Сту́льцы ‘бульбяныя перапечкі’ (шуміл., ігн., Сл. ПЗБ), ‘густая каша з гарохавай мукі, халодная, парэзаная на шматкі’ (Анім. дад.), ‘стоўчаная ў ступе халодная каша з бульбы’ (Гіл.). Рус. пск. сту́льцы ‘пячэнне з гарохавай мукі, слупкі; слупкі квашаніны’. Відаць, ад стульцы ‘брускі’, памянш. да стулы (гл.), параўн. яшчэ рус. стул ‘рэч, тавар, прыпас у выглядзе абрубка або кола’. Арэальнае ўтварэнне, гл. таксама рус. пск. стульца́, сту́льчик, стуле́чек ‘цвёрды, застылы кусочак’, гл. Лутавінава, Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38, дзе дапускаецца роднасць з літ. stýgti ‘тырчаць, рабіцца цвёрдым’. У сувязі з гэтым нельга выключыць утварэнне ад стуліць (гл.), параўн. сту́льны ‘сціснуты, збіты, густы’ (Ласт.). Параўн. стыльцы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ком1 ’круглаваты зацвярдзелы кавалак рыхлага рэчыва’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Нар. лекс., Яшк., Яруш.). Укр. кім, рус. ком ’тс’, польск. kom ’тс’, славен. kom ’круглаваты прадмет’, балг. комина, серб.-харв. ко̏м, ко̏мина ’жамерыны’, чэш. kominy ’тс’. Бліжэйшыя адпаведнікі: лат. kams ’ком’, літ. kamuolỹs ’клубок’. Іншыя індаеўрапейскія паралелі больш праблематычныя. Калі прызнаць адзінае паходжанне для ўсіх славянскіх форм, то можна разглядаць прасл. komъ як рэгулярны апафанічны адпаведнік да незафіксаванага на славянскай моўнай глебе дзеяслова *kemti. Параўн. літ. kim̃šti ’напіхваць’ і прасл. čęstъгусты’ (Бернекер, 1, 557; Трубачоў, Эт. сл., 10, 180).

Ком2 ’бульбяная каша, камы’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Сл., Жыв. сл., З нар. сл.). Гл. ком1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́дкі ’вадзяністы; не густы; не часты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 3, Жыв. НС, Нас., ПСл, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), рэ́дкій ’тс’ (Бяльк.); рэ́дкі ’рэдкая бульба (суп)’ (Мат. Гом.), рэ́дкія ’тс’ (Нар. словатв.), ’тс’ (Сцяшк. МГ), ’тс’ (Шатал.), рэдкае ’тс’ (ЛА, 4), рэ́дкое ’тс’ (ТС), сюды ж рэ́дзіць ’рабіць рэдкім, прарэджваць’ (ТСБМ, Касп.), рэ́джаный ’прарэджаны’ (Юрч. СНЛ). Укр. рідкий, рус. ре́дкий, польск. rzadki, палаб. rjodke, н.-луж., в.-луж. rědki, чэш. řídký, славац. riedky, славен. rédek, серб. і харв. ре́дак, макед. редок, балг. рядък, ст.-слав. рѣдъкъ. Прасл. *rědъkъ. Роднасн. літ. rẽtas ’рэдкі’, лат. rets ’тс’, лац. rēte ’мярэжа’ (Фасмер, 3, 458; Махэк₂, 532; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́нкер, ‑а, м.

1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх‑н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Непадалёку свінаркі грузілі ў бункеры падвеснай дарогі корм і развозілі яго па ўсіх трох вялізных карпусах свінафермы. Паслядовіч.

2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.

3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот. Паліцаі.. пакапалі вакол школы акопы, нарабілі бункеры, паставілі ў іх кулямёты. Сабаленка.

[Англ. bunker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лкі 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які пры дотыку наносіць укол; калючы. Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку іржышча. Гарэцкі. // перан. Які выклікае адчуванне, падобнае на адчуванне ўколу (пра вецер, снег, мароз, дождж і пад.). Часам падзьме вецер, і сухі колкі снег, як шрот, непрыемна б’е ў твар. Лупсякоў. Ударыў колкі і густы, Нібы іголкі, дождж. Броўка.

2. перан. З’едлівы, злосны. Раптам успомніліся.. колкія і пякучыя словы, якімі [цётка] не раз надзяляла Васіля. Кулакоўскі.

ко́лкі 2, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка колецца. Колкія дровы. Колкі цукар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́кат, ‑у, М ‑каце, м.

Раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул. Рокат матора, .. рэзкі шум барабана зліліся ў суцэльны гул. Хадкевіч. Недалёка бліснула маланка, і праз лязгат гусеніц данёсся рокат грому. Мележ. Мора бушавала, яго рокат аглушыў юнака, ахапіў усю істоту. Жычка. // Густое, прыглушанае гучанне галасоў. Гудзе сход, як цёмная пушча пад напорам буры. Асобных слоў не чуваць, адзін густы рокат поўніць школьную залу. Колас. // Меладычныя, пералівістыя гукі. Беларусь гукае, кліча Больш, чым нечых мораў шквал, Сваёй даллю маляўнічай, Сваім рокатам цымбал. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павалі́ць I сов. повали́ть, свали́ть, опроки́нуть;

ве́цер ~лі́ў дрэ́ва — ве́тер повали́л (свали́л) де́рево

павалі́ць II сов. повали́ть;

дым ~лі́ў з ко́міна — дым повали́л из трубы́;

і́ў густы́ снег — повали́л густо́й снег;

наро́д ~лі́ў на пло́шчу — наро́д повали́л на пло́щадь

павалі́ць III сов. (сукно и т.п.)

1. (о многом) сваля́ть, переваля́ть;

2. (нек-рое время) поваля́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тоўшч, то́ўшча ’таўшчыня’, ’маса якога-небудзь што мае вялікую таўшчыню рэчыва, цела’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Жд. 2, Гарэц., ТС), ’таўшчыня зямлі, не паверхня’ (БРС), ’вышыня стромага берага’ (Др.-Падб., Яшк.), тэўшч ’таўшчыня’ (Янк. 2). Укр. то́вщагусты лес, нетры’, ’тоўсты слой’, рус. то́лща ’аб’ём; маса цела’, ’гушча’, ’слой, пласт’, ’таўшчыня’, польск. tłuszcz ’тлушч’, tłuszcza ’натоўп людзей, зброд, галота’, чэш. tloušť ’галавень, Leuciscus cephalus’, старое ’таўшчыня’, tloušťka ’таўшчыня, паўната’; славен. старое tọ̑lst (Р. скл. tolstȋ) ’тлушч’, новае tọ́lšča ’тс’, ст.-слав. тлъшта ’таўшчыня’. Прасл. *tъlst‑jь, *tъlst‑ja, утвораныя ад прыметніка *tъlst‑ъ пры дапамозе суф. *‑jь, *‑ja. Да тоўсты (гл.). Аб мене о > э ў лексеме тэўшч гл. Карскі, 1, 156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапяза́: ŭ łaziè na trapieziè siedzić kazá na adnoj naze. — Hryb (ваўк., Федар., 4, 470), што адпавядае зах.-палес. трипиза́ ‘непраходнае месца, бездарожжа’, сюды ж трэбеза́густы зараснік на балоце і рацэ’ (Бес.). Няясна (ЕСУМ 5, 640), параўн. трапеза1. Параўн. таксама укр. нетрипе́за ‘непраходны зараснік’, якое Ніканчук (Лесная лекс., 10) збліжае з нетра (гл. нетры), што сумніўна. Сюды ж, магчыма, польск. trepież, trepeza, trabeza, trepicha ‘балота, дрыгва’, якія Талстой (Геогр., 176) спрабуе звязаць з дзеясловам *trepetati, мяркуючы пра ўсходнеславянскае паходжанне, гл. трапятаць. Хутчэй за ўсё, звязана з трапаць1 (< *trepati: *trapiti: *trap‑, сюды ж чэш. střapiti ‘рваць на кавалкі, драць’, гл. Куркіна, Культура, 104–105), першаснае значэнне ‘неапрацаваная зямля’ ва ўкраінскай форме з адмоўем. Гл. і трупізнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́кідзьгусты снег, які падае камякамі’ (Янк. III), о́кыдʼ снег, які выпадае ранняй вясной пасля таго, як зімні снег ужо растаў, окітʼ‑ ’вясенні снег, які выпадае на кароткі час і звычайна скора растае’ (Талст., 13). Рус. дыял. о́кидь ’шэрань, іней’, карп. окидь ’іней, лёд, снег на ветках дрэў; вясенні замаразак’ (Талст., 13), мар.-славац. окуď ’сыры снег, які ў вялікім мностве ляжыць на дрэвах’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад окідаць (Махэк₂, 313); не звязана з серб.-харв. кити́на ’камякі снегу на галінках дрэў’, о̀китити ’упрыгожыць’, як гэта лічыць Талстой, 13, таму што яны належаць да гнязда кітка і г. д. (Скок, 2, 73). У семантычных адносінах параўн. вобліў (гл.) галалёдзіца, лёд, якім пры галалёдзіцы пакрываюцца дрэвы’, ад абліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)