Зо́лакпачатак світання’. Рус. пск. зо́лок ’тс’. Паводле Даля (1, 691), таго ж кораня, што золата, жоўты. Тады тую ж форму мае злак, злакі (гл.). Семантычная сувязь з і.-е. коранем *gʼhlōʼ, да якога ўзводзяцца зялёны, зала́1, золата, верагодная, тым больш што ў сям’і гэтых слоў ст.-англ. glōm ’прыцемак, паўсвятло’ (у жоўты корань пачынаўся з *g‑). Шыманскі, RS, 40, 1, 43–45; Коген, Запіскі, 2, 9, 88.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рвісінка ’першацёлка’ (рас., Шатал.). Рус. первесинка, пер‑ вестника ’тс’. Параўн. таксама польск. pierwiosnek, pierwiosnek ’чалавек-навічок’, ’пачатак’, ’кветка ключыкі, Primula L.’, чэш. prvosenka ’тс’, славен. prvesnica ’жанчына, якая нарадзіла упершыню’, ц.-слав. пръвѣснъ ’першародны’, укр. первісний ’першасны’ Прасл. *pьrvesf(bjnьjь — прыметнік, утвораны ад адцягнеішага назоўніка ж. р. *pьrveslъ (параўн. *sves(b), як аналагічнае праслав. утварэнне *ры©’0(ьпуь < *рьп > (На > pierwotny* рус. первост‑ ныіі (Трубачоў, Проспект, 75–76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

восходя́щий

1. прич. які́ (што) узыхо́дзіць; які́ (што) бярэ́ пача́так (ад чаго); які́ (што) пахо́дзіць (з, ад чаго); які́ (што) усхо́дзіць; см. восходи́ть;

2. прил. узыхо́дны, узыхо́дзячы;

восходя́щее ударе́ние лингв. узыхо́дны на́ціск;

восходя́щая звезда́ узыхо́дзячая зо́рка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фарпо́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Перадавая ўмацаваная пазіцыя; умацаваны пост на граніцы. Ён [пагранічнік] пастаўлен на фарпосце, А за ім уся краса: хвоі ў шуме, кветкі ў росце І раса на каласах. Лужанін. // перан. Перадавы пункт, апора, пачатак чаго‑н. Мікола Хведаровіч прыйшоў у беларускую літаратуру ў самым пачатку 20‑х гадоў, калі наша краіна набліжалася да гістарычнага рубяжа свайго росквіту — першай пяцігодкі — і падрыхтавала трывалую эканамічную глебу для індустрыяльна-калгаснай магутнасці СССР — першага ў свеце фарпоста сацыялізма. Майхровіч.

[Ням. Vorposten.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Сугалаўкі́, суголоўкі́ ’канец градак на полі’ (Выг.). Укр. су́голова, су́головок ’папярочныя барозны ў канцы ўчастка’, ’палявая сцяжынка ўздоўж поля, да якой упоперак прылягаюць іншыя ўчасткі’. Бел. (палес.) — укр. ізалекса; гл. Выгонная, Бел.- укр. ізал., 17. Да су- і галава, аформленае рознымі суфіксамі; адносна семантыкі параўн. рус. наўг. головни́к ’палявая дарожка, што ідзе цаліной па мяжы’, у аснове якой, відаць, метафара ’канец (пачатак) чаго-небудзь’, ’галава’, параўн. макед. глава ’вытокі ракі’; інакш гл. ЕСУМ, 5, 466.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́згал ’узгалоўе пасцелі’ (Касп.). Ад узгалоўе ’тс’ (прасл. vъz‑golvьje) шляхам адсячэння канцавой часткі слова, успрынятай як паказчык зборнасці, параўн. кусткустоўе зборн. ’кусты’, параўн. таксама іншыя назвы ўзгалоўя — гало́вы, галава́шкі і пад.; дээтымалагізацыяй у выніку дэкампазіцыі, відаць, тлумачыцца і перацяжка націску на пачатак слова, а таксама наяўнасць пратэзы перад націскным прыставачным уз‑, паколькі звычайна пратэза з’яўляецца перад націскным каранёвым у (Нарысы, 139); параўн., аднак, рус. узг ’вугал, край’, узгол ’вугал’, польск. wązg ’пала’, этымалогія якіх няпэўная (Фасмер, 4, 153).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́маразак, часцей мн. л. пры́маразкі, пры́морозкі ’лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя восенню і вясной’ (ТСБМ, Шат., Растарг.; стаўб., З нар. сл.; брасл., ваўк., Сл. ПЗБ; ТС), пры́морозокпачатак зімы, калі выпадае першы снег’ (ганц., ЛА, 2). Прыставачна-суфіксальныя ўтварэнні з рэалізацыяй значэння непаўнаты да маро́з1 (гл.). Відаць, арэальная паўночнаславянская інавацыя, параўн. рус. дыял. при́морозок, при́морозки ’ранішні мароз’, при́морозь ’замаразак’, при́мороз ’тс’, укр. при́морозок, при́морозь ’ранішні мароз’, чэш. přímrazek, польск. przymrozek ’прымаразак’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 515; Банькоўскі, 2, 942.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

трыва́нне 1, ‑я, н.

Здольнасць трываць (у 1 знач.), цярпліва пераносіць што‑н. да пэўнага часу; працягласць у часе. І .. [Сотнікаў] трываў, ашчадна выдаткоўваючы не надта багаты запас свайго трывання. Быкаў.

трыва́нне 2, ‑я, н.

Граматычная катэгорыя ў некаторых мовах, якая выражае незакончанасць або закончанасць дзеяння ў часе.

•••

Закончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае тую ці іншую абмежаванасць дзеяння ў часе, напрыклад, пачатак або канец, завершанасць дзеяння, адзін з момантаў яго праходжання і пад.

Незакончанае трыванне — граматычная катэгорыя, якая выражае працягласць, паўтаральнасць дзеяння без указання на яго мяжу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навы́тар ’практыкаванне’ (Дуж-Душ.), навытарынный ’навучаны, звычны да справы, набіўшы руку, не навічок’, дзеепрым. залежнага стану ад дзеяслова навытырыць (Нік., Оч.). Этымалогія няпэўная; паводле Ластоўскага, бел. навытар ’навык да выканання чыннасцяў’ паходзіць ад тор ’шлях, дарога’, торыць ’праціраць дарогу’ (Ласт. 106) і, відаць, звязана з рус. поднатореть ’навучыцца, набіць руку ў якой-небудзь справе’, аднак няясным застаецца пачатак слова. Спробы звязаць з новы, параўн., напрыклад, чэш. novotář ’аматар новага, наватар’, славен. novotorija ’навіна, новыя парадкі’ і пад., ствараюць семантычныя цяжкасці. Мартынаў (вусна) выводзіць з *na‑o‑tor‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асно́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.

1. Апорная частка прадмета, каркас, на якім трымаюцца астатнія часткі.

А. машыны.

2. Ніжняя частка якога-н. прадмета або збудавання, падмурак.

Бетонная а.

3. перан. Пачатак, узор, тое галоўнае, на чым будуецца што-н., што з’яўляецца сутнасцю чаго-н.

Эканамічная а. сацыяльнага ладу.

4. мн. Зыходныя, галоўныя палажэнні якой-н. навукі, тэорыі і пад.

Асновы агратэхнікі.

Эстэтычныя асновы паэзіі.

5. Падоўжныя ніткі ў тканіне.

А. палатна.

6. У граматыцы: частка слова без канчатка.

А. слова.

На аснове чаго — зыходзячы з чаго-н., на падставе чаго-н.

Ляжаць (быць) на аснове чаго — быць асноўным у чым-н.

Класці (пакласці) у аснову што, браць за аснову што — браць (узяць) у якасці галоўнага, асноўнага.

|| прым. асно́ўны, -ая, -ае (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)