Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
густы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які складаецца з многіх аднародных частак, прадметаў, блізка размешчаных адзін каля аднаго; проціл. рэдкі. Густы лес. Густая трава. □ Паабапал [сцежкі] густое жыта ў рост чалавека.Анісаў.Раса хаваецца толькі ў засені густога лісця.Брыль./ Пра валасы, поўсць і пад. Густыя валасы. Густыя бровы. □ Бацька здаволена ўсміхаецца, разгладжваючы густыя чорныя вусы.Якімовіч.// Спорны (пра дождж, снег). На змярканні пайшоў дождж, дробны, але густы.Шамякін.І снег мяце такі густы, што не відаць, дзе дол, дзе неба.А. Вольскі.
2. З вялікай канцэнтрацыяй чаго‑н.; не вадкі. Густое варэнне. Густая каша. Густы мёд. □ З сцяблінак мяккай расліны паказваецца густы белы, як малако, сок.Бядуля.// Насычаны чым‑н. (пра паветра, пах і пад.). Апала дзённая спякота, і паветра зрабілася густое, як туман.Нікановіч.// Яркі, не цьмяны (пра колеры, фарбы і пад.). Густой чырванню ўспыхнуў твар афіцэра.Лынькоў.
3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла. І двор, і агароды, і маўклівыя цёмныя дрэвы — усё патанула ў густым вячэрнім змроку.Лынькоў.Туман быў яшчэ густы, і крокаў за дваццаць мала што відаць было.Чорны.
4. Які паўтараецца ў вялікай колькасці праз кароткія прамежкі часу; часты. Хутка страляніна зрабілася такою густою, што, здавалася, усё неба пранізана кулямі ды асколкамі.Мележ.Узнімаецца густы, шалёны кулямётны агонь.Брыль.
5. Нізкі, прыглушаны (пра гукі, голас). Густы бас. □ Голас быў роўны, ціхі і глыбокі — з нейкімі густымі, дрымотнымі ноткамі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
густы́
1. dicht;
густы́ лес díchter Wald;
густы́я бро́вы búschige Áugenbrauen;
2. (пра вадкасці) díck(flüssig);
3.:
густы́ ко́лер eine sátte Fárbe;
густы́ бас tíefer Bass;
◊ не гу́ста das ist nicht viel
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Густы́ ’густы’ (БРС, Шат.). Рус.густо́й, укр.густи́й, польск.gęsty, чэш.hustý і г. д. Прасл.*gǫstъ. Параўн. літ.gánstus ’багаты’ (Фасмер, 1, 478, указвае, што гэта выключае шмат іншых версій; агляд у Фасмера, там жа; Трубачова, Эт. сл., 7, 87).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
густы, дрымучы, часты
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)