Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
прасто́ра, -ы, ж.
1. Адна з форм (поруч з часам) існавання матэрыі, якая бясконца развіваецца і характарызуецца працягласцю і аб’ёмам.
П. і час.
2. Працягласць, месца, неабмежаванае бачнымі памерамі.
Нябесная п.
3. Свабодны прамежак паміж чым-н., месца, дзе што-н. змяшчаецца.
Свабодная п. паміж сцяной і сталом.
|| прым.прасто́равы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прасто́раж.
1.в разн. знач. простра́нство;
час і п. — вре́мя и простра́нство;
беспаве́траная п. — безвозду́шное простра́нство;
паве́траная п. — возду́шное простра́нство;
бо́язь ~ры — боя́знь простра́нства;
2.см. прасто́р;
○ мёртвая п. — мёртвое простра́нство
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасто́ра, ‑ы, ж.
1. Неабмежаваная працягласць (ва ўсіх вымярэннях, напрамках). Бязмежная прастора. Паветраная прастора.//Спец. Адна з асноўных усеагульных аб’ектыўных форм існавання матэрыі, якая характарызуецца працягласцю і аб’ёмам. Асноўныя формы ўсякага быцця ёсць прастора і час; быццё па-за часам ёсць такая ж найвялікшая бяссэнсіца, як быццё па-за прасторай.Энгельс.
2. Свабодны прамежак паміж чым‑н. Калі круг рытма іх танца канчаўся і пачынаўся нанова, .. [падлеткі] былі ўжо ў іншым месцы, наколькі дазваляла прастора пакоя.Чорны.Ён [Вінцэсь] бы будаваў так, каб была прастора, многа паветра, каб вока цешылася.Мікуліч.
3. Вялікі ўчастак зямной або воднай паверхні. Навокал — неабсяжная прастора пад бяздоннай веліччу неба.Брыль.Над туманнай воднай прасторай таксама вісяць зоркі, не такія, праўда, яркія, як над гарамі, што відаць праз чыстае горнае паветра.Дуброўскі.
4.перан. Тое, што і прастор (у 2 знач.). Новая .. работа на курганах яму [Варонічу] вельмі па сэрцу: прастора, цішыня, а самае важнае — ніхто не перашкаджае...Ракітны.Я паклічу цябе ў свет прыгожае казкі, Дзе прастора для мар і задумам ёсць шыр.Чарнушэвіч.
•••
Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)