Гвозд1 ’цвік’ (БРС, Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. гвоздь, укр. гвоздь, гвіздь, в.-луж. hózdź, польск. gwóźdź, ст.-слав. гвоздь і г. д. Прасл. *gvozdъ, gvozdь ’тс’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 185–186 (там і агляд літ-ры), значэнні ’гвозд’ і ’лес’ (параўн. гвозд2) звязаны; праформай з’яўляецца і.-е. *guos‑d‑ (параўн. ням. Quast, Quaste, с.-в.-ням. quast(e) ’кісць, пучок, мяцёлка, венік’).

Гвозд2. Палес. слова (’сухая ўзвышаная мясціна сярод балот, прастора, пакрытая густым лесам’), якое мае сувязі ў зах.-слав. і паўд.-слав. мовах. Аб магчымасці яго існавання гл. Талстой, Геогр., 61–62 і наст. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 185–186; Мартынаў, Этимология 1968, 14 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паве́траны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паветра. Паветраная хваля. Паветраная прастора. Паветраны рэжым глебы. // Які знаходзіцца ў паветры; які адбываецца ў паветры. Паветраная электрычная лінія. Паветраны бой. Паветраныя карані раслін. Паветраны налёт. // Які дзейнічае, працуе ў паветры; які мае адносіны да авіяцыі. Паветраны гімнаст. Паветраны флот. Паветраны дэсант. □ Мае сябры — паветраныя лоцманы, Гаспадары завоблачных вышынь. Лукша.

2. Які прыводзіцца ў рух паветрам, утвараецца пры дапамозе паветра. Паветраная помпа. Паветранае ахалоджванне.

3. перан. Які пазбаўлены канкрэтнага зместу, беспадстаўны.

•••

Паветраныя ванны гл. ванна.

Паветраная навігацыя гл. навігацыя.

Паветраная падушка гл. падушка.

Паветраная трывога гл. трывога.

Паветраная яма гл. яма.

Паветраны мост гл. мост.

Паветраны мяшок гл. мяшок.

Паветраны шар гл. шар.

Паветраныя замкі гл. замак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сінява́, ‑ы, ж.

Сіні колер чаго‑н. Новы дзень вядзе мяне праз вецер, Праз ільноў густую сіняву. Бялевіч. Возера, растварыўшы ў сабе фарбы зары, успыхвае сінявой. Хомчанка. Няспынна хвалі ўдаль плывуць, Адбіўшы неба сіняву. Танк. // Сіняватае адценне чаго‑н. Матавая сінява варанёнай сталі. □ У Меера адна шчака была паголена да сінявы, а другая густа парасла чорным каракулем. Карпюк. // Сіняя прастора, сіняя паверхня (пра мора. неба, паветра). Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць. Багдановіч. Мы крочым з вёскі росным лугам Да бугскай воднай сінявы. Арочка. Чырвоныя ствалы соснаў высока-высока ўзнесліся ў глыбокую і нерухомую сіняву неба. Лынькоў. // Сіні туман, смуга. Далёкі лес ахутаны туманнай сінявой, а наперадзе густой зялёнай сцяной стаіць хвойнік. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бе́здань, ‑і, ж.

1. Бяздонная прорва, невымерная глыбіня. Вузкая дарога пятляла сярод гор і раптам кідалася ўніз, нібы спяшаючыся на Чортаў мост, каб абысці багну і бездань. Мяжэвіч. Як жа добра цяпер апусціць у самую глыбіню студні дзюбу старога «жураўля», дастаць з цёмнай, страшнаватай бездані цяжкае драўлянае вядро, расплёскаць на босыя ногі сцюдзёную ваду, прыпасці сухімі губамі да мокрай сасновай клёпкі!.. Брыль. // Бязмежная прастора (марская, нябесная). З цёмнай бездані неба зрэдку далятаў ледзь чутны рокат матора. Лынькоў.

2. перан. Вялікая колькасць чаго‑н., што нельга палічыць; безліч, процьма. Бездань найтанчэйшых пачуццяў.

3. перан. Тое, што раздзяляе, раз’ядноўвае каго‑н. з кім‑н.; прынцыповыя разыходжанні паміж кім‑н. у чым‑н. Ад’язджаючы, пятнаццацігадовая дзяўчынка не ведала, якой безданню ляжа паміж ёю і яе названым братам граніца. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разры́ў, ‑рыву, м.

1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. разрывацца ​1 — разарвацца (у 1, 2 знач.).

2. Прастора, якая ўтварылася паміж разарванымі часткамі чаго‑н. Нарэшце палотнішча разарвалася, і, быццам у гэты разрыў, дождж ужо лінуў як з вядра. Карпаў. Туман увачавідкі радзеў, у праясненых разрывах яго ўжо зусім выразна мільгалі лапікі маку, камяні. Быкаў. // Прамежак у часе, перапынак. [Алена:] — Я баюся, каб не было разрыву паміж сціртаваннем і жнівом. Мележ. // перан. Адсутнасць адпаведнасці, узгодненасці паміж чым‑н. Разрыў паміж тэорыяй і практыкай. Разрыў паміж вымаўленнем і напісаннем.

3. Поўнае спыненне якіх‑н. адносін паміж кім‑н. Нарэшце, Андрэй Цітавіч не мог не лічыцца з тым, як успрымуць людзі яго разрыў з Кацярынай. Марціновіч.

•••

Разрыў сэрца — разрыў сценкі левага жалудачка сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрыто́рыя, ‑і, ж.

Зямельная прастора з пэўнымі межамі. Тэрыторыя дзяржавы. Тэрыторыя калгаса. Тэрыторыя завода. □ Тэрыторыя Беларускай ССР не можа быць зменена без яе згоды. Граніцы паміж Беларускай ССР і іншымі саюзнымі рэспублікамі могуць зменьвацца па ўзаемнаму пагадненню адпаведных рэспублік, якое падлягае зацвярджэнню Саюзам ССР. Канстытуцыя БССР. // Частка якой‑н. краіны (вобласць, раён і пад.). Уражаны і здзіўлены Пракоп запыніўся, ступіўшы на тэрыторыю пасёлка, бегла акінуў поглядам калгасны двор і будынкі. Колас. Праз хвіліну бензасклад узарваўся са страшэннай сілай, раскідаўшы полымя па ўсёй тэрыторыі станцыі — на будынкі, вагоны, склады. Шамякін. На тэрыторыі Сіпаковага староства адбываліся вельмі часта розныя непажаданыя здарэнні. Лынькоў. // Вобласць пашырэння, распаўсюджання якіх‑н. з’яў. Ізаглосы .. перасякаюць .. моўную тэрыторыю ў розных напрамках, што дазваляе выдзеліць больш дробныя падгрупы ў складзе паўднёвазаходніх гаворак. Мацкевіч.

[Лац. territorium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спець ‘рабіцца спелым, выспяваць (пра гародніну, злакі і пад.)’ (ТСБМ, Ласт., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. спі́ти, рус. спеть, стараж.-рус. спѣти ‘спяшацца, імкнуцца, садзейнічаць’, польск. śpiać ‘спяшацца, наганяць’, в.-луж. spěć ‘удавацца’, чэш. spěti ‘спяшацца’, славац. spieť ‘тс’, серб.-харв. до́спијети ‘даспець, паспець’, славен. spéti ‘спяшацца, спець’, балг. спе́я ‘спець’, ст.-слав. спѣти, спѣѭ. Прасл. *spěti, *spějǫ ‘спець; спяшацца; дасягаць’ роднаснае літ. spė́ti ‘паспяваць; мець час, мець вольны час’, лат. spẽt ‘пераадольваць, магчы’, ст.-інд. sphāyāte ‘ён працвітае, сыцее’, ст.-в.-ням. sputen ‘спяшацца’, лац. spatiumпрастора, працягласць’, да і.-е. *spe‑ ‘удавацца, добра расці’. Гл. Покарны, 983; Траўтман, 274; Фасмер, 3, 734 з іншай літ-рай; Шустар-Шэўц, 1338; Бязлай, 3, 297; Борысь, 619; ЕСУМ, 5, 375–376. Уваходзіць у гняздо прасл. *spěxъ (гл. спех), *spěšiti (гл. спяшацца), *sporъ (гл. спор1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́зухапрастора паміж грудзямі і адзеннем’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Сл. ПЗБ), ’вараток, манішка ў сарочцы’ (ТС), па́зухі ’пярэдняя частка адзення на грудзях’ (Малчанава, Мат. культ., Шн. 3). Рус. па́зуха, укр. па́зуха, ст.-слав. пазоуха, польск., чэш., славац. pazucha, серб.-харв. па̏зухо ’пазуха, плячо’, славен. pȃzduha, балг. па́зуха, па́зува, па́зва. Зыходзячы са славен. pȃzduha, тлумачаць з праслав. pazducha з прыстаўкай paz‑ (як, напрыклад, у пазногаць, рус. паздер) і ducha, якое роднаснае ст.-інд. dōṣ ’рука, перадплечча’, dōṣṇás ’рука, перадплечча; ніжняя частка пярэдняй лапы жывёліны’, авесц. daōš ’плячо’, лат. paduse ’падпаха, пазуха’ (гл. Фасмер, 3, 187; там жа гл. і інш. літ-py). Няясным у гэтай этымалогіі застаецца знікненне d; яно тлумачыцца дысіміляцыяй у спалучэнні podъ > pazducha (Бернекер, 1, 233) або дыял. слав. зліццём zd > z (Уленбек, KZ, 40, 553 і наст.). Брукнер (400) выводзіць слав. слова з паз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пражмо́1 ’паджаранае на агні калоссе недаспелага жыта’ (Нас., Бяльк., Юрч., Мат. Маг., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.). Рус. смал. пря́жмо ’калоссе жыта, пражанае на масле’, польск. prażmo. ст.-чэш., суч. дыял. pražma (відаць, мн. л.) ’паджаранае на агні калоссе недаспелага жыта’. Прасл. *pražьmo. Ад *pražiti (гл. пражыць) з суф. ‑mo (Адносна суф. гл. Слаўскі, SP, 2, 15). Махэк₂, 482 падкрэслівае, што слова можа лічыцца старажытным ужо з прычыны даўнасці такога спосабу ўжывання ў ежу калосся ў час неабходнасці. Гл. яшчэ Брукнер, 434.

Пражмо́2 ’адлегласць паміж слупамі ў клеці, дзе складваюць збожжа’ (Касп.). Не зусім ясна. Відаць, дэрыват ад ‑прагу (гл. запрагаць, упрагаць) з суф. ‑ьмо, г. зн. прастора, якая звязваецца, спалучаецца (рус. сопрягается) слупамі. Няясна, ці сюды адзначанае ў Даля бесар. пря́жина ’лінейная мера’ (= 3 сажням 12 вяршкам) і ўкр. закарп. пра́жина ’від зямельнай меры’, якія таксама не маюць пэўнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вышыня́, ‑і; мн. вышыні, вышынь і вышыняў; ж.

1. Адлегласць ад асновы да вяршыні. Вышыня вежы. Вышыня паверха дома. □ Насып каля моста меў пяціметровую вышыню. Шамякін. // Адлегласць ад зямлі ўверх да чаго‑н. Вышыня палёту. Вышыня зрэзу расліны. □ На вышыні больш чым тысячы метраў бліснулі ў ранішнім сонцы.. самалёты. Лынькоў.

2. Высокая прастора над зямлёй. Завоблачная вышыня. □ Луналі чайкі ў сінім паднябессі І крыкам нас віталі з вышыні. Аўрамчык.

3. Узвышша, пагорак. Заняць вышыню. □ На безыменнай вышыні Зноў разгарэўся бой. Танк.

4. Велічыня, памер, узровень чаго‑н. Вышыня ціску паветра. Вышыня голасу.

5. Перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні фігуры на яе аснову. Вышыня трохвугольніка, трапецыі.

6. Вугал стаяння свяціла над гарызонтам.

•••

Быць на вышыні гл. быць.

З вышыні птушынага палёту — з вышыні, на якую падымаюцца птушкі.

Узняць на належную вышыню гл. узняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)