Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пача́так², -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).
Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна размешчаны кветкі, плады.
Кукурузны п.
|| прым.пача́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пача́так¹, -тку, м.
1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.
П. жніва.
У пачатку восені.
П. навучальнага года.
Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
2. Зыходны пункт, кропка.
У пачатку вёскі.
Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).
3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.
Арганізуючы п.
Стрымліваючы п.
4.мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.
Пачаткі дзяржаўнасці.
5.мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.
На калектыўных пачатках.
На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пача́такI, -тку м.
1.в разн. знач. нача́ло; ср.;
п. шля́ху — нача́ло пути́;
браць п. — брать нача́ло;
палажы́ць п. — положи́ть нача́ло;
у ~тку го́да — в нача́ле го́да;
арганізу́ючы п. — организу́ющее нача́ло;
2.перен. зача́тки мн.;
п. но́вых адно́сін — зача́тки но́вых отноше́ний;
3.толькомн. нача́тки;
~ткі арыфме́тыкі — нача́тки арифме́тики;
◊ з ~ку да канца́ — с нача́ла до конца́;
з са́мага ~тку — с са́мого нача́ла
пача́такII, -тка м. поча́ток;
кукуру́зныя ~ткі — кукуру́зные поча́тки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пача́так1, ‑тку, м.
1. Месца, пункт, з якога што‑н. пачынаецца; проціл. канец. Роў браў .. пачатак за вёскай, з балот.М. Ткачоў.У пачатку вёскі Салаўёў, адпусціў машыну .. і пайшоў далей пехатою.Шахавец.
2. Першы момант якога‑н. дзеяння, працэсу, з’явы. Пачатак жніва. Пачатак сеанса. □ Скончылася лета. У пачатку восені паехала Аленка ў Загор’е.Колас.У засадзе [партызаны] ляжалі дзень, ноч і пачатак другога дня.Навуменка.[Васіль:] — Мне здаецца, што гэта пачатак нашай новай дружбы.Шамякін.
3. Аснова, крыніца, сутнасць чаго‑н. У творах ананімнай дэмакратычнай літаратуры прыкметна выяўляецца крытычны пачатак.Барысенка.У .. паэзіі [Някрасава] зліліся ў адно цэлае два процілеглыя пачаткі — і радасць і цяжкасць працы.Івашын.
4.звычайнамн. (пача́ткі, ‑аў). Асноўныя палажэнні, прынцыпы. Яшчэ ў ліпені 1858 года член Дзяржаўнага савета і міністр унутраных спраў граф Сяргей Ланской падаў гасудару запіску аб асноўных пачатках будучай рэформы.Караткевіч.
5.звычайнамн. (пача́ткі, ‑аў); перан. Першыя праяўленні чаго‑н.; зачаткі. У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця.Колас.
6.толькімн. (пача́ткі, ‑аў). Першыя, пачатковыя звесткі ў якой‑н. галіне ведаў; начаткі. Пачаткі матэматыкі. Пачаткі хіміі.
•••
Даць пачатакчамугл. даць.
пача́так2, ‑тка, м.
Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой размешчаны кветкі або плады. Кукурузны пачатак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пача́такмÁnfang m -(e)s, Begínn m -(e)s; Start m -(e)s; Ánlauf m -(e)s, Ánlaufen n -s (вытворчасці); Áuftakt m -(e)s (перамоваўі г. д.);
з са́мага пача́тку von Ánfang an;
у пача́тку сне́жняÁnfang Dezémber;
у пача́тку го́да (zu) Ánfang des Jáhres;
пакла́сці пача́так den Ánfang máchen;
дзе́ля пача́тку um éinen Ánfang zu máchen;
пача́так канца́ der Ánfang vom Énde;
ад пача́тку да канца́ von A bis Z;
◊ які пача́так, такі́ і кане́ц [канча́так] wie der Ánfang, so das Énde; Énde gut, álles gut;
ця́жкі то́лькі пача́такáller Ánfang ist schwer
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пача́так, поча́ток ’месца, з якога што-н. пачынаецца, першы момант дзеяння, з’явы’, ’аснова, крыніца, сутнасць чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Шат., Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ’незапячатаны мёд’ (Анох.), ’верацяно, цалкам запоўненае напрадзенымі ніткамі, на якое наматваюцца ніткі з меншага верацяна’ (Нас., Уладз.), ’суквецце з кветкай ці пладом’ (ТСБМ). Укр., рус.поча́ток, польск.początek, в.-луж.počatk, чэш., počátek, славац.počiatok, серб.-харв.поче́так, макед.почеток, ст.-слав.на‑чѧтъкъ. Утворана ад прасл. дзеепрыметніка на ‑tъ, дзеяслова ‑čęti і суфікса ‑ъkъ. Да чыні́ць (гл.) < і.-е.*ken‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засе́ўкі, -се́вак.
Пачатак сяўбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зако́скі, -сак.
Пачатак касьбы.
Учора справілі з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)