Гарцава́ць ’гарцаваць’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк.), ґарцава́ць ’бегаць, падбрыкваць’ (Сл. паўн.-зах.), таксама гарца́ць (Нас., Бяльк.). Ст.-бел. гарцоваті, гарцъ, герцъ (Булыка, Запазыч.). Укр. гарцюва́ти, рус. гарцева́ть. Запазычанне з польск. harcować (а гэта са ст.-чэш. harcovati; гл. Слаўскі, 1, 404–405; Шанскі, 1, Г, 35; іначай Брукнер, 168–169; Фасмер, 1, 395).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)