*Няве́сна, нэвёсна: Которую засваталі, то нэвесна (бяроз., Сл. ПЗБ). Магчыма, лакальны архаізм, калі ўлічыць балг. дыял. весна са ’з’явіцца, паказацца’: Не весна са huto един пат (Сб. за народни умотворения, 38, 105; паводле БЕР, 1, 137, ад вест, гл. весць, ведаць). Не выключана кантамінацыя ня́ве́ста×няве́хна (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сма́гла 1, смаґла, шма́ґло ‘прагна’, ‘старанна’, ‘моцна’ (Сл. ПЗБ), ‘дужа, моцна, са смагай’ (Мар. дыс.). Да смага 1, гл. (< ‘са смагай, з моцным жаданнем’).
Сма́гла 2, шма́ґло ‘хутка’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagło ‘тс’, якое да польск. smagnąć ‘ударыць’; аб польскім слове гл. Борысь, 561.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́панка ’стрэльба з куркамі’ (стол., ТС). Да ля́паць 1 ’біць з шумам, са стукам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сырахватам, сырохва́том (спячы) ’са свежага, непадышоўшага цеста’ (ТС). Прыслоўе ад сыры і хватаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
столI в разн. знач. стол, род. стала́ м.;
пи́сьменный стол пісьмо́вы стол;
сиде́ть за столо́м сядзе́ць за стало́м;
кварти́ра со столо́м кватэ́ра са стало́м;
а́дресный стол а́драсны стол.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
білья́рдны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да більярда. Більярдны кій. Більярдны шар. Більярдны стол.
2. у знач. наз. білья́рдная, ‑ай, ж. Пакой для гульні ў більярд. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Далей — клуб: зала месцаў так на чатырыста, са сталай гукавой кінаўстаноўкай,.. бібліятэка, більярдная... Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гмі́на, ‑ы, ж.
Самая дробная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Польшчы. Ваявода Даўнаровіч абяцаў распачаць шырокі наступ на бунтарскія гміны і вёскі са сваімі людзьмі, якіх падбіраў асабіста. Паслядовіч. // Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі, дзе знаходзіцца яе кіруючы апарат. У .. доме каля плошчы размясцілася гміна, куды солтысы носяць садраныя з людзей падаткі. Брыль.
[Польск. gmina з ням.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асало́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Вышэйшая ступень задавальнення, адчування прыемнага. Перайсці ж уброд раку летам — адна асалода. Колас. Сейбіт меў асалоду — Жыта слаўна ўрадзіла! Броўка. Бародка ўзяў са скрыначкі на стале папяросу і моўчкі закурыў, з асалодай зацягнуўся і зажмурыўся, нібы раптам прыдумаў сродак, як абараніцца ад нечаканай навалы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінт 1, ‑а́, М ‑нце́, м.
1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.
2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.
3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.
вінт 2, ‑а, М ‑нце, м.
Карцёжная гульня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́красліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Закасаваўшы, апусціць што‑н. напісанае, надрукаванае. Выкрасліць слова. Выкрасліць радок верша. □ Настаўнік выкрасліў прозвішча Мініча са спісу другой групы і запісаў яго ў трэцюю. Колас.
•••
Выкрасліць з жыцця — лічыць каго‑, што‑н. неіснуючым.
Выкрасліць з памяці (сэрца) — забыць, перастаць думаць аб кім‑, чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)