Нарошча ’спосаб, прыём, метад’ (полац., Нар. лекс.), нарошч ’раз, спосаб’ (міёр., Нар. сл.), наро́шчы мн. ’прыступы’, параўн.: «Зуб разбалеўся, учора трыма нарошчамі як уздымецца боль…» (мядз., Нар. словатв.). Няясна; наўрад ці ад нараста́ць ’узрастаць, з’яўляцца зноў і зноў’, хаця апошні прыклад мог бы сведчыць у карысць такога паходжання слова, параўн. наварат ’прыём, заход’. Магчыма, да *orzčęti ’пачаць’, параўн. балг. начин ’спосаб’ (*načęti ’пачаць’) і пад., або да ра́ска ’столка’ (міёр., Нар. сл.) з пераходам а > о пад націскам тыпу штаны/штонікі і чаргаваннем тыпу доска/дошчка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сямяргу́ ’сямёра’: сямяргу бабаў (Сцяшк. Сл.). Вытворнае ад сямёра (гл.) па тыпу двайга́ (гл.) з няясным па паходжанні суф. ‑г‑, параўн. польск. dwojga ’двое’, якое лічыцца Р. скл. ад першапачатковага прыметнікавага лічэбніка dwój, пазней dwoje (Слаўскі, 1, 183) або ўзніклым па тыпу czworga ’чацвёра’ (Бацькоўскі, 1, 313). Спасылкі на літ. dveigỹs ’двухгадовая хатняя жывёліна, двухлетка’, ketvérge ’старажытная дваццацікапеечная манета, што адпавядала чатыром пяцікапеечным’ схіляюць да думкі пра азванчэнне зыходнага суф. ‑к‑, так выводзіць для літоўскіх слоў Смачынскі, 138, 279 (< *dveikys, *ketverkė). Параўн. чацвер (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́хі забіва́ць ’зракацца сваіх слоў ці ўчынкаў’ (КЭС, лаг.). Здаецца, таго ж паходжання, што і ба́кі забіва́ць ’дурыць’ (гл. пад ба́кі), але фанетыка слова незразумелая (дыялектная дэфармацыя ці ўплыў слоў тыпу ба́харь, ’краснабай’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́гаўка ’гушкалка’ (Сцяшк. МГ). Мабыць, фанетычная трансфармацыя слова *вага́ўка (да вага́цца ’калыхацца, гайдацца’). Вэ́гаўка атрымала свой вакалізм э́ па суадносінах тыпу багно́бэ́гна, барса́цьбэ́рсаць, вархо́лвэ́рхал (дзе пад націскам нібы «аднаўляецца» э).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэпа (іран.) ’паспешлівы’ (Сцяшк.), лэпаўка ’паспешніца’. У якасці балтыйскага адпаведніка можна прывесці lep! (гл. лэп1), lẽpas ’балбатун’. Утворана па тыпу соня, мазя (гл.) ад дзеяслова ⁺лэпаць ’спяшацца’ (аднак не зафіксаванага ў гаворках).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Набіра́нка ’посцілка (рознакаляровая)’ (Мат. Гом.). Ад набіраць (гл. браць у розных значэннях), у тым ліку і набіраць у ніт ’накідаць пражу ў ніт’ (ТС), што адлюстроўвае тэхналогію падрыхтоўкі да ткання посцілак названага тыпу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недапошлы ’хворы’ (Сл. ПЗБ). Відаць, з неда- ’дастаткова’ (гл.) і пайсці, параўн. недошлы ’слабы, хваравіты’, што, магчыма, з’яўляецца зыходнай формай для названага слова, узнікшага пад уплывам слоў тыпу пошліна ’хвароба, пошасць’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радло́ ’плуг акучваць бульбу’, ’акучнік’ (Сцяшк., Сцяшк. Сл.), сюды ж радлава́ць, радлі́ць ’акучваць’ (там жа). Адаптаваны па націску (відаць, па тыпу вясло́, памяло́) паланізм. З польск. дыял. radło ’саха’. Параўн. ра́ла2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смако́цыя ‘смаката, вельмі смачная страва’ (брэсц., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Пераўтварэнне смако́цце, смака́та, вытворных ад смак (гл.), пад уплывам запазычаных слоў з суф. ‑цыj‑а тыпу акупацыя, экзекуцыя або непасрэднае ўтварэнне ад смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́шкі (ў лапцях) (Інстр. 1, 80), ’жабры’ (карэліц., Шатал.). Да ву́ха, назвы такога тыпу характэрны для частак прадметаў, што нагадваюць вуха па форме, параўн. ву́ха, ву́шка ў іголцы і інш., ці маюць падобнае размяшчэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)