Сціхамі́р ’супакой, заспакаенне’ (Нік. Старцы, Юрч. Вытв.), сціхамі́рые ’тс’ (Юрч. Вытв.), сюды ж сціхамі́рны ’смірны, рахманы’ (Нас.), сціхамі́рыцца ’супакоіцца, суцішыцца’ (Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТСБМ, Некр. і Байк.). Складаныя словы, гл. сціх1 і мір1; Карскі (2–3, 100) мяркуе пра азначальны характар сувязі паміж першай і другой часткамі. Гл. ціхамірʼе, ціхамірны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́хатнік ’хвошч зімуючы, Equisetum hiemale L.’ (віц., Кіс., Крывіч, 4, 1923; Інстр. II). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вехаць (гл.) пры дапамозе суф. нік; функцыя Nomen instrumenti вызначальнай асновы пры гэтым перайшла ў Nomina agentis; параўн. вехаць ’скрутак саломы, травы, хвашчу, які выкарыстоўваўся замест анучы для мыцця посуду, мэблі’ → ’хвошч, з якога робіцца гэты скрутак’. Параўн. таксама вехаць ’хвошч’ = хвашча́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віно́ўнік ’вінаваты ў чым-небудзь; той, хто з’яўляецца прычынай чаго-небудзь’, рус. виновник ’крыніца прычыны чаго-небудзь’, тамб. ’ландыш, Convallaria majalis’, горк. ’мудранка, Paris quadrifolia L.’, ст.-рус. виновникъ ’вінаваты; даўжнік’ серб.-харв. ви́новник ’тс’, макед., балг. виновник ’вінаваты’. Лексема ўтворана ад асновы прыметніка vin‑ov‑ьnъ (віноўны) і суф. нік. Сюды ж віноўніца (< vinov‑ьn‑ic‑a).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мура́шнік1 ’капец зямлі, лісцяў, дзе жывуць мурашкі’ (ТСБМ, Шат., Др.-Падб., Касп., ТС, Сл. ПЗБ; слаўг., Яшк.), драг. му́рашнык (Лучыц-Федарэц), гродз. мура́жнік, лід. мурашэчнік ’тс’ (Сл. ПЗБ). Да му́раха (гл.). Аб суфіксе нік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 117–118.

Мура́шнік2 ’дзік’ (Нар. Гом.). Да мура́шнік1. Параўн. аналагічна рус. пск., цвяр., смал., перм. мурав́ейник ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл. kyka, kykati або літ. kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл. mora (серб.-харв. мо̀ра ’начная пачвара’, славен. móra ’тс’, чэш. můra ’тс’, польск. mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сы́рнік1 ’ежа з тварагу, падобная з выгляду на аладку’ (ТСБМ, Касп., Нік. Очерки), ’блін з тварагом’ (Ласт., Вешт.), рус. сы́рник ’тс’. Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік2 ’клінковы мяшочак, клінок (для прыгатавання сыру)’ (Сл. ПЗБ, Жд. 2, Сцяшк., Ян., Мат. Гом., Скарбы, Шатал.). Да сырны < сыр, гл.

Сы́рнік3 ’садавіна’ (Барад.). Да сыры́ ў спецыфічным значэнні ’зялёны, няспелы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трубло́ ‘пражорлівы конь ці карова’ (Яўс.), ‘пражора’ (астрав., Сл. рэг. лекс.; полац., Нар. лекс.; лаг., Гіл., Барад.), ‘чэрава’ (рас., ЛА, 1, Шатал., Нік., Оч., Юрч. Мудр.), трубла́ты ‘чалавек з тоўстым жыватом’ (Касп., Сцяшк. Сл.; в.-дзв., Шатал.). Утворана ад трубі́ць2 < труба1 (гл.), параўн. трубі́ла ‘пра абжорлівага’ (Каўрус, Словаклад), пры ад’ідэацыі трыбу́х (гл.). Гл. таксама трабло, трыбло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трысціна́ ‘сцябло трыснягу’ (ТСБМ), трысціна́ ‘палка’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’ (зэльв., ваўк., слонім., віл., ЛА, 1), трысьціна ‘асобная пласцінка ў бёрдзе’ (Нік. Очерки), ‘кій, ляска, мыліца’ (Некр. і Байк.), тросці́на ‘пласцінка ў бёрдзе’ (ТС), ст.-бел. тростина, трисцина, трстина, трыстина ‘чарот’, ‘стрэмка’, ‘трыснёг’ (ГСБМ). Да тросць1, 2 (гл.) з суфіксам адзінкавасці ‑ін‑, гл. трасціна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сце́нка1 ’шырокая мяжа, вузкая палявая дарога’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Арх. Федар., Варл., ТС, Сл. ПЗБ, Чуд., Арх. Вяр., Нік., Оч.), ’дарога, якая праходзіць за будынкамі паўз вёску’ (Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Маш.), ’забытая старая дарога, па якой цяпер зрэдку ходзяць’ (Сцяшк.), ’прамая дарога каля лесу’ (пруж., Ск. нар. мовы), ’дарога, пратаптаная паміж двароў’ (Мат. Маг.), ’дарога ад вёскі да вёскі; дарога праз лес’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сте́нка, сті́нка ’палявая мяжа’ (Бел.-укр. ізал.), старое польск. ścianka ’вулачка, праход паміж сценамі’. Мартынаў (Зб. Крапіве, 212) на падставе зафіксаванага палес. стʼинка ’вулачка’ выводзіць са *stěnъka < *stegnъka, параўн. ст.-слав. стьгна ’вуліца’ < *stьgna ’дарожка’, шляхам замены д фрыкатыўным ɣ і ў выніку падаўжэння папярэдняга галоснага (> *stēnka), што сумніўна, гл. сцяна2.

Сце́нка2 ’мера палатна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’частка асновы пры тканні’ (Нік., Оч.; ашм., Стан.). Гл. сцяна3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)