Сце́нка1 ’шырокая мяжа, вузкая палявая дарога’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Арх. Федар., Варл., ТС, Сл. ПЗБ, Чуд., Арх. Вяр., Нік., Оч.), ’дарога, якая праходзіць за будынкамі паўз вёску’ (Сл. ПЗБ; маладз., Янк. Мат.; Маш.), ’забытая старая дарога, па якой цяпер зрэдку ходзяць’ (Сцяшк.), ’прамая дарога каля лесу’ (пруж., Ск. нар. мовы), ’дарога, пратаптаная паміж двароў’ (Мат. Маг.), ’дарога ад вёскі да вёскі; дарога праз лес’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. дыял. сте́нка, сті́нка ’палявая мяжа’ (Бел.-укр. ізал.), старое польск. ścianka ’вулачка, праход паміж сценамі’. Мартынаў (Зб. Крапіве, 212) на падставе зафіксаванага палес. стʼинка ’вулачка’ выводзіць са *stěnъka < *stegnъka, параўн. ст.-слав. стьгна ’вуліца’ < *stьgna ’дарожка’, шляхам замены д фрыкатыўным ɣ і ў выніку падаўжэння папярэдняга галоснага (> *stēnka), што сумніўна, гл. сцяна2.

Сце́нка2 ’мера палатна’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), ’частка асновы пры тканні’ (Нік., Оч.; ашм., Стан.). Гл. сцяна3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)