Каці́цца ’нараджаць дзіцянят (пра авечку, казу і некаторых іншых жывёл)’ (ТСБМ, БРС, Касп.), каці́ць ’тс’ (Касп.). Рус. коти́ться ’нараджаць кацянят’; у дыялектах таксама коти́ть, укр. коти́тися, чэш. kotiti se, славац. kotiťsa, польск. kocić się, серб.-харв. kòtiti (se), балг. ко́ти се, славен. kotíti і г. д. Прасл. *kotiti sę ’каціцца’. Этымолагамі выказваецца думка, што першапачаткова дэрывацыя *kotъ*kotiti () не магла быць рэальнай, таму што мелася на ўвазе не кошка, а, напрыклад, важныя ў гаспадарцы жывёлы. Магчыма, аднак, *kot‑ ’кошка’ было аманімічным з нейкім іншым словам, якое адзначала маладую жывёлу. Трубачоў, Эт. сл., 11, 205, прыводзіць лац. catulus ’дзіцяня, шчаня’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́гнуць ’прагнуць, жадаць’ (Ян.). Укр. регнути ’вельмі хацець’, польск. дыял. rechać się ’пра свінню: юраваць’, каш. reχac są ’тс’, палаб. ragni‑să ’рухаецца’. Прасл. *regnǫti звязана з дзеясловам *regotati. Тут значэнне ’смяяцца’ другаснае, першаснае — ’іржаць’. Цэлы шэраг дзеясловаў, якія абазначаюць роў жывёлаў, адначасова абазначаюць і працэс цечкі, гону, бо звычайна менавіта гэты перыяд характарызуецца ровам, параўн. рус. рёв ’час цечкі ў скаціны; роў’. Слова рэгнуць — відаць, першапачаткова азначала ’быць у перыядзе полавай актыўнасці’, а потым набыло больш адцягненае значэнне ’хацець, імкнуцца’. У плане семантыкі параўн. яшчэ в.-луж. rjut ’спешка, страснае жаданне’ < *rʼuti ’раўці’ (Мяркулава, Этимология–1974, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сала́ш ’будан’ (ПЗБ, ТС, Яшк.; пух., З нар. сл.). Укр. шала́ш, сала́ш, рус. шала́ш, польск. salasz, славац. salaš ’тс’. Большасць даследчыкаў узводзіць да цюрк., параўн. тур. salaš, азерб. šalaš ’шалаш, палатка’, гл. Міклашыч, 287; Локач, 143; Фасмер, 3, 397 з літ-рай. Паводле Якабсона (IJSLP, 1/2, 1959, 276), розныя славянскія формы запазычаны з розных цюркскіх гаворак. Кіш (ЭИРЯ, 1963, 58–62) крыніцай славянскага слова лічыць венгерскую мову. Беларускае слова непасрэдна магло быць запазычана з украінскай. Падрабязна гл. Супрун, Лекс. тюрк., 68 і наст. Гл. таксама шалаш. Агляд семантыкі і этымалогій гл. яшчэ Клепікава, Паст. терм., 172 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сто́йла ‘загарадка для каня, каровы’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі), сто́йло ‘стаянка, пастой (быдла)’, ‘дрэва з калодай пчол’ (ТС, ПСл), ‘дрэва, на якім устаноўлены вулей’ (ельск., нараўл., Анох.), сто́йла ‘глыбокае месца ў вадаёме, дзе зімуе рыба’ (ваўк., Сл. ПЗБ), ‘азярод’ (лях., там жа), ‘корань, аснова’ (дзятл., там жа), сто́йліна ‘дрэва, у дупле якога жывуць пчолы’ (лельч., Арх. ГУ), сто́іла (stójiła) ‘месца паўдзённага адпачынку статку на пашы’ (Варл.), сюды ж стойлова́ць, стойлова́ццабыць на стаянцы’ (ТС). Укр. стійло, рус. сто́йло. Да стаяць, стаю (гл.), гл. Фасмер, 3, 764. Паводле Лучыца–Федарца (Лекс. Палесся, 186), вузкі ўсходнеславянскі рэгіяналізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́шчыцца ‘ўглядацца’ (Юрч. СНЛ). Відаць, першапачатковае значэнне ‘шырока раскрываць, вылупліваць, вытрэшчваць вочы’, гл. вы́трашчыць. Слова з праблемнай этымалогіяй, параўн. рус. таращить (глаза) ‘напружана ўглядацца’, для якога Фасмер (4, 23) дапускае сувязь з трахнуть ‘стукнуць, трэснуць’, гл. трахаць. Борысь (720) на аснове чэш. třeštit ‘шалець, выходзіць з сябе’, ‘вылупліваць вочы’, дыял. treščit ‘стукаць’, ст.-чэш. treščiti ‘грукаць, трашчаць, лятаць з трэскам’, славац. trieštiť ‘разбіваць’, харв. і серб. старое trieštiť ‘трэснуць, ударыць (пра гром)’, славен. treščiti ‘выклікаць трэск, грукат’, ‘стукаць (пра маланку)’, ‘кідаць раптоўна, шпурляць’ мяркуе, што першаснае значэнне магло быць ‘адкрываць з трэскам’ (вобразна і пра вочы). Гл. трашчаць, трэснуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёлкі ’ёлкі, горкі’ (БРС, ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Янк. II, Янк. Мат., Гарэц., Яруш.). Укр. ілкий, рус. ёлкий, польск. jełki, iłki ’тс’. Аднак паралелі не абмяжоўваюцца ўсх.-слав. і, магчыма, польск. моўнай тэрыторыяй. Махэк₂ (729) выводзіць чэш. žluknouti ’прагоркнуць’ з *jьzjьlъk‑nǫti, а Гадравіц (ZfS, VII, 1962, 651–652) сюды ж адносіць серб.-харв. žlkak, славен. žolhek ’горкі, ёлкі’. Такім чынам, слова мае рысы праславянскага ўтварэння, можа быць рэканструявана, як еlъkъ < еlъ (й — аснова) + рэгулярная для гэтай асновы ‑къ‑суфіксацыя; еlъ у сваю чаргу ад оlъ (балта-слав. назва піва) (Трубачоў, Эт. сл., 6, 22).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

име́ться переводится действительными формами глаг. быць, мець; только иногда переводится формой ме́цца;

име́ются ли у вас но́вые све́дения? ці ёсць у вас (ці ма́еце вы) но́выя зве́сткі?;

у нас име́лись все возмо́жности для… у нас былі́ (мы ме́лі) усе́ магчы́масці для…;

име́лось в виду́ ме́лася на ўва́зе;

не име́ется няма́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

досто́йный

1. дасто́йны; (стоящий) ва́рты;

о́пыт, досто́йный подража́ния во́пыт, ва́рты перайма́ння;

быть досто́йным чего́-л. заслуго́ўваць чаго́е́будзь, быць дасто́йным (ва́ртым) чаго́е́будзь;

он досто́ин уваже́ния ён дасто́йны пава́гі, ён заслуго́ўвае пава́гі;

2. (заслуженный) заслу́жаны; (надлежащий) нале́жны;

досто́йная оце́нка заслу́жаная (нале́жная) ацэ́нка;

3. (почтенный) дасто́йны, паважа́ны;

досто́йный челове́к дасто́йны (паважа́ны) чалаве́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посы́лка ж.

1. (действие) пасы́лка, -кі ж., пасыла́нне, -ння ср.;

посы́лка де́нег пасы́лка (пасыла́нне) гро́шай;

2. (то, что посылается) пасы́лка, -кі ж.;

получи́ть посы́лку атрыма́ць пасы́лку;

3. филос. пасы́лка, -кі ж.;

пра́вильная посы́лка для вы́вода пра́вільная пасы́лка для высно́вы;

быть на посы́лках (у кого-л.) быць на пасы́лках (у каго-небудзь);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сла́ва

1. сла́ва, -вы ж.;

во сла́ву Ро́дины на (у) сла́ву Радзі́мы;

2. (плохой отзыв, дурная репутация) нясла́ва, -вы ж., га́ньба, -бы ж.;

на сла́ву на сла́ву, як ма́е быць;

сла́ва бо́гу дзя́куй бо́гу;

петь сла́ву (кому, чему) пець сла́ву (каму, чаму);

то́лько (одна́) сла́ва, что то́лькі (адна́) сла́ва, што.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)