усту́п 1, ‑а, м.

Частка чаго‑н., якая адступае ад асноўная лініі, утвараючы ступень, выемку. Уступ катлавана. Уступы гор. □ Ля невялікага віру, які пераходзіць у доўгую затоку, [мы] спыніліся, аглядаючы кожны ўступ ля берага. Ігнаценка. Па другі бок.. [вуліцы], там, дзе канчаецца асфальт, не крута, а ўступамі, штораз усё ніжэйшымі, пачынаецца спуск да Дняпра. Палтаран.

усту́п 2, ‑у, м.

Пачатковая частка кнігі, артыкула, музычнага твора і пад., уводзіны да чаго‑н. Уступ да паэмы Якуба Коласа «Новая зямля». □ Уступ [Трэцяй сімфоніі Р. Пукста] пачынаецца магутнай, моцнай па гучанню кароткай завершанай тэмай. Дубкова. І Міхась па .. голасу [маці] здагадаўся: гэта толькі ўступ, а галоўнае — наперадзе. Сіўцоў. // Прадмова, уступнае слова. Ян Дрда, папрасіўшы ўвагі, у кароценькія ўступе сардэчна, па-сяброўску вітае нас — беларускіх таварышаў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гі́рка (гы́рка) ’ніжняя шырокая частка збанка’ (Шатал.), ґі́рка ’збанок з адбітым горлам’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. ги́рявий ’нізка астрыжаны’, ’сапсаваны, дрэнны’ (Грынч.), ги́рявий го́рщик ’збанок з адбітай верхняй часткай’. Паходжанне ўсх.-слав. *гыря няяснае (гл. Фасмер, і, 408; Рудніцкі, 619; там агляд розных версій). Прынамсі, адносна значэнняў ’нізка астрыжаны і да т. п.’ і ’збанок з адбітай верхняй часткай’ можна меркаваць, семантыка ’збанок з адбітай верхняй часткай’ (→ ’ніжняя шырокая частка збанка’) выводзіцца з ’нізка астрыжаны’. Тут нейкая метафара, назва па падобнасці. Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 7, 222.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пло́шка1 ’бакавая частка ткацкага станка’ (брагін., Мат. Гом.), рус. арх. плашка ’кухонная дошка, кружок’. Са словазлучэння плоская дошка ў выніку семантычнай кандэнсацыі.

Плошка2 ’вялікая плоская лыжка, якой аграбалі рой пчол’. У выніку пераносу значэння (пад уплывам лексемы плоскі) з прасл. *ploskу ’плоскі, плыткі сасуд, міска’, якое было запазычана на Балканах з раманскіх дыялектаў, куды трапіла з герм. *flaskö, ці з ст.-в.-ням. fiaska са значэннем ’бутэлька’ (Трубачоў, Ремссл. терм., 293–294).

Плошка3 ’раздвоеная частка [у выглядзе дошкі], рыльца, на якое набіваліся сашнікі’ (Смул.). Да плаха, (гл.). Карэннае ‑о‑ пад уплывам лексемы дошка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́рты ’лыжы’ (Гарэц., Касп., Бяльк.; Маш., 26). Рус. арл., смал. и́рты ’лыжы’; параўн. таксама славен. rtíče ’сані’. Ст.-рус. рты ’лыжы’ зафіксавана ў Ніканаўскім летапісе пад 1444 г. (спіс XVI ст.). Бел. лексема з прыстаўным і‑ ўзыходзіць да ст.-рус. рты і генетычна звязана з *rъtъ (гл. рот.). Назва паводле формы загнутых і завостраных спераду палазоў; параўн. ст.-рус. рътъ ’верх’, ’пярэдняя частка, нос у карабля’, славен. ŕt ’вастрыё’, ’мыс’, серб.-харв. р̑т ’верхавіна, вострая частка якога-н. прадмета’, ’мыс’, балг. рът ’узгорак, узвышша’, макед. ʼрт ’мыс’. Гл. нарты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галу́бнік ’пярэдняя частка хаты’ (Бяльк.). Параўн. рус. голубни́к ’галубятня’ (таксама для назваў, што абазначаюць розныя часткі хаты, голу́бни́ца; гл. СРНГ, 6, 339). Першапачаткова назва гэта была звязана з назвай адпаведнай птушкі, пасля была больш абагульнена.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аса́дка ’ручка для пяра’ (Гарэц., Др.-Падб., КТС). Утворана як памяншальнае з суфіксам ‑к‑ ад асада1частка прылады, якая насаджваецца на іншую частку’ — у дадзеным выпадку асадка «асаджвалася» на пяро. Параўн. польск. obsadka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накатага́ніць ’наварыць’ (Мат. Гом.). У слове ідэнтыфікуецца прыстаўка на- і канцавая частка, звязаная з таган ’вялікі касцёл’, што датычыць ‑ка‑, то яна можа быць суаднесена з вядомай экспрэсіўнай прыстаўкай ка‑, параўн. катурхаць (гл.) і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

О́рганчастка расліннага ці жывёльнага арганізма, якая выконвае пэўную функцыю’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. орган з польск. organ (адпавядае месца націску) (Фасмер, 3, 149). Менш верагодна запазычанне рус. орган са ст.-слав. органъ (КЭСРЯ, 312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́днязь ’падсцілка’ (Мат. Гом.). Рус. по́днесь ’ніжні вянец зрубу ў калодзежы’, по́днизь ’махры з бісеру, якія завязваюцца пад хустку’. З *под‑ніз (гл. ніз), параўн. нызь (іншая назва пудо́шва) ’ніжняя частка кавадла’ (драг., Жыв. сл.),

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́бадры ’шоры, шляя’ (БРС), ’шлеі, частка збруі’ (Янк. БФ. 297, слуц., Сл. бел. нар. фраз.), ’медныя бляхі для збруі’ (Лупсякоў, Фальк. Гом.), на́бадрыкі ’шоры’ (стаўбц., Нар. сл.). Відаць, фанетычна змененае набе́дры, набе́дрыкі (набэ́дрыкі) ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)