бу́нкер, ‑а,
1. Металічная ці бетонная скрыня (на суднах — адсек) для часовага захоўвання збожжа, вугалю ці якіх‑н. іншых сыпкіх рэчываў і матэрыялаў.
2. Падземнае жалезабетоннае бамбасховішча.
3. Наземнае драўляна-земляное ці бетоннае сховішча з амбразурамі для вядзення агню; дзот, дот.
[Англ. bunker.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)