Молаж, стол. мо́ложчастка пчалінай сям’і, якая шукае месца для пасялення рою’ (ЛАПП). Утворана ад прыметніка mold‑ъ > малады́ (гл.) пры дапамозе суфікса ‑jь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брунтачастка збруі’. Запазычанне з літ. brañ(k)tas ’тс’ (дакладней, з дыял. аукштайтскай формы, дзе ‑an‑ > ‑un‑). Гл. Урбуціс, Baltistica, V (1), 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вестыбуля́рны (апарат) (анат.) ’пераддзвер’е, частка ўнутранага вуха’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Узыходзіць да лац. vestibulum ’пляцоўка перад домам, прысенак’ (Лёхін, 138).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дурдо́ла ’дурыла, дурань’ (Нас.). Няясна. Нейкае кантамінаванае слова (першая частка да дур‑ ’дурны, дурань, дурыць’; параўн. адносна ўтварэння ў Насовіча таксама дуры́лда, дуры́нда ’дурань’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пад(г)у́за ’шляя’ (Нас., Гарэц.), падгу́закчастка збруі’ (Мат. Гом.), падгу́зы мн. ’набедрыкі’ (Сл. ПЗБ). Да слав. ǫz‑ęz‑ (гл. вуза, вузел, вязаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляшко́ ’патоўшчаная частка зуба ў драўляных граблях’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да плешка (гл.). Параўн. таксама польск. pleszka ’галоўка цвіка ці шрубы’, plesznik ’від цвіка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свінапро́л ‘нейкая трава’ (себеж., Мат.). Складанае слова, дзе першая частка выводзіцца з свіны (гл.) і характарызуе другую частку няяснага паходжання (Карскі 2–3, 100).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дно, дна, н.

1. Грунтавая паверхня пад вадой. Дно рэчкі. Дно мора. □ Дно возера пясчанае, чыстае, і ўсё відаць, як на далоні. Гамолка. // Ніжняя частка якога‑н. паглыблення на паверхні зямлі. Дно ямы. Дно рова. □ [Лубян] кожны раз з маўклівай радасцю сустракаў Карпа. Як роднага сына, браў на рукі Віцю, гушкаў яго. Потым яны садзіліся на дно акопа і моўчкі сядзелі. Шамякін.

2. (мн. дны, дноў). Ніжняя сценка або ніжняя частка якой‑н. пасудзіны, прадмета. Дно бутэлькі. Дно скрыні. Дно бочкі. □ На дне гнязда ляжала пяць блакітных яечак, абсыпаных рабаціннем. Капыловіч. [Лодка] ляжала ў кустах, перавернутая ўверх дном. Шамякін.

3. перан.; чаго. Глыбінная частка чаго‑н. Лясніцкі звычайна любіў узнімаць са дна душы ўспаміны аб мінулым. Зарэцкі. [Ігнась], пакорпаўшыся дзесьці на дне памяці, парашыў, што ў сварцы вінна Люба, а не ён. Мурашка.

4. перан. Прыгнечаныя, абяздоленая частка капіталістычнага грамадства. Не кляніце мяне, Што так смутна пяю, Бо і так там на дне Душу змучыў сваю. Купала.

•••

Без дна — вельмі глыбокі (пра вадаём).

Да дна — поўнасцю, да канца (зведаць, скарыстаць што‑н.).

Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

Ісці на дно гл. ісці.

На дне — нямнога, трошкі (засталося, пакінута і пад.).

На дне мора знайсці гл. знайсці.

Перавярнуцца ўверх дном гл. перавярнуцца.

Перавярнуць уверх дном гл. перавярнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перагуза́ць ’зноў перавязваць снапы’ (Нас.). Да пера- і гуза́ць (гл.), апошняе звязваецца з прасл. *ǫz‑/*ęz (ЭСБМ, 3, 112). Аднак, улічваючы першаснасць пачатковага г‑ трэба зыходзіць з прасл. *guzъ, варыянта назалізаванага *gǫzъ, якія адлюстроўваюць больш старажытныя і.-е. адносіны *gongʼ‑/*gou̯gʼ‑, параўн. ст.-грэч. γογγύλος ’круглы’, літ. gū̀žis ’галоўка капусты’ (Трубачоў, Эт. сл., 1, 91–92), курд. guz‑ ’азадак, ягадзіцы’. Семантыка лексемы перагуза́ць, такім чынам, суадносіцца не з *vęzati ’вязаць’, а з *guzъ ’камель дрэва, ніжняя частка снапа’, параўн. здро з *guz‑d‑ro, як укр. гуз‑но ’зад (чалавека)’, рус. гузло́, гу́з‑но, гуз‑но́ ’ніжняя, задняя частка чаго-небудзь’ і інш. шматлікія лексемы з коранем гуз‑ з гэтым жа значэннем, палес. гузды́р (Выг.) ’ніжняя частка снапа’ < прасл. *gǫzyrь ’задняя частка чаго-небудзь’. Параўн., аднак, славен. prézati ’звязваць’, якое Супрун (ЭСБМ, 1, 123) звязвае з *перазаць (гл. аперазаць); магчыма, з *per‑ǫz‑ati з пратэзай, гл. гуж1, тады сувязь з гуз — другасная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

карэ́нны, -ая, -ае.

1. Спрадвечны, пастаянны (пра жыхароў пэўнай мясцовасці).

К. мінчанін.

2. Рашаючы, самы істотны, які датычыцца асноў чаго-н.

К. пералом у грамадскім жыцці.

Карэнныя змены.

3. Які мае адносіны да кораня слова; каранёвы.

Карэнная частка слова.

Карэнныя зубы — пяць задніх зубоў з кожнага боку верхняй і ніжняй сківіц.

Карэнным чынам — поўнасцю, зусім.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)