвіты, слабарастваральны;

6) малы, напр., слабарослы (пра расліны: малой вышыні; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сярэдне... (а таксама сярэдня...).

Першая састаўная частка складаных слоў, са знач.:

1) сярэдні (у 2 знач.), напр.: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;

2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр.: сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;

3) сярэдні (у 3 знач.), напр.: сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;

4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр.: сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;

5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр.: сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ву́да 1 ’ляжка’ (КЭС, навагр.), вуды (экспр.) ’ногі’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 133, нясвіж., дзятл.). Ст.-бел. вуда, удъ ’частка цела’ (усе прыклады, за выключэннем аднаго, у евангельскіх тэкстах) (КГСБМ). Рус. уд ’тс’ (прыклады ў Даля таксама з евангельскіх тэкстаў), ст.-рус. оудъ ’член; кавалак’, оудо н. р., мн. л. оудеса ’тс’, ст.-слав. оудъ ’частка цела’, польск. ud, udo ’частка цела, галоўным чынам нага ад бядра да калена’, чэш., славац. úd ’частка цела’, балг. уд, серб.-харв. у̑д, славен. у́д ’тс’. Прасл. udъ. Задавальняючай этымалогіі слова няма. Мяркуецца, што гэта — утварэнне ад і.-е. *au‑ ’прэч’ і кораня *dh(ē)‑ ’што-небудзь аддзеленае’ (Голуб-Копечны, 400) або ўтварэнне з прыстаўкай u‑ ад старажытнага кораня ў ступені рэдукцыі ‑dъ < і.-е. *dh(ē)‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 236). Няпэўна Младэнаў (649), які звязваў уд з уз‑да, об‑уть. Якабсон (LJSLP, 1/2, 1959, 273) падтрымлівае старую этымалогію Гараева (385) аб тым, што уд нельга аддзяліць ад рус. у́дить ’спець, набракаць’ і ад вымя (< *ūd‑men). Іншыя этымалогіі і літ. гл. Фасмер, 4, 148. У сучасных беларускіх гаворках вуда, калі меркаваць па адсутнасці жывых прыкладаў на ўсходнеславянскай тэрыторыі, а таксама па тэрыторыі распаўсюджвання і значэння слова, з’яўляецца, відавочна, запазычаннем з польск. udo ’частка нагі ад бядра да калена’.

Ву́да 2 (БРС, Нас., Шат., Бяльк.), вуда́ (Гарэц., Касп.), ву́дка (Крыв.). Рус. уда́, у́дочка, укр. ву́дка, ст.-рус. оуда, ц.-слав. ѫда, ѫдица, балг. въдица (Младэнаў, 94), серб.-харв. у̏дица, славен. ȯdica, чэш. udice, польск. węda, wędka, в.-луж. wuda, н.-луж. h́uda. Найчасцей тлумачаць з прыстаўкі *an‑ або *on‑ і і.-е. кораня dhē‑, гэта значыць ’тое, што прыкладзена’. Роднаснымі лічаць лат. uodne ’планка, на якой стаіць санны кузаў’, ẽndas ’частка сялянскіх саней’; параўн. таксама літ. iñdas ’сасуд’, славен. nâda ’падстаўка’. Гл. Траўтман, 48; Махэк₂, 666; Фасмер, 4, 148. Менш верагоднай з’яўляецца версія Мейе, Études, 320, які лічыць зыходным *onkda і параўноўвае яго са ст.-інд. aṅkáḥ ’гак’, грэч. ὄγκος ’тс’, лат. uncus ’сагнуты’. Іншую літ-ру гл. у Фасмера (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бічо́ўка ’вяроўка’ (Бяльк.), ’частка цэпа, якой б’юць па снапах’ (Касп.), бічэ́йка ’тонкая вяровачка’ (Бяльк., Нас.). Рус. бече́вка, бечева́, бичева́, бичёвка і г. д., укр. бечівка. Няяснае слова. Агляд версій гл. Фасмер, 1, 162; Шанскі, 1, Б, 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́к 1 ’каток’ (Яруш., ДАБМ, 825). Да вал 3.

Вало́к 2 ’папярочная планка ў граблях’ (Шатал.); ’частка грабель’ (Выг. дыс.); ’ворчык’ (Мат.). Да вал 3.

Вало́к 3 ’доўгія вузкія кучы сена’ (БРС, КЭС, Янк.₂). Да вал 4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́стка ’гестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Начакве́т ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), іншыя назвы: начнік, начніца, паўночнік (там жа). Складанае слова, першая частка (да ноч), відаць, сведчыць пра раскрыванне кветкі ў начны час (параўн. іншыя назвы), другая — да квет(ка), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падво́й ’частка сахі, якая падтрымлівае плаху’ (Выг.), пудвій ’тс’ (Тарнацкі, Studia), падваі ’вяроўка, якой прымацоўваюцца нарогі сахі да ручкі’ (Сл. ПЗБ). Рус. подвби ’вязкі, віцы, якія звязваюць часткі сахі’. Да падвіць > віць з чаргаваннем галосных у корані.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дбічка ’абручык з ільнянай кудзелі, частка галаўнога убору’ (Сл. ПЗБ). Гл. падвічка ’тс’. Гук  6 замест в — вынік асіміляцыі, або па аналогіі з подбіўка ’падкладка’ (Янк. Мат., Сл. ПЗБ). Параўн. яшчэ рус. побогтик замест повойник ’намітка’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́згры ’мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.’ (глыб., Жыв. св.). Ад пу́здра ’ноздры, храпа’ (гл. пуздро); у абедзвюх формах, магчыма, знайшло адлюстраванне чаргаванне асноў прасл. *pug‑(z): *pyž‑, гл. Куркіна, Этимология–1971, 70–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)