БУЛЫ́КА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.3.1935, в. Селішча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-рфілал.н. (1981), праф. (1992). Скончыў БДУ (1959). З 1965 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі. Даследуе мову помнікаў стараж.бел. л-ры, старабел. графіку, арфаграфію, фанетыку, марфалогію, лексікалогію і інш.: «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970), «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972), «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст.» (1980). Аўтар «Слоўніка іншамоўных слоў» (1993), рэдактар і сааўт. «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—14, 1982—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛЫ́КА (Галіна Аляксандраўна) (н. 6.12.1960, в. Восава Воранаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. паэтэса. Дачка А.М.Булыкі. Скончыла хім.ф-тБДУ (1983), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1989). У 1990—94 у газ. «Культура», з 1994 у час. «Беларуская думка». Друкуецца з 1983. У зб-ках вершаў «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994) — рацыяналізм і экспрэсіўнасць, эмац.-эстэтычнае асваенне «непаэтычных» фіз. і хім. з’яў і рэчываў, філасафічнасць, незвычайнасць міфалагічнай і фалькл. сімволікі, шматпланавасць, неадназначнасць сэнсу (вершы пра гісторыю, навуку, культуру, мастацтва, каханне і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Булыка А. М. 1/265; 2/227; 5/59 5; 6/282, 390; 8/352, 434, 452, 670; 9/183, 561; 10/507, 523, 598; 11/115; 12/444
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
старадру́к, ‑а, м.
Старадрукаваныя кнігі. Як ён [Багдановіч] хацеў .. дакрануцца да пажаўцелых старонак тваіх старадрукаў!Клышка.У параўнанні з рукапісамі і старадрукамі папярэдняга [16–17 стст.] перыяду ў пазнейшых друкаваных кнігах літара «і» ужываецца больш паслядоўна.Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ско́рапіс, ‑у, м.
Хуткае злітнае (у адрозненне ад устава і паўустава) пісьмо ў старажытных рукапісах. Варта адзначыць.., што замена ўстаўнога пісьма скорапісам раней за ўсё адбылася ў дзелавой пісьменнасці.Булыка.// Пра хуткае рукапіснае пісьмо. Канспект напісан скорапісам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўуста́ў, ‑тава, м.
Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, на характару сярэдні паміж уставам і екоралісам і які адрозніваецца ад устава меншай прамізной і правільнасцю літар. Пазней у паўуставе абодва гэтыя спосабы скарачэння слоў значна пашыраюцца.Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыта́бельнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць чытабельнага. Старабеларуская пісьменнасць па меры свайго развіцця ўвесь час стыхійна вызвалялася ад лішніх надрадковых знакаў, пакідаючы толькі тыя з іх, якія былі неабходны для лепшай перадачы гукавых асаблівасцей беларускай мовы і для.. найбольшай чытабельнасці.Булыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старару́скі, ‑ая, ‑ае.
1. Які існаваў у перыяд рускага сярэдневякоўя, звязаны з ім. Стараруская музычная творчасць. Старарускія аповесці.// Такі, як у перыяд рускага сярэдневякоўя. Першапачаткова .. [галосныя літары] выконвалі на пісьме тыя ж функцыі, што і ў старарускіх помніках.Булыка.
2. Які здаўна належыць рускім. Старарускія землі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Н,
пятнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай Ν («наш»), утворанай на аснове грэка-візант. устаўнай Ν («ні»), У старабел, графіцы абазначала гукі «н», «н’» («набыти», «нива»), мела лікавае значэнне «пяцьдзесят». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае санорныя змычна-прахадныя насавыя пярэднеязычныя зычныя гукі «н», «н’» («напрамак», «ніжні» — «н’іжн’і»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЦІНІ́ЗМ,
слова ці выраз, што перайшлі з лацінскай мовы як запазычанні ці ў выглядзе словаўтваральных, семантычных або сінтакс. калек. У ранні перыяд развіцця бел. мовы гал. роля ва ўзбагачэнні яе тэрміналогіі Л. належала польскай мове, з 2-й пал. 16 ст. ў сувязі з пашырэннем на тэр. Беларусі грамадскіх і культ. функцый лац. мовы Л. запазычваліся і непасрэдна праз пісьмовую і вусную мовы. У 14—18 ст.Л. значна папоўнілася бел. грамадска-паліт., юрыд., канцылярская («депутатъ», «статутъ», «секретаръ») і сац.-эканам. («аренда», «сума») лексіка, атрымала новыя сродкі выражэння тэрміналогія навукі, л-ры, мастацтва («веригъ», «нота», «студентъ»). Многія старыя Л. захаваліся ў бел. мове да нашага часу. У 19—20 ст. крыніцай Л. для бел. мовы стала рус. мова, з якой запазычваюцца пераважна інтэрнацыяналізмы («інфляцыя», «эвалюцыя»). Спецыфічная прыкмета Л. — канцавыя спалучэнні «-ум» («пленум»), «-ус» («корпус»), «-ент» («апанент»), «-цыя» («градацыя»), «-тар» («экватар») і інш.
Літ.:
БулыкаАМ. Лексічныя запазычанні ў беларускай мове XIV—XVIII стст. Мн., 1980.