не́калі нареч.

1. (нет времени) не́когда;

2. (в далёком прошлом) не́когда, пре́жде; когда́-то;

н. там было́ непрахо́днае бало́та — не́когда (пре́жде, когда́-то) там бы́ло непроходи́мое боло́то;

3. (в будущем) когда́-то, когда́-нибудь;

н. і гэ́та зро́бім — когда́-то (когда́-нибудь) и э́то сде́лаем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

службо́вы

1. в разн. знач. служе́бный;

с. час — служе́бное вре́мя;

гэ́та гіпо́тэза ма́е то́лькі ~вае значэ́ннеэ́та гипо́теза име́ет то́лько служе́бное значе́ние;

~выя сло́выграм. служе́бные слова́;

2. должностно́й;

~вая асо́ба — должностно́е лицо́;

~вае даручэ́нне — должностно́е поруче́ние;

3. уст. прису́тственный;

с. дзень — прису́тственный день

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узварушы́ць сов.

1. растрево́жить, развороши́ть;

у. мура́шнік — растрево́жить (развороши́ть) мураве́йник;

2. перен. встряхну́ть, взбодри́ть; расшевели́ть; подня́ть;

гэ́та ўзварушы́ла людзе́йэ́то встряхну́ло (взбодри́ло) люде́й;

у. наро́д — расшевели́ть (подня́ть) наро́д;

3. перен. (вызвать глубокие чувства) тро́нуть; потрясти́;

ве́стка глыбо́ка ўзварушы́ла яе́ — изве́стие глубоко́ тро́нуло (потрясло́) её

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

усплы́сці сов., прям., перен. всплыть; (об образах, воспоминаниях — ещё) встать;

наве́рх ~лыло́ мно́ства мале́нькіх ры́бак — наве́рх всплы́ло мно́жество ма́леньких ры́бок;

пе́рад вачы́ма ўсплыў знаёмы во́браз — пе́ред глаза́ми всплыл (встал) знако́мый о́браз;

зноў ~лыло́ гэ́та пыта́нне — сно́ва всплыл э́тот вопро́с;

у. наве́рх — всплыть на пове́рхность (нару́жу)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Касцёл ’касцёл, каталіцкая царква’ (ТСБМ, БРС, Сл. паўн.-зах. і г. д.). Рус. костёл, укр. костьо́л. У ст.-бел. мове засведчана з XVII ст. у формах костелъ, косцелъ. Непасрэднай крыніцай запазычання бел. слова было польск. kościół ’тс’. У польск. мове гэта слова ўзята, відаць, са ст.-чэш. kostel, якое, у сваю чаргу, запазычана са ст.-в.-ням. kastel < лац. castellum. Недакладна ў Булыкі, Запазыч., 173, дзе польск. лексема выводзіцца непасрэдна са ст.-в.-ням. На тэрыторыі ўсх. славян даная назва адзначаецца ўжо ў 1438 г. (гл. Фасмер, 2, 347). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 67. Трэба спецыяльна падкрэсліць, што значэнне ’царква’ развілося ў зах. групе слав. моў і гэта трэба мець на ўвазе гісторыкам слав. моў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ім ’скупы’ (міёр., З нар. сл.), каімка, каіміна ’скупы і люты чалавек’ (міёр., З нар. сл.; Нар. словатв.). На думку Крыўко (З нар. сл.), ад уласнага біблейскага імя Каін. Гэта фармальна пацвярджаецца матэрыяламі слоўніка Насовіча. Рус. каін ’пракляты, які не раскаяўся, акаянны’. Народная этымалогія звязвае з каяцца. Трансфармацыі семантыкі і формы ў слове адбыліся ў выніку кантамінацыі зыходнай лексемы з гукава і сэнсава блізкай. Так, звяртае на сябе ўвагу ўжо разгледжанае намі каём, каёміна (гл.) ’шустры, бойкі’, рус. паўн., усх. окаём ’нягоднік, неслух, ашуканец’, ярасл. окоём ’хлус, нягоднік’, ’скнара, скупы’. Што датычыцца ўжывання ўласнага імя як апелятыва, то гэта з’ява добра вядомая, параўн. для той жа тэрыторыі адам ’скупы’. Апошняя паралель таксама сведчыць у карысць каім < Каін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́пка1, апе́лька ’пятля для кручка’ (Жд. 1), га́пка ’пятля ў адзенні’ (Сцяц. Словаўтв.), га́пка, гапе́лечка, гапе́лька ’пятля’ (Шатал.), га́пачка ’самаробны гузік; пятля’ (Сцяшк. МГ). Падрабязны агляд форм гл. Сцяц. Нар. лекс., 125. Сцяцко (там жа) лічыць, што бел. форма га́пка ўзята з польск. haptka ’тс’ (гэта з’яўляецца дыялектнай формай польск. haftka < ням.; аб этымалогіі гл. Слаўскі, 1, 390). Гэта магчыма, але можна лічыць зыходным і польск. haftka; на бел. глебе замена ф > п, што звычайнае ў слав. мовах. Параўн. га́птка, га́фтка.

Га́пка2 ’свіны страўнік’ (Шатал.). Няясна. Магчыма, ад уласнага жаночага імя Гапка (ад уласных імён нярэдка ўтвараюцца назвы розных прадметаў, у прыватнасці назвы часцей цела). Параўн. укр. дыял. га́пка ’задняя частка цела, podex’ (Грынч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марэна1 ’травяністая (паў)кустовая расліна Rubia, з якой атрымліваюць чырвоную фарбу’ (ТСБМ). Рус. марена́, паўд.-сіб., іркуцк. маря́ный ’чырвоны, пунсовы (аб небе на захадзе сонца)’, польск. marzana, чэш. mařena, mořena, ст.-чэш. mařana. Да мара́ць (Фасмер, 2, 573), Махэк₂ (352) лічыць, што гэта лексема няяснага паходжання, магчыма, яшчэ праеўрапейскага.

Марэна2 ’рыба марона, Barbus barbus (L.)’ (Днепр, Жук.; Крыв.), паўд.-рус., волж. ма́рена, марена́ ’тс’. Да марона (гл.). Булыка (Лекс. запазыч., 144) прыводзіць ст.-бел. марена — назва іншай рыбы — ’ласось’ (пач. XVIII ст.), якое лічыць запазычаным з лац. marena праз ст.-польск. marena ’рыба сіг, Coregonus lavaretus marena’. Няпэўна. Гэта назва паходзіць з новав.-ням. Maräne. Параўн. таксама серб.-харв. мо̀руна ’бялуга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Байда́н ’зямля, пакінутая для пашы’ (Нас.), ’адкрытае месца’ (Касп.), ’месца на сенажаці, дзе расце толькі маленькі густы сівец, а іншая трава не расце’ (докш., Янк. Мат.), ’будан, выган’. Рус. дыял. байда́н ’пустэча, незабудаванае месца; узвышша; карагод, вясёлая гульня на паветры’. Ужо Даль лічыў, што гэта, магчыма, змена слова майдан. Гэта версія пераконвае. Гук б‑ на месцы м‑ можа быць вытлумачаны фанетыкай цюркскіх моў (у некаторых мовах пачатковае м‑ пераходзіць у б‑). Адносна значэння параўн. шырокую семантыку слова майда́н, якая амаль поўнасцю супадае ў гэтых словах. Параўн. і рус. дыял. буйда́н (тульск.), буя́н ’адкрытае з усіх бакоў, узвышанае месца, базарная плошча; амбар’, якое Трубачоў, Дополн., 1, 257 (пад буя́н), таксама лічыць цюрк. варыянтам слова майда́н. Параўн. буда́н.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бон, бом ’выгаралая глыбокая яма ў тарфяным балоце, якая запоўнена вадой, глыбокая яма ў рацэ’ (усх.-палес.; Талстой, Геогр., 202). Талстой (там жа) параўноўвае з укр. (закарп.) бо́ня, бо́нище ’глыбокая яма ў балоце, запоўненая вадой’, укр. (бойк.) бо́ня ’стаячая вада’, кашуб. bonawa, bonawka ’дзёран, трава’, н.-луж. bon, bonk ’вільготны, мокры дзёран; луг, паляна’. Усё гэта, быццам, старое запазычанне з герм. (ням. Bonn ’мокрая лугавая трава’). Але зыходзячы з таго, што бонгэта і ’месца, дзе рыбакі выцягваюць з вады сетку’ (Яшкін), магчыма, лепш лічыць, што бон, бом як тэрмін рэльефу звязаны з такімі словамі, як рус. бом, бон ’плавучы насціл у гавані’ < герм. (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 191, 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)