раздзява́льня, ‑і, ж.

Памяшканне, месца ў грамадскіх будынках для захавання верхняга адзення наведвальнікаў; гардэроб (у 2 знач.). Аднойчы далі мне білет на канцэрт, прысвечаны памяці Чайкоўскага. Праз шкляныя дзверы бачыла, якія важныя асобы ў багатых вопратках тоўпіліся каля раздзявальні. Мядзёлка. // Памяшканне для раздзявання і пераадзявання (у лазнях, спартыўных залах, на пляжах і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэквізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Зрабіць (рабіць) рэквізіцыю чаго‑н. Гаспадар спахмурнеў. Па людзях хадзілі чуткі, што неўзабаве ў яго рэквізуюць і млын. Асіпенка. [Незнаёмы:] — Я — старшыня тутэйшага рэўкома. Рэквізую коней і драбіны. Лобан. [Салдаты] рэквізавалі ў адным з сёл мужыцкія сані і прыбылі на месца значна раней, чым мужыкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Хадзіць, рухацца туды і сюды (часцей без мэты); бадзяцца (звычайна без справы). Каля буданоў сюды-туды сноўдаюцца людскія постаці. Кулакоўскі. Вучоба не лезла ў галаву, пісаць таксама не хацелася,.. [Кастусь] сноўдаўся з кута ў кут, не знаходзячы месца. С. Александровіч. Цяпер.. [дзеці] сноўдаюцца па двары — шукаюць сабе занятак. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усялі́цца, усялюся, уселішся, уселіцца; зак.

1. Заняць месца на пражыванне; пасяліцца. Адзін зруб быў ужо выведзены аж пад краквы, відаць, чалавек спяшаўся, каб да зімы ўсяліцца ў новую хату. Краўчанка.

2. перан. З’явіўшыся, апанаваць, агарнуць (пра пачуцці, думкі і пад.). [Дзеці] баяліся якіх-небудзь геройскіх учынкаў свайго брата. У дзіцячыя душы ўсяліўся жах. Федасеенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хава́льнік, ‑а, м.

1. Той, хто хавае што‑н., кладзе ў невядомае для іншых месца.

2. Службовая асоба ў музеях, бібліятэках, архівах, якая захоўвае, зберагае што‑н. Хавальнік рукапісных фондаў. □ Нядаўна савецкі і зарубежны друк абышло паведамленне пра знаходку, якую галоўны хавальнік Дзяржаўнага Эрмітажа І.Г. Спаскі назваў надзеяй веку ў нумізматыцы. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цесната́, ‑ы, ДМ ‑наце, ж.

1. Уласцівасць цеснага (у 1 знач.). Цесната памяшкання.

2. Адсутнасць вольнага месца, недахоп патрэбнай плошчы, прасторы. Невялікі з двума вокнамі і балкончыкам пакой быў застаўлены рэчамі — ложкамі, шафай, канапай. Але, нягледзячы на цеснату, тут было чыста і прыбрана. Сапрыка. У цеснаце, ды не ў крыўдзе. Прымаўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цянёк, ‑ньку, м.

Зацененае, халаднаватае месца; халадок. Ляжала ў цяньку дварняжка і цікавала вачыма за спакойнымі рухамі дзеда. Лынькоў. Сонца пачынае прыпякаць. Але хавацца ад яго куды-небудзь у цянёк не хочацца. Васілёнак. Цякла тут з лесу невялічка Травой заросшая крынічка, Абодва берагі каторай Лазняк, ракітнік абступалі; Бруіліся ў цяньку іх хвалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпу́н 1, ‑а, м.

1. Від лебедзя з чырвона-чорнай дзюбай і моцна выгнутай шыяй, які жыве па лесастэпавых азёрах; птушка атрада гусепадобных. Буслы.. з цікавасцю разглядалі шыпуна і не саступалі з месца. Пальчэўскі.

2. Разм. Той, хто шыпіць (у 4 знач.).

шыпу́н 2, ‑у, м.

Спец. Густы накіп пры плаўцы чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тралява́ць1 ’транжырыць’ (Ласт.), тролёва́ць ’раздаваць, разбазарваць’ (ТС). Утворана ад гукапераймання тра-ля-ля ’весела спяваць’ > ’весела бавячыся, растранжырваць (грошы, маёмасць)’. Аналагічна ням. trällern ’весела напяваць’, літ. traliúoti ’спяваць тра-ля-ля’. Параўн. траляля́каць ’тс’ (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 73), трэ́ляць ’сноўдацца без пэўных заняткаў’: месец тролю́е чоловек у Сочах (ТС).

Тралява́ць2 ’падцягваць драўніну з лесу да сплаву’, ’ісці, рухацца’, ’пракладваць дарогу’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сцяшк., Адм., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), ’перавозіць з месца на месца’ (Чуд.), ’таптаць пасевы, ходзячы ўздоўж палос’ (Шат.), трылява́ць ’выводзіць бярвенні з лесасекі на чыстае, больш прасторнае месца’ (падзе., Нар. сл.; Буз.); тролева́ць, тролёва́ць, тралёва́ць, трэ́ляць ’выносіць, выцягваць з цяжкадаступных месцаў нарыхтоўкі (пра лес, ягады і інш.)’ (ТС), тра́ліць ’траляваць’ (брагін., Мат. Гом.). Выводзіцца з польск. trelować ’выцягваць бярвенні з вады на склад’, ’цягнуць плуг’, ’бурлачыць, цягнуць судна людзьмі або коньмі’, што да англ. trail ’цягнуцца, валачыцца’, ’буксіраваць’, ’таптаць траву’. Сюды ж тралява́нне ’дастаўка лесу на прыстань’ (Некр.), траля́р ’тралёўшчык’ (Мат. Гом.), тралёўка ’вывазка’ (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ром1, ро̂ммесца, куды звозяць бярвенне для сплаву, ці з якога сплаўлялі лес, вязалі плыты’ (Бір.; чырв., З нар. сл.; капыл., Сл. ПЗБ), ’прастор, свабоднае месца’, ’абшар’ (Др.-Падб.); ст.-бел. румъ ’тс’, ’месца пагрузкі’, ’будматэрыялы ’руіны’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. rum, якое з с.-в.-ням. rūm (Булыка, Лекс. запазыч., 189; SEK, 4, 216), < і.-е. *reu̯os: авест. ravah‑ ’даль, прастора, даўжыня’, лац. rūs ’зямля па-за горадам’, ст.-ірл. rōi ’раўніна’, тахар. rū‑ ’адкрываць’. Гл. рум.

Ром2 ’моцны спіртны напой з пераброджанага соку або з патакі цукровага трыснягу’ (ТСБМ) — з рус. ром ’тс’ (упершыню ўжыта ў перакладзе «Рабінзон Круза» 1762 г. у форме рум), якое з англ. rum — вымаўляецца як [rʌm], таму [у] > [о] — а гэтае з’яўляецца скарочаным rumbullion ’шум, вэрхал, галас (пры распіцці гарэлкі)’ (Рэйзак, 550; Сной₂, 633); яго запазычылі англійскія пасяленцы на в. Барбадас (у XVII ст.). Пальмер (Neuweltwörter im Deutschen. Heidelberg, 1933, 117) выводзіць лексему з малайскага brum ’цукровая гарэлка’ (Фасмер, 3, 499). Гл. таксама рум5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)