Лотачка ’лодачка’ (гом., Рам. 1), лотачнік, лоташнік ’вопытны плытагон, які праводзіў плыты праз небяспечныя месцы: мелі, парогі і інш.’ (глус., бярэз., Нар. лекс.). Рус. арханг., валаг., вяц., уладз., цвяр., смал., кур., варонеж. лоточка ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. У выніку кантамінацыі з лексемай лоток, лоточек, латак ’жолаб’. Не выключаны ўплыў свінскіх моў (фінскага субстрату).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лю́тар ’бязбожнік’ (Сцяц.), ст.-бел. лютаръ, лютеръ, люторъ, лютеранинъ (XVI ст.) ’лютэранец’, якія са ст.-польск. luter, lutaranin, luteryjanin. Утвораны ад прозвішча Марціна Лютэра — Luther, дзеяча нямецкай Рэфармацыі. Праціўнікі вучэння Лютэра збліжалі яго прозвішча з прыметнікам люты, параўн. лю́тыр ’мучыцель, кат’ (Нас.), са значэннем ’чужынец’: палес. оўруцк. лю́трі ’іншаверцы’ > ’чужаземцы’ (Булыка, Запазыч., 192).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёстка ’кожная з папярочных планак паміж аглабінамі і ўзгалоўем у драбінах’ (ТСБМ, Бір., ТС; жытк., Нар. словатв.), ’драбіны, лесвіца, каб лазіць да коміна’ (пін., Нар. сл.), лёстачкі ’дошчачкі ў драбінах’ (Янк. I), лёсткі ’драбы ў кашы’ (дзярж., Сл. паўн.-зах.). Бел. рэгіяналізм, які ўзнік у выніку спрашчэння прасл. lěstv‑ъka. Да лесвіца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́рыка ’адзін з родаў мастацкай літаратуры’, ’сукупнасць лірычных твораў’, ’чуллівасць, перажыванні, настрой’ (ТСБМ). Як і польск. liryka (XIX ст.), паходзіць з франц. (poésie) lyrique, ням. Lyrik ’лірыка’ < лац. lyrica ’ода, лірычная песня’ < ст.-грэч. λυρικός ’лірычны паэт’ < λύρα ’ліра, сяміструнны інструмент’. Крукоўскі (Уплыў, 85) мяркуе, што бел. лірыка паходзіць з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́ціцінь ’вяхір, Columba palumbus L.’ (Грыг.). Рус. дыял. вети́тень (Мат. СОС), вятю́тень ’тс’ (Дабр., Звукоподр.). Бел. маг. вяціцінь складае адзін арэал з рускімі словамі. Фасмер далучае да апошніх яшчэ вятютень, вятитель, вятюх, витютень, вититин, ветитин, якія пазначаюцца як «цёмныя» і якія Трубачоў, са спасылкай на Унбегауна, лічыць гукапераймальнымі (Трубачоў, Дополн., 1, 308).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вячо́рка ’вячоркі’ (Бяльк., Касп., КТС). Рус. вечорка, балг. дыял. вечерка ’тс’. Утворана з дапамогай суфікса ‑ъ‑к‑а ад асновы вечер‑. Для бел. мовы трэба ўлічваць магчымасць аднаўлення формы адзіночнага ліку ў сувязі з генералізацыяй слова вячоркі. З іншым значэннем падобныя ўтварэнні і ў іншых славянскіх мовах; параўн. польск. wieczorka ’вячэрняе паляванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Габеле́н, габеле́навы (БРС). Рус. гобеле́н, укр. гобеле́н. Запазычанне з франц. gobelin ’тс’ (якое зыходзіць да ўласнага імя Gobelin). Параўн. Клюге, 263; MESz, 1, 1067. Фасмер (1, 423) дапускае магчымасць запазычання праз ням. мову. Рус. гобеле́н вядома ўжо ў 1835 г. (гл. Шанскі, 1 (4), с. 111). Яно, мабыць, было непасрэднай крыніцай бел. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гальця́па ’бедната, галота’ (Касп.). Падобнае слова ёсць і ў іншых усх.-слав. мовах. Параўн. рус. дыял. голтепа́ ’тс’ (СРНГ, 6, 349), укр. гольтіпа́, гольтяпа́ (Грынч.). Здаецца, усх.-слав. экспрэсіўнае ўтварэнне. Першая частка слова да *golъ ’голы; бедны’, другая, магчыма, да слав. *tep‑ ’біць’, усх.-слав. *тяпати (бел. ця́паць, укр. тя́пати, рус. тя́пать).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганаві́цы ’штаны’ (Сцяшк.), ганаві́цы ’рукавіцы’ (Шат.), ’споднікі’ (Шатал.), ’верхнія мужчынскія штаны’ (Сцяц. Словаўтв.). Аб пашырэнні і геаграфіі слова гл. яшчэ Сцяц. Нар., 86. Лексема гэта ўзнікла метатэзай з нагаві́цы ’штаны і г. д.’ (параўн. слав. формы да бел. нагаві́цы ў Сцяц. Нар., 87). Гл. Сцяц. Нар., 86. Параўн. яшчэ Фасмер, 3, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ганча́рушкі ’гліністая глеба’ (Сцяшк. МГ). Паколькі няма падобных роднасных форм і лексема гэта, здаецца, адзінкавае ўтварэнне ў зах. бел. гаворках, то дэталі яго паходжання застаюцца няяснымі. Ясна толькі адно: гэта слова звязана, відаць, з ганча́р1. Дэталі словаўтварэння таксама вытлумачыць цяжка. А ці не паходзіць слова ганча́рушкі ад уласнай назвы *Ганчарушкі (< ганча́р)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)