Макатоўша (груб.) ’галава’ (петрык. Мат. Гом.), маз. макото́ўша (З нар. сл.) — пераноснае з макацёр(т) (гл.) ’вялікая пасудзіна, у якой церлі (таўклі) мак’. Да мак (гл.) і таўчы́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матраб’я́нка ’мясны фарш’ (рэч., Мат. Гом.). Відавочна, з польск. wątrobianka, якое на Палессі азначала ’зельц’, ’страўнік жывёлы, тоўстая кішка, начыненая свінымі вантробамі’. Мена в > м (параўн. рус. ватрушкаматрушка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надзе́льны ’вясельны’ (светлаг., Мат. Гом.), рус. надельный ’падораны для вянчання’. Да надзяляць (гл. дзяліць), параўн. ілюстрацыю да слова: Як дораць маладым на вяселле, тады надзельныя песні пяюць (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кура́па ’жаба’ (Бяльк., Юрч., Мат. Маг., Гарэц., З жыцця). Балтызм. Параўн. ст.-прус. crupeyle ’жаба’, літ. krupis, лат. krupis ’тс’. Аб балтыйскіх словах гл. Тапароў, K–L, 211–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абі́ч ’частка цэпа, якой б’юць па калоссі’ (Кап.), абічышча ’цапільна’ (ДАБМ), абічоўка (Мат. дыял. канф.), абіч < *o‑bit‑jь. Магчыма, а‑ — пратэтычнае, а не прэфіксальнае, тады адэкватна біч ’бізун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́ер ’Acorus L.’ (Кіс., БРС), аір ’Carex L. асака’ (Інстр. II, Бяльк., Касп.), айір (Янк. Мат.), агʼер (Сцяшк.). Усходнеславянскае запазычанне з тур. асман. aǵir. Гл. Саднік-Айцэтмюлер, 1, 13.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́расля ’малады хваёвы лес’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.), параслі ’малады лес’ (Сцяшк.), поросля ’высокае пясчанае месца ў лесе’ (ТС). Ад парасціраем з суф. ‑ля (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 54).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасвяцо́нка ’ежа, пасвячаная на пасху’ (Касп.). У выніку намінацыі з польск. poświęcony ’пасвячаны’. Аналагічна лоеў. пасвянцоніца ’белая вярба, Salix alba L.’ (Мат. Гом.) — гэтую вярбу свяцілі ў Вербную нядзелю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасядры́ць ’пастарэць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад прэфікса па (< прасл. po‑) і ⁺сядрыць; апошняе з’яўляецца, магчыма, балтызмам, параўн. літ. sidabras ’серабро’, sidabruoti ’серабрыць’ пры ад’ідэацыі рус. поседеть пасівець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашэ́ндзіць, пашэнціць, пашэнціць ’пашанцаваць’ (Нік. Очерки; Шат.; паст., смарг., Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.; астрав., Сцяшк. Сл.; Яруш., Касп.). Утварылася ў выніку кантамінацыі лексем польск. poszczęścić і шанц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)