Масля́тка ’маслёнка пасля збітага масла’ (светлаг., Мат. Гом.). Да маслюк (гл.). Мена ‑н‑ на ‑т‑ у канчатку пад уплывам астаткі, астатак ’рэшта’, г. зн. ’тое, што астаецца ў канцы працэсу збівання масла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Му́скул ’мышца’ (ТСБМ, Бяльк.), светлаг. муску́ла ’тс’ (Мат. Гом.), драг. муску́лэ ’мышцы’ (Лучыц-Федарэц). З рус. мускул ’тс’, якое з’яўляецца кніжным запазычаннем з лац. musculus ’мышка’ ад mūs ’мыш’ (Фасмер, 3, 16).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мыслі́вы 1 ’кемлівы’ (нараўл., Мат. Гом.). Укр. мисли́вий ’разумны, кемлівы’, рус. тамб. мысливый ’тс’, ст.-польск. myśliwy ’чалавек, які думае, задумваецца’, чэш. myslivý, серб.-харв. misliv, mišļiv. Прасл. myslivь. Да мы́сліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Мя́ленне, мяляньня, мяліньне ’кастрыца — адыходы пры першаснай апрацоўцы льну або канапель’ (маладз., Янк. 2, Янк. Мат.; Касп.; КЭС, лаг.; віл., Сл. ПЗБ). З польск. międlenie < międlić ’церці лён’, ’аддзяляць валакно ад кастрыцы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наву́шніца ’шапка-вушанка’ (акцябр., Мат. Гом.). Відаць, мясцовы наватвор ’шапка, што адзяваецца на вушы, закрывае іх’, параўн., аднак, рус. пск. наушница ’тс’, што можа сведчыць аб адноснай старажытнасці слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Крама́ч ’нож з паламаным лязом’ (Янк. Мат., КЭС, лаг., Нар. сл.). Параўн. ст.-рус. крома ’кавалак, нешта адломанае, адрэзанае’. Суфіксацыя на ‑ач для назваў прадметаў па ўласцівасцях (Сцяцко, Афікс. наз., 31–32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лава́ць, лова́ць (1‑я ас. лава́ю) — паўд.-усх. ’лавіць’ (Янк. I, Шн., Нар. сл., Шатал., Мат. Гом.), лава́цца ’лавіцца’ (ТС). Псеўдаітэратыўная форма дзеяслова лаві́ць (гл.) паводле аналогіі да хватаць. Гл. таксама лавіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́вань, за́ваня, заво́нь, заво́ня ’завадзь’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Касп.). Рус. пск., смал., калуж. за́вонь, смал. за́воня ’ціхае месца, затока ў рацэ’. Паводле Фасмера (2, 72), з *за‑воднь ад вода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зы́нуць ’пабегчы (пра жывёлу)’ (Мат. Гом.). Верагодна, ад *зыкнуць ’бегаць ад укусаў насякомых’ (вядомага ў рус. гаворках у форме зыкнуть) са стратай к (параўн. цягнуць > цякуць і да т. п.). Гл. зыгаваць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́ска 1 ’Вялікдзень’, ’велікодная булка, святочны пірог’ (Мат. Гом., Сл. Брэс., Ян., ТС). Да па́сха (гл.).
Па́ска 2 ’пасьба’ (круп., Сл. ПЗБ). Да па́сці (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)