вышыня, ‑і; мн. вышыні, вышынь і вышыняў; ж.
1. Адлегласць ад асновы да вяршыні. Вышыня вежы. Вышыня паверха дома. ▪ Насып каля моста меў пяціметровую вышыню. Шамякін. // Адлегласць ад зямлі ўверх да чаго‑н. Вышыня палёту. Вышыня зрэзу расліны. ▪ На вышыні больш чым тысячы метраў бліснулі ў ранішнім сонцы.. самалёты. Лынькоў.
2. Высокая прастора над зямлёй. Завоблачная вышыня. ▪ Луналі чайкі ў сінім паднябессі І крыкам нас віталі з вышыні. Аўрамчык.
3. Узвышша, пагорак. Заняць вышыню. ▪ На безыменнай вышыні Зноў разгарэўся бой. Танк.
4. Велічыня, памер, узровень чаго‑н. Вышыня ціску паветра. Вышыня голасу.
5. Перпендыкуляр, апушчаны з вяршыні фігуры на яе аснову. Вышыня трохвугольніка, трапецыі.
6. Вугал стаяння свяціла над гарызонтам.
•••
Быць на вышыні гл. быць.
З вышыні птушынага палёту — з вышыні, на якую падымаюцца птушкі.
Узняць на належную вышыню гл. узняць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)