Ве́хатнік ’хвошч зімуючы, Equisetum hiemale L.’ (віц., Кіс., Крывіч, 4, 1923; Інстр. II). Вузкарэгіянальнае ўтварэнне ад вехаць (гл.) пры дапамозе суф. ‑нік; функцыя Nomen instrumenti вызначальнай асновы пры гэтым перайшла ў Nomina agentis; параўн. вехаць ’скрутак саломы, травы, хвашчу, які выкарыстоўваўся замест анучы для мыцця посуду, мэблі’ → ’хвошч, з якога робіцца гэты скрутак’. Параўн. таксама вехаць ’хвошч’ = хвашча́нка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)