Пасвяцо́нка ’ежа, пасвячаная на пасху’ (Касп.). У выніку намінацыі з польск. poświęcony ’пасвячаны’. Аналагічна лоеў. пасвянцоніца ’белая вярба, Salix alba L.’ (Мат. Гом.) — гэтую вярбу свяцілі ў Вербную нядзелю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)