Падда́ны ’асоба, якая знаходзіцца ў падданстве якой-н. дзяржавы’. Ст.-бел. подданый ’падданы’ (1434 г.). З польск. poddany (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Польскае слова калькуе лац. subditus ’тс’ (Фасмер, 3, 296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)