перасі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

1. каго-што. Перамагчы сілай у барацьбе; узяць верх. Лерасіліць таварыша і паваліць. Плыўцы перасілілі цячэнне. □ Не думае класціся і ляснік. Быццам згаварыліся хлопчыкі з ім: хто каго перасіліць, хто першы засне. Паўлаў. // што. Атрымаць верх, праявіцца, адчуцца з большай сілай. Міхал ніколі не стане панскім слугой да канца, службовы абавязак не перасіліць у ім чалавека. Навуменка. // што. Заглушыць які‑н. гук, шум больш моцным гукам, шумам. Вася паставіў на дол чамаданчык, сунуў у рот два пальцы і зычна свіснуў, стараючыся перасіліць шум рухавіка. Краўчанка.

2. перан.; каго-што. Пераадолець, заглушыць якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Перасіліць боль. Перасіліць нянавісць. Перасіліць страх. □ Чалавек сам павінен перасіліць гора. Старонняя спагада часам толькі сыпле соль на раны. Сапрыка. Арсеню Андрэевічу захацелася адразу ж вярнуцца, але ён перасіліў сябе, пайшоў далей. Марціновіч.

3. каго. Змучыць, надарваць, прымушаючы празмерна напружвацца. Перасіліць каня работаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлеб, -а, мн. хлябы́, хлябо́ў, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

Чорны х.

Сітны х.

Пшанічны х.

2. толькі адз. Зерне, якое мелецца на муку.

Нарыхтоўка хлеба.

Уборка хлеба.

Х. — усяму галава (прыказка).

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

Добра ўрадзіў хлеб.

Хлябы ў рост чалавека.

4. толькі адз., перан. Сродкі для існавання, заробак.

Цяжкай працай здабываць свой х.

Адабраць чужы х.

Аб адным хлебе (разм.) — у нястачы, адчуваючы недахоп у ежы.

Без хлеба сядзець (разм.) — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Жыць на ласкавым хлебе (разм.) — жыць на чыім-н. утрыманні, з чыёй-н. ласкі.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.

І то хлеб (разм.) — і гэта добра.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую, бестурботную працу.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

Не вялікі хлеб (разм.) —

1) не вельмі добра;

2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду (разм.) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.

Хлеб ды соль (разм.) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Цяжкі хлеб (разм.) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памянш.-ласк. хлябо́к, -бка́, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. хле́бны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уве́сь, усяго́, м., уся́, усёй, ж., усё, усяго́, н., мн. усе́, усіх; займ. азнач.

1. Поўны, без выключэння, цалкам.

Праседзець у. вечар за кнігай.

У. мокры.

Спаліць усе дровы. Ва ўсёй красе.

З усёй сілы.

2. у знач. наз. усё, усяго́, н. Тое, што ёсць, цалкам, без выключэння.

Усё для справы.

Заўсёды ўсім задаволены.

Усяго пакрыху.

Усё разам узятае (усе абставіны, усё, пра што гаварылася).

3. у знач. наз. усе́, усі́х. У поўным складзе, без выключэння (пра людзей).

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.

Усе да аднаго (без выключэння). Лепшы за ўсіх.

4. (толькі ў Н). Скончыцца, зрасходвацца цалкам.

Соль уся.

5. толькі н. Скончана, канец (разм.).

Больш не ўбачымся.

Усё.

Не хачу ехаць — і ўсё!

Па ўсім відаць (разм.) — па ўсіх прыметах.

Па ўсім відаць, што ён не згодзіцца на абмен.

Увесь у каго (у бацьку, у маці і пад.) хто — пра падабенства каго-н. да каго-н.

Усё адно або усё роўна — аднолькава, няма розніцы, абавязкова нягледзячы ні на што.

Усё адно я не пайду туды.

Мне ўсё роўна.

Усё адно як або усё роўна як — як быццам бы.

Ты ўсё адно як глухі.

Усё як ёсць (разм.) — літаральна ўсё, поўнасцю.

Прадаць усё як ёсць.

Усяго добрага (або найлепшага) — пажаданне пры развітанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тру́ска1 ‘трэска’ (Нас., Некр. і Байк., ТС), труска́ ‘акаліна’ (пух., Сл. ПЗБ), ст.-бел. труска ‘адзінка вымярэння колькасці хмелю’ (Ст.-бел. лексікон), ‘вязанка, пучок’ (ГСБМ), ‘друзачка, трэска’: лукъ в​s трꙋскы зломи​т (XVI ст., Карскі 2-3, 424); сюды ж тру́сачка ‘парушынка’ (Ласт.), трушчы́на ‘гушча, што застаецца на дне (напр., у квасе)’ (Нас., Растарг.), ‘што-небудзь кіслае, салёнае і горкае’ (Растарг.), трушчы́нка ‘жамерыны, макуха ад выціснутага соку, малака ці дробнага насення’ (Нас.), трушчы́ны ‘вашчыны’ (там жа). Параўн. рус. труска́ ‘мякіна, труха’, в.-луж. truska ‘металічнае пілавінне’, ‘кавалак шлаку’, чэш. trůska, struska ‘акаліна’, ст.-чэш. tróska ‘адходы пры апрацоўцы металу’, славац. troska ‘тс’, ‘шлак’, славен. trôl1ska ‘жамерыны’, ‘шлак’, ‘акаліна’, серб. тро̏ска, тру̏ска, харв. trȍska, trȕska ‘акаліна, га́раль на метале’, балг. тру́ска ‘асколкі пры каванні’. Прасл. trǫska ‘асколак, трэска’ (Сной₂, 787), якое ад дзеяслова *truskati < treskati (Махэк₂, 652–653) з далейшай семантыкай ‘разбурацца, распадацца’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 50), параўн. трусіць, трушчыць, гл. Сной₂ (там жа) дапускае асіміляцыю са звонкага варыянта *drǫska, роднаснага літ. drum̃stas ‘мутны’; магчыма, літ. druskàсоль’, параўн. смал. аргат. тру́ска ‘тс’, з больш раннім значэннем у лат. druska ‘крышка, крыха’ (Анікін, Опыт, 289), параўн. тру́сачка ‘драбок, шчопаць’: дай трусочки соли (Нас.).

Тру́ска2 ‘ператрус, вобыск’ (Клім.; Горбач, Зах.-пол. гов.). Гл. трус3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

земля́ в разн. знач. зямля́, -лі́ ж.;

де́вственная земля́ не́руш, цаліна́;

па́стбищная земля́ па́ша;

па́хотная земля́ во́рная зямля́;

уса́дебная земля́ сядзі́бная зямля́;

земли́ под собо́й не чу́ять (не слы́шать) зямлі́ пад сабо́ю не чуць;

сло́вно из-под земли́ вы́рос бы́ццам з-пад зямлі́ вы́рас;

земля́ гори́т под нога́ми (у кого) зямля́ гары́ць пад нага́мі (у каго);

соль земли́ соль зямлі́;

за три́девять земе́ль за тры́дзевяць зяме́ль;

от земли́ не вида́ть ад зямлі́ не віда́ць;

как (то́чно) сквозь землю провали́лся як скрозь зямлю́ правалі́ўся;

ви́деть на два арши́на под землёй ба́чыць на тры са́жні пад зямлёй;

(отлича́ться) как не́бо от земли́ (адро́знівацца) як не́ба ад зямлі́;

найти́ под землёй знайсці́ пад зямлёй;

из-под земли́ доста́ть з-пад зямлі́ даста́ць (вы́капаць);

сровня́ть с землёй зраўнава́ць з зямлёй;

стере́ть с лица́ земли́ сце́рці (зме́сці) з тва́ру зямлі́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзя́куй,

1. часціца; каму і без дап.; за што, на чым і са злучн. «што». Ужываецца як выражэнне падзякі; дзякую. Дзякуй вам. Дзякуй на добрым слове. □ [Карнейчык:] Дзякуй табе, гаспадынька, няхай цябе бог надорыць усім, чым ты сама хочаш. Крапіва. [Ігнась:] — Дзякуй за прытулак, Дзякуй за хлеб-соль. Сёння, мой дзядуля, Мне пайсці дазволь! Бядуля. Дзякуй глебе, што кожнае зернетка сокам, нібы маці грудзямі, ўскарміла, ўспаіла. А. Вольскі.

2. у знач. наз. дзя́куй, нескл., н. Падзяка, удзячнасць. І ўсёй неабсяжнай радзімы ваякам Мы шлем прывітанне — народнае дзякуй! Броўка. Заслонаў перадаў Дакутовічу партызанскае дзякуй за зброю. Шчарбатаў.

•••

Дзякуй (дзякаваць) богу — а) (у знач. вык.) добра. — Што ў горадзе? — Спакойна. — Дзякуй богу! Гурскі; б) (у знач. вык.) добры, нядрэнны. [Язва:] Праўда, глянуўшы на вас, адразу можна сказаць, што справы ў вас — дзякуй богу. Крапіва; в) (у знач. пабочн.) на шчасце, слава богу. — Ну, дзякуй богу, разышліся, — з палёгкай уздыхнула Вера. Машара.

Дзякуй за ласку (іран.) — ужываецца для выражэння нязгоды з чым‑н.

За дзякуй (іран.) — бясплатна, дарма (зрабіць, выканаць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзялі́ць, дзялю, дзеліш, дзеліць; незак., каго-што.

1. Раз’ядноўваць на часткі, размяркоўваць па частках. Дзяліць каравай. Дзяліць маёмасць. □ Зямлю вырашылі на сходзе дзяліць ранняй вясной. Пальчэўскі. Калі хлеба па картках сям’і неставала, рукі матчыны зналі, што трэба рабіць, — так умелі апошні кавалак дзяліць, каб усіх надзяліць, а сябе — абдзяліць. А. Вольскі. // Размяжоўваць, аддзяляць. Дзяліць сыноў. □ Шчыльная агаро[дж]а .. дзеліць двор на дзве часткі. Чорны. Цяпер ехалі палявой дарогай, якая дзяліла два палеткі. Чарнышэвіч.

2. з кім. Даваць каму‑н. частку чаго‑н. свайго; сумесна карыстацца чым‑н. Са мною дзеліць Сойц сухар апошні. Зарыцкі. — Што я зрабіў табе? Душа ў душу жылі. Хлеб-соль дзялілі... Шамякін. // перан. Сумесна перажываць, зведваць (якое‑н. пачуццё і пад.). Шэсць год .. жывуць [Сяргей з Марыляй] разам, душа ў душу, дзеляць паміж сабою гора і радасць папалам. Нікановіч. Я сам адчуваў, што цяпер не ўсе свае думы дзяліў з табою. Скрыган.

3. Рабіць дзяленне (у 2 знач.). Шэсць дзяліць на тры.

•••

Дзяліць шкуру незабітага мядзведзя — размяркоўваць прыбытак у справе, якая яшчэ не зроблена.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыво́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак., каго-што.

1. Выклікаць трывогу; прыводзяць у стан неспакою. [Надзі] было шкада бацькі, яе трывожыла яго слабае здароўе, што пагаршалася з кожным днём. Шахавец. Сесія не палохала мяне [Стэфу] і не трывожыла: я была ўпэўнена, што добра здам экзамены. Савіцкі. [Сцяпан:] — Мяне асабіста ў першую чаргу трывожыла жніво. Пянкрат. // Парушаць душэўную раўнавагу, хваляваць. Толькі чый гэта, чый гэта погляд Так трывожыць зараз мяне? Азірнуўся — і рыфмы загл[у]хлі: Пекнай пані партрэт на сцяне. Панчанка.

2. Парушаць спакой каго‑, чаго‑н., турбаваць. Цэлы дзень загадчыка трывожылі наведвальнікі. □ Не будзіце, матулі, дачок закаханых, Не трывожце іх светлыя сны. Сняцца ім у рамонкавым звоне паляны, Сняцца зоры на вейках вясны. Жычка. [Тарас:] — Жонку трывожыць не хочацца, яна там працуе, робіць сваю справу. Мікуліч. / Пра вецер, сонца і пад. Звінеў ад жаўранкаў абшар І вецер поля не трывожыў. Астрэйка. // перан. Бударажыць мінулае, перажытае. Толькі навошта трывожыць нядобрыя ўспаміны. Шахавец. А навошта трывожыць ім боль, — Родны іх пахаваны, — Сыпаць горкую соль Успамінаў на свежыя раны? Куляшоў.

3. Раздражняць, раз’ятрываць. Трывожыць рану.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каду́шка1 ’невялікая кадзь, кадка’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Грыг.; палес., З нар. сл.; Касп., Маш., П. С., Сержп., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сцяшк., Яруш.), ’кадаўб’ (палес., З нар. сл.), ’маленькая цыліндрычная каробачка, зробленая з бярозавай ці вішнёвай кары (змацаваная «ў замок») з накрыўкай; у кадушку насыпалі соль ці накладвалі масла, калі ехалі на сенажаць, у дарогу’ (брэсц., З нар. сл.), ’вялікіх памераў ёмістасць для мукі’ (слонім., КЭС), ’выдзеўбаная скрыня на дне калодзежа’ (калінк., Нар. сл.), ’рыбалоўная стаўная пастка з двума процілеглымі глухімі заходамі (ніцяная або з лазы)’ (палес., Крыв.), ’тоўстая жанчына’ (Мат. Маг.), кадуша ’тс’ (Мат. Маг.). Слова вядома ў рус. літар. мове і ў гаворках, што можна разглядаць як сумесную інавацыю (яна ўтворана памянш. суфіксам ад кадь, гл. кадзь) або як пранікненне слова разам з пашырэннем рэаліі. Звяртае на сябе ўвагу рус. дыял. кадушка ’састаўная частка рыбалоўнай снасці — венцера: абруч з нацягнутай на яго сеткай’, аднак меркаваць аб нейкай роднаснасці слоў нельга па розных прычынах. Маг. кадушка ’тоўстая жанчына’ можна разглядаць як утварэнне ад кадушка з трансфармацыяй суфікса ў выніку экспрэсіўнага характару слова або ў выніку замены яго на іншы, больш падыходзячы суфікс, параўн. вядомае на гэтай тэрыторыі гаваруша ’асоба, якая любіць пагаварыць’.

Каду́шка2 ’ўтулка (у коле)’ (браг., Шатал.). Утворана ад кадушка1 (перанос паводле падабенства), на магчыма больш шырокую геаграфію слова ўказвае брэсц. кадыця ’тс’ (гл. там жа прыклады іншых пераносаў).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты, цябе́, табе́, цябе́, табо́ю, аб табе́; мн. вы; займ. асаб. 2 ас. адз.

1. Ужываецца пры звароце да блізка знаёмай асобы або пры грубым, фамільярным звароце. Так навек адляцела Любата ў неспадзеў[кі], — Ты мяне больш не стрэла, Я цябе больш не стрэў. Купала. З пагрозай чужынцу прамовіў казах: — Табе не вярнуцца Ніколі з вайны, І выдзеўбуць вочы табе груганы. Броўка. / Пры рытарычным звароце да каго‑, чаго‑н. Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Колас.

2. Разм. Выкарыстоўваецца для абагульненага абазначэння чалавека наогул. Калі ты курэц, то насі люльку і тытунец. Прыказка.

3. Д табе́ у знач. часціцы. Разм. Выкарыстоўваецца для выказвання прыкрасці, расчаравання, пагрозы і пад. — Я [табе] пакуру! — з халодным спакоем устрапянуўся гаспадар. Чорны. Гэта табе толькі пачынка, а будзе цэлая аўчынка. Прыказка.

4. У спалучэнні з выклічнікамі ўжываецца для ўзмацнення экспрэсіўнасці выказвання. — Ах ты, ёл[у]пень стары! — Баба Дзеда лае! Крапіва.

•••

А што ты думаеш — а чаму б і не зрабіць. [Міколка:] — Знаеш што, дзед? Давай каршуна падстрэлім! — А што ты думаеш? Пеканём! Лынькоў.

Бачыш ты! гл. бачыць.

Бог з табою! гл. бог.

Бог (чорт, пярун, ліха, халера) цябе ведае гл. бог.

Вось табе! гл. вось ​2.

Вось табе і... гл. вось ​2.

Вось табе і на! Вось табе і раз! Вось табе і маеш! гл. вось ​2.

Дзе ты бачыў гл. бачыць.

Дзе цябе бог носіць? гл. бог.

Дзе цябе чорт носіць (чэрці носяць)? гл. чорт.

Дулю табе пад нос гл. дуля.

Каб на цябе ліха гл. ліха ​1.

Каб табе зарвала гл. зарваць.

Каб табе пуста было гл. быць.

Каб ты лопнуў (лопнула) гл. лопнуць ​1.

Каб ты спруцянеў гл. спруцянець.

На табе! гл. на ​2.

На ты з кім — (быць) у такіх адносінах, калі ў звароце адзін да аднаго гавораць «ты».

Не ты першы, не ты апошні гл. першы.

Няхай цябе качкі (стопчуць) гл. качка.

Соль табе ў вочы гл. соль.

Ух ты! — выкарыстоўваецца пры выказванні, афарбаваным якім‑н. пачуццём (здзіўлення, захаплення і пад.).

Хто цябе ведае гл. хто.

Чорт (кадук) з табой гл. чорт.

Што ты там (тут) забыў? — тое, што і што я там (тут) забыў? (гл. я).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)