Сма́гла 1, смаґла, шма́ґло ‘прагна’, ‘старанна’, ‘моцна’ (Сл. ПЗБ), ‘дужа, моцна, са смагай’ (Мар. дыс.). Да смага 1, гл. (< ‘са смагай, з моцным жаданнем’).

Сма́гла 2, шма́ґло ‘хутка’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. дыял. smagło ‘тс’, якое да польск. smagnąć ‘ударыць’; аб польскім слове гл. Борысь, 561.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)