Нітава́ць ’злучаць, склёпваць’ (Нас., Др., Грыг.), ст.-бел. нитовати (1498 г.) ’тс’. Запазычанне з ням. nieten ’тс’ праз польскую мову, параўн. ст.-польск. nitować (Кюнэ, 81; Булыка, Лекс. запазыч., 93).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́ц ’вялікі, раскошны, багаты будынак’. З польск. pałac ’тс’ (Кюнэ, Poln., 86), якое праз італ. palazzo з лац. palātium (Брукнер, 392). Ст.-бел. палацъ, полацъ < польск. pałac (Булыка, Запазыч., 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Даклярава́ць ’абяцаць’ (БРС), дэкляро́ўка ’абяцаная рэч’ (Нас.). Ужо ў ст.-бел. мове декляровати ’аб’яўляць, абяцаць’ (гл. Булыка, Запазыч., 90). Запазычанне з польск. deklarować ’тс’ (а гэта з лац. declarare; так Булыка, там жа). Кюнэ (Poln., 50) крыніцай польск. слова лічыць ням. deklarieren (< лац.). Параўн. дакляра́цыя, дэкларава́ць. У рус. мове XVII ст. існавала лексема декляровать, якая таксама з’яўляецца запазычаннем з польск. мовы. Пытанне, аднак, досыць складанае (аб магчымых трактоўках гісторыі гэтай групы слоў гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буя́к ’непакладзены бык’ (ДАБМ, 883); ужо ст.-бел. (Булыка, Запазыч.). Булыка (Запазыч., 54) лічыць ст.-бел. слова запазычаннем з польск. bujak ’тс’ (ад bujać; але параўн. і славац. bujak ’бык’, якое Махэк₁ (50) лічыць вытворным, метатэзай, з *buhaj, з ад’ідэацыяй да bujný). Слова гэта, аднак, ёсць у зах.-рус. гаворках і ў зах.-украінскіх. Таму не выключаецца, што яно ўтворана ад буя́ць (гл.) ’рыкаць, гудзець’ або буя́ніць ’шалець’. Параўн. буя́н ’бык’. Гл. яшчэ Лабкоў Бел.-польск. ізал., 70–72 (і карту 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смара́гд ‘назва некаторых мінералаў зялёнага колеру’, ‘ізумруд’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ст.-бел. смарагдъ, измарагдъ ‘тс’ (Булыка, Запазыч., Ст.-бел. лексікон). Параўн. стараж.-рус. смарагдъ, измарагдъ, укр. смарагд, шмарагд, рус. смара́гд ‘тс’ з грэч. σμάραγδος, ξμαραγδος, для якіх мяркуецца царкоўнаславянскае пасрэдніцтва, гл. ЕСУМ, 5, 316; Праабражэнскі, 2, 334. Ст.-бел. шмарагдъ, шмаракгдусъ, смаракгдъ праз польск. szmaragd, smaragd узыходзіць да той жа крыніцы; гл. Булыка, Лекс. запазыч., 141. Пасрэдніцтва ід. Smaragd ‘тс’ для сучаснага слова (Шульман, Полымя, 1926, 8, 213) не з’яўляецца абавязковым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́мпас ’прыбор для вызначэння напрамкаў свету’ (ТСБМ). Ст.-бел. компасъ, конпасъ (з 1584 г.). Запазычанне са ст.-польск. kompas, якое з іт. compasso (Булыка, Запазыч., 164; Шанскі, 2, 8, 239–240).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́фа ’бочка’ (Касп., Грыг., Др.-Падб., Гарэц.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) (Булыка, Запазыч., 182). Запазычанне праз польск. kufa ’тс’ з с.-в.-ням. kuofe ’тс’ (Слаўскі, 3, 318).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кшталт ’манера’ (Нас., Яруш., Мядзв., Гарб.), ’падабенства, форма’ (Гарб.), ст.-бел. кшталтъ ’форма’. Праз польск. kształt ’форма’ з с.-в.-ням. gestalt ’тс’ (Булыка, Запазыч., 183–184; Слаўскі, 2, 280–281).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґвінт ’вінт’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. гвинт ’тс’, рус. винт. Запазычанне з польск. gwint ’тс’ < ням. Gewinde. Гл. Слаўскі, 1, 385; Фасмер, 1, 317. Параўн. ст.-бел. кгвинтъ ’тс’ (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абсерва́цыя ’назіранне’ < лац. observatio праз польскае пасрэдніцтва. Польск. obserwacja пранікла ў беларускую мову ў XV–XVII стст. Не выключаны таксама непасрэдны лацінскі ўплыў. Параўн. ст.-бел. обсервовати ’захоўваць, прытрымлівацца’ (Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)